Група высокага ўзроўню Савету міністраў саюзнай дзяржавы сёньня абмяркоўвала балянс паставак нафты ў Беларусь у 2013 годзе.
«Але паліўны балянс будзе падпісаны бліжэйшым часам, — камэнтуе Рыгор Рапота. Паводле ягоных словаў, «Міністэрства энэргетыкі Расеі ўзяло тайм-аўт, бо неабходна правесьці дадатковыя перамовы зь беларускімі калегамі», — цытуе дзяржасакаратара саюзнай дзяржавы Інтэрфакс.
З расейскага боку групу ўзначальвае расейскі віцэ-прэм’ер Ігар Шувалаў, зь беларускага — былы намесьнік кіраўніка беларускага ўраду, старшыня праўленьня Банку разьвіцьця Сяргей Румас.
Беларусь пасьля леташняга скандалу з растваральнікамі пакуль не змагла дамовіцца з Расеяй пра аб’ём імпарту нафты ў 2013 годзе. Бакі ўзгаднілі толькі аб’ём паставак на першы квартал гэтага году. Беларускі бок хоча атрымаць сёлета 23 мільёны тон нафты, а Расея гатовая паставіць толькі 18,5 мільёна тон.
Мяркуецца, што наступным разам нафтавы балянс будуць абмяркоўваць ужо Ўладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.