Людзі з «Зорных войнаў» атакавалі міністэрства юстыцыі Ўкраіны

Архіўны здымак акцыі 20 сьнежня 2012 году.

Пэрсанаж сэрыялу «Зоныя войны» Дарт Вэйдэр з атрадам імпэрскіх штурмавікоў спрабаваў штурмаваць офіс Міністэрства юстыцыі Ўкраіны.

Your browser doesn’t support HTML5

Людзі з “Зорных войнаў” атакавалі міністэрства юстыцыі Ўкраіны



Паводле словаў удзельнікаў акцыі, яны спрабавалі патрапіць на прыём да міністра Аляксандра Лаўрыновіча. Зайсьці ў будынак пратэстоўцам у касьцюмах пэрсанажаў культавага сэрыялу «Зорныя войны» перашкодзілі прадстаўнік службы аховы і заблякаваныя ўваходныя дзьверы.

Беручы штурмам «бункер Лаўрыновіча», «імпэрскія салдаты» патрабавалі спыніць ціск на Інтэрнэт-партыю Ўкраіны.

На патрабаваньне супрацоўнікаў міліцыі зьняць шлем Дарт Вэйдэр сакзаў, што шлем не здымаецца.

Пасьля заканчэньня акцыі яе ўдзельнікі сышлі ад будынка, пагражаючы вярнуцца.