Сёньня ў Ватыкане па плошчы Сьвятога Пятра адбылася разьвітальная аўдыенцыя папы рымскага, які фармальна пакідае пасаду ў чацьвер.
На сустрэчу было раздадзена каля 50 тысяч запрашэньняў, у тым ліку і афіцыйным дэлегацыям і дыпляматычнаму корпусу. Чакалася, што ўсяго на плошчу Сьвятога Пятра прыйдзе каля 200 тысяч чалавек.
Пантыфікат Бэнэдыкта XVI фармальна завяршаецца а 20-й гадзіне ў чацьвер. Бэнэдыкт XVI, у сьвеце Ёзэф Алёіз Ратцынгер, стане «ганаровым папам», захаваўшы пры гэтым званьне «яго сьвяшчэнства». Пантыфік і надалей будзе насіць сваю белую сутану.
Аднак яму давядзецца разьвітацца з упадабанымі чырвонымі макасінамі і залатым пярсьцёнкам сьвятога Пятра. Асабістая пячатка Бэнэдыкта XVI будзе зьнішчана згодна з традыцыямі каталіцкай царквы, гэтак жа як гэта адбываецца ў выпадку сьмерці папы.
Першае пасяджэньне кардыналаў, якое будзе папярэднічаць канкляву, адбудзецца ў панядзелак 4 сакавіка. Яны і ўхваляць тэрмін скліканьня канкляву, на якім маюць абраць новага папу.
Зварот да Бэнэдыкта XVI накіраваў Аляксандар Лукашэнка, які "з разуменьнем і пачуцьцём жалю" ўспрыняў рашэньне папы зьняць зь сябе паўнамоцтвы.

Your browser doesn’t support HTML5