Многія гомельскія прадпрымальнікі з гандлёвага цэнтру «Сакрэт» 1 сакавіка ня выйшлі на працу. Да гэтага часу не дасягнута пагадненьне з уласьнікам наконт чарговага падвышэньня арэнднай платы.
Прадпрымальніца Сьвятлана, якая з мужам гандлюе на другім паверсе жаночымі строямі, акурат зачыняла свой ралет. Кажа, што назаўсёды:
«Апошні дзень: закрываюся й сыходжу на вуліцу, на Цэнтральны рынак. Там арэнда ніжэйшая. Калі мы прыйшлі сюды, была арэнда 6 эўра за квадратны мэтар. У дадзены момант у мяне 49,5 эўра. А калі яшчэ на 20 адсоткаў падымуць, будзе амаль 60 эўра. У дадзены момант нам трэба плаціць 7 мільёнаў 300 тысяч рублёў за месяц. Накіньце яшчэ 20 адсоткаў на гэтую суму — я збанкрутую».
Каляжанку падтрымлівае прадпрымальнік Сяргей: «Гэта ненармальныя стаўкі. У такіх умовах чалавек са здаровым глуздам працаваць ня будзе».
Пры канцы лютага прадпрымальнікі правялі папераджальны страйк супраць намеру новага ўласьніка цэнтру — менскай кампаніі «НП-Сэрвіс» — чарговы раз рэзка падвысіць арэндную плату. Мясцовыя ўлады прапанавалі бакам самім улагодзіць канфлікт.
Прадпрымальнікі пагадзіліся падпісаць дадатковае пагадненьне на новае падвышэньне арэнды нават не на 10 першапачатковых адсоткаў, а на 20 — пры ўмове, што такая арэндная плата ня будзе пераглядацца да сакавіка наступнага году.
Сябра рады прадпрымальнікаў Сьвятлана Калачова:
«Калі людзі пайшлі падпісваць дадатковае пагадненьне, атрымалася так: камусьці падпісалі на год, а камусьці толькі на паўгода. А праз паўгода яны будуць зноў падымаць кошты на 20 адсоткаў. Народ зноў увесь ускалыхнуўся. І мы як рада прадпрымальнікаў сказалі: «Выбачайце, але нас гэта не задавальняе».
Напярэдадні, 28 лютага, у дробных бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў кампаніі «НП-Сэрвіс» была сустрэча ў Гомельскім аблвыканкаме, у якой узяў удзел і старшыня выканкаму Ўладзімер Дворнік. Уласьніку «Сакрэту» й прадпрымальнікам прапанавалі знайсьці паразуменьне з улікам практыкі здачы ў арэнду гандлёвых плошчаў у іншых абласных цэнтрах краіны. На тым, як кажа ўдзельніца сустрэчы, сябра рады прадпрымальнікаў Аксана Сяркова, і разышліся.
«На жаль, учора мы ні да чога не прыйшлі. Папрасілі ў аблвыканкаму час да 5 сакавіка, каб далі магчымасьць улагодзіць сытуацыю. Арэндныя стаўкі цяпер ужо немагчымыя. Будзем яшчэ весьці перамовы, нягледзячы на тое, што ўласьнік зьехаў у Менск. Будзем стэлефаноўвацца і спрабаваць знайсьці кампраміс».
Паводле зьвестак рады прадпрымальнікаў, у гандлёвым цэнтры «Сакрэт» цяпер пустуе звыш 40 ралетаў. Ахвочых працаваць пры новых арэндных стаўках пакуль не знаходзіцца. Тым часам арандадаўца публічна стаў выказвацца наконт таго, што частка бізнэсоўцаў наўмысна разьдзімае сацыяльны канфлікт вакол арэнднай платы.
Спадарыня Сяркова на такія прэтэнзіі заяўляе: «Рада прадпрымальнікаў і створаная паводле ўказу № 148 дзеля таго, каб абараняць іхнія інтарэсы. Мы ня хочам ніякай вайны. Мы хочам спакойна працаваць. У цэнтры працуюць пераважна жанчыны — жонкі, маці, якія хочуць спакойна жыць і ведаць, што ў іх ёсьць надзея на будучыню, што заўтра будзе за што выправіць дзяцей у школу, купіць ім ежу і абутак».