Прадстаўнікі Беларусі і Расеі сёньня ў Маскве зноў абмяркуюць балянс паставак нафты ў Беларусь у 2013 годзе.
Дыскусія на вострую тэму адбудзецца на паседжаньні так званай Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
Апрача таго будзе абгаворвацца крэдытаваньне Расеяй будаўніцтва Беларускай АЭС і скасаваньне сыстэмы дазволаў на рух грузаперавозчыкаў дзьвюх краін.
Двухбаковую групу ўзначальваюць расейскі віцэ-прэм’ер Ігар Шувалаў і былы намесьнік кіраўніка беларускага ўраду, старшыня праўленьня Банку разьвіцьця Сяргей Румас.
Беларусь пасьля леташняга скандалу з растваральнікамі пакуль не змагла дамовіцца з Расеяй аб аб’ёме імпарту нафты ў 2013 годзе. Бакі ўзгаднілі толькі аб’ём паставак на першы квартал гэтага года. Беларускі бок хоча атрымаць сёлета 23 мільёны тон нафты, а Расея гатовая паставіць толькі 18, 5 мільёна тон.
Калі Румасу і Шувалаву не ўдасца дамовіцца і гэтым разам, тэму будуць абмяркоўваць Пуцін і Лукашэнка на сустрэчы 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбурзе.