Фота тыдня 24 лютага — 1 сакавіка 2013

Справа на фота відаць, як чалавек саскочыў з моста над ракой Янцзы ў кітайскай правінцыі Хубэй. Паводле паліцыі, 27 лютага маладая пара скочыла з моста і, хутчэй за ўсё, гэтыя людзі загінулі.

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прымае ў Пхэньяне былога знакамітага амэрыканскага баскетбаліста Дэніса Родмэна.

Амэрыканскі астранаўт Крыстафэр Касіды (зьлева) і расескія касманаўты Аляксандар Місуркін (справа) і Павел Вінаградаў апранаюць скафандры перад трэніроўкаў у Зорным гарадку каля Масквы. 28 сакавіка яны маюць пачаць палёт на Міжнародную касьмічную станцыю.

Менскі мастак Ігар Арыніч робіць каляж з савецкіх грошай. (Фота Васіля Федасенкі, Reuters)

Чалавек прадае сушаную рыбу каля вёскі Лапічы, прыкладна за 100 кілямэтраў ад Менску. (Фота Віктара Драчова, AFP)

Лыжнікі на курорце Флюмзэрбэрг у Швайцарскіх Альпах.

Праца вулічнага чысьцільшчыка вушэй у Індыі.

Палестынскія рыбакі раскладаюць злоўленых скатаў манта на беразе ў горадзе Газа.

Накладныя вейкі на шоў прыгажосьці BeautyAsia ў Сынгапуры.

Сутыкненьне карабля экалягічных актывістаў "Bob Barker" (справа) зь японскім кітабойным караблём непадалёк ад узьбярэжжа Антарктыды.

Папа рымскі Бэнэдыкт XVI вітае людзей з "папамабілю" на плошчы сьвятога Пятра ў Рыме перад апошняй публічнай аўдыенцыяй на сваёй пасадзе 27 лютага.

Папа рымскі Бэнэдыкт XVI сыходзіць пасьля апошняй публічнай аўдыенцыі на сваёй пасадзе 27 лютага.

Каровы на фэрме ў Зээфэльдзе ў паўднёвай Нямеччыне.

Абаед, 6-гадовы сабака-аўчар з адмысловым прыстасаваньнем каля Цэнтру гуманнага абыходжаньня з жывёлай у Амане, Ярданія. Два гады таму Абаеда паралізавала пасьля таго, як яму ў хрыбет патрапіла куля.

Украінскі апазыцыйны актывіст у масцы прэзыдэнта Віктара Януковіча на мітынгу супраць палітычных рэпрэсій на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.

Расейская тэнісістка Марыя Шарапава на вечарыне з нагоды ўручэньня кінапрэміяў «Оскар» у Галівудзе, арганізаванай часопісам «Vanity Fair».

Паляўнічы са сваім арлом на паляўнічых спаборніцтвах у Казахстане.

Азэрбайджанскія дзеці каля манумэнту ў Баку, прысьвечанага ахвярам 1992 году. Паводле азэрбайджанскіх уладаў, тады ў вёсцы Хаяны ў Нагорным Карабаху армянскія войскі забілі 613 чалавек. Армянскія ўлады гэта адмаўляюць.

Францускі актор Жэрар Дэрадзьё ў аэрапорце Грознага ў Чачні. Дэпардзьё, які атрымаў расейскае грамадзянства, кажа, што зьбіраецца здымаць у Чачні фільм.

Першая лэдзі ЗША Мішэль Абама абвяшчае пераможцу прэміі "Оскар" на наўпроставай сувязі зь Белага Дому.