Аляксандар Лукашэнка прыняў удзел у чарговай «Менскай лыжні», перамог і распавёў, распавёў у чым сакрэт ягонай добрай спартыўнай формы.
«Трэба трываць і бегаць. У любую вольную хвіліну ўзяць лыжы і прабегчыся», — цытуе Аляксандра Лукашэнка БЕЛТА. Беларускі прэзыдэнт паведаміў, што нават у Венесуэлу бярэ з сабою лыжаролеры. Паводле ягонага рэцэпту, лепш зусім не ўжываць алькаголю, а есьці толькі беларускія прадукты — маўляў, менавіта такое харчаваньне правільнае.
Між тым у сярэдзіне 2000-х Аляксандр Лукашэнка назваў ужываньне алькаголю нацыянальнай славянскай традыцыяй і лічыў, што забараняць сьпіртное бесэнсоўна. Тады ж ён прызнаўся, што ў алькаголі не разьбіраецца, а піва дык зусім ня любіць.
Па выніках «Менскай лыжні-2013» каманда кіраўніка краіны заняла першае месца. На другім — каманда Віцебскага аблвыканкаму, а на трэцім — Менска аблвыканкаму.
«Прэзыдэнцкая лыжня» — адно з знакавых ідэалягічных мерапрыемтсваў. У ім прымаюць удзел чыноўнікі самага высокага ўзроўню. Зазвычай перамагае прэзыдэнцкая каманда.
Сьмерць азмрочыла «прэзыдэнцкую лыжню» у 2010 годзе. Тады памёр 56-гадовы старшыня калгасу імя Энгельса Васіль Арлоўскі. Казалі, што ён быў вымушаны ўдзельнічаць у спартовым сьвяце. У апошнія некалькі гадоў жыцьця спадар Арлоўскі ўзначальваў Абрубскі сельсавет Глыбоцкага раёну. Жыў у вёсцы Шунявічы. Без галавы сям’і засталіся жонка нябожчыка і тры ягоныя дачкі.