Генпракуратура Кіргізстану паўторна запатрабавала ад афіцыйнага Менску выдачы былога прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева і яго малодшага брата, экс-кіраўніка службы дзяржаховы Джаныбека Бакіева. Гэта неабходна для выканьня прысуду.
26 лютага 2013 года ў кіргіскую генпракуратуру паступіла распараджэньне ваеннага суду Бішкекскага гарнізона аб выкананьні прысуду, які ўступіў у законную сілу 22 лютага адносна Курманбека і Джаныбека Бакіевых.
27 лютага Генпракуратурай Кіргізстану ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі канвэнцыі «Аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах» у Генпракуратуру Беларусі ўнесена патрабаваньне аб выдачы Курманбека Бакіева і Джаныбека Бакіева для прывядзеньня прысуду ў выкананьне.
11 лютага 2013 года ваенны суд Бішкекскага гарнізону вынес вырак К. Бакіеву і яго брату Дж.Бакіеву па справе аб забойстве Садыркулава, Сьлепчанкі і Сулайманава. Курманбек Бакіеў прызнаны вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных па двух эпізодах ч. 4 арт. 304 Крымінальнага кодэкса Кіргізстану і яму прызначана пакараньне ў выглядзе 24 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, паведамляе кіргіская генпракуратура.
Паводле гэтага ж прысуду Джаныбек Бакіеў прызнаны вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт.30-263 ч. 2; ч. 3 арт. 231; ч. 4 арт. 30-123 ч. 3; арт. 305-1; ч. 2 п. п. 1, 3, 6, 8, 11, 13, 15, 16 ст. 97 Крымінальнага кодэксу Кіргістану. Шляхам поўнага складаньня пакараньняў Джаныбеку Бакіеву прызначана пажыцьцёвае пазбаўленьне волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Раней Генпракуратура Кіргістану неаднаразова накіроўвала ў Генпракуратуру Беларусі хадайніцтвы аб выдачы абодвух Бакіевых для прыцягненьня іх да крымінальнай адказнасьці. Аднак беларускі бок іх не задаволіў, бо, паводле афіцыйнага Менску, запыт аб выдачы зьвязаны з перасьледам Бакіевых па палітычных перакананьнях.
Беларусь павінна выдаць братоў, лічыць кіраўнік камітэта па міжнародных справах кіргіскага парлямэнту Каныбек Іманаліеў:
"Накіраваньне ўсіх магчымасьцяў дзяржавы і ўлады на забойства чалавека ў сьвеце лічыцца вельмі цяжкім злачынствам. Мы з асаблівым даверам зьвяртаемся да аўтарытэтных і паважаных міжнародных арганізацыяў. Мы зьвярнуліся ў АБСЭ, у іх з гэтай нагоды ёсьць міжнародныя прававыя нормы. Таксама зварот адпраўлены ў АДКБ, у краіны-партнэры і ў краіны-члены АДКБ.
Зьвернуць ці ўвагу міжнародныя арганізацыі на зварот Кыргызстана?
Аналітык Санжар Тажыматаў лічыць, што гэта залежыць ад іміджу дзяржавы:
«Нават калі гэтыя арганізацыі зьвернуць увагу на зварот Кыргызстану, яны павінны мець магчымасьць паўплываць на ўлады Беларусі. Гэта залежыць ад аўтарытэту ў зьнешняй палітыкі краіны.
А былы генэральны пракурор Кіргізстану Кубатбек Байболаў лічыць, што рашэньне суду можа стаць асновай для экстрадыцыі Бакіевых:
«Рашэньне можа стаць звычайнай асновай для міжнародных арганізацый. Але, напэўна, Беларусь ня выдасьць братоў. Таму што ім прадстаўлена грамадзянства. А ў Канстытуцыі Беларусі прапісана, што сваіх грамадзян яны не выдаюць. Таму тут рашэньне суду можа аказацца нямоглым».
Генэральная пракуратура Кіргізстану ня раз зьвярталася да Беларусі з нагоды экстрадыцыі Бакіевых, але ніякага выніку гэта не дало. Цяпер, пасьля рашэньня суду, ідзе падрыхтоўка яшчэ аднаго запыту.
Аднак і на гэты раз Менск адмовіць Кыргызстану, лічыць беларускі экспэрт Аляксандар Класкоўскі:
«Нягледзячы на тое, што іх статус зьмяніўся і суд прызнаў іх вінаватымі, Беларусь пад рознымі падставамі не задаволіць зварот Кіргізстану. Для Лукашэнкі гэта справа гонару. Таму што ён да гэтага ўжо казаў, што не пакіне Бакіевых у бядзе. Ён стаіць на гэтай пазыцыі. Ён лічыць іх перасьлед палітычным».
Па відэа: кіргіскі праваабаронца Андуруш Такманасыраў праводзіць акцыю пратэсту каля амбасады Беларусі ў Бішкеку.

Your browser doesn’t support HTML5