Плата за харчаваньне дзяцей у дзіцячых садках Беларусі з 1 сакавіка павялічыцца ў паўтара разы. Такое рашэньне ўхваліў урад.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, цяпер бацькі аплачваюць 40% кошту харчаваньня дзяцей у садках. Згодна з пастановай, спагнаньне платы павялічыцца да 60% ад дзейных грашовых нормаў расходаў на харчаваньне ў дзень на аднаго выхаванца, у залежнасьці ад узросту дзяцей, выгляду і рэжыму работы дашкольнай установы.
У выніку памер платы за харчаваньне павялічыцца на 50% у месяц і складзе: ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рэжымам 12-гадзіннага знаходжаньня дзяцей ад 1 да 3 гадоў — 178,2 тысяч рублёў, ад 3 да 6 гадоў — 214,9 тысяч. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рэжымам знаходжаньня 10,5 гадзіны памер платы дзяцей ад 1 да 3 гадоў складзе 136,7 тысяч рублёў, ад 3 да 6 гадоў — 173,4 тысяч у месяц у месяц.
Рэалізацыя пастановы не запатрабуе ўнясеньня зьмяненьняў у іншыя нарматыўныя прававыя акты і не прывядзе да дадатковых фінансавых сродкаў з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, паведамляе прэсавая служба Саўміна.
Пра рэакцыю бацькоў і супрацоўнікаў садкоў чытайце пазьней на нашым сайце.