Судовыя слуханьні ў справе мадэльера Аляксандра Варламава адновяцца 27 лютага, на судзе працягнецца апытаньне пацярпелых.
Варламаў прайшоў МРТ-абсьледаваньне ў шпіталі МУС і чакае заключэньня мэдыкаў пра стан здароўя, паведаміў Інтэрфаксу адвакат Павал Піваварчык.
Ён адзначыў, што цяпер Варламаў «адчувае сябе ў адпаведнасьці зь цяжкасьцю свайго захворваньня, п’е абязбольвальныя прэпараты». «21 лютага яму стала горш, сёньня лепш», — сказаў адвакат.
Пасьля апэрацый на хрыбетніку, якія Варламаву былі зробленыя пасьля арышту, яму прысвоеная 2 група інваліднасьці.
15 лютага Аляксандру Варламаву не ўдалося прайсьці МРТ-абсьледаваньне ў шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў і яно было перанесенае на 22 лютага. Тады ў лякарні спаслаліся «на ўнутраныя прычыны — былі больш цяжкія хворыя».
Адвакат не выключае, што пасьля правядзеньня МРТ-абсьледаваньня будзе пададзенае новае хадайніцтва аб зьмене падабароннаму меры стрыманьня на іншую, не зьвязаную з пазбаўленьнем волі. Магчыма, неабходна будзе зрабіць яшчэ адну апэрацыю на хрыбетніку.
Гэта пацьвердзіла карэспандэнту "Свабоды" і сястра Аляксандра Варламава Рыма. Яна сказала, што 25 лютага працэс працягваўся. 22 і 26 лютага паседжаньня не было.
Варламаву прад’яўлена абвінавачваньне паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх махлярства і крадзёж у асабліва буйным памеры. Саша Варламаў прызнаў сваю віну толькі ў нясплаце падаткаў.
Сьведкамі і пацярпелымі ў справе праходзяць 800 чалавек. Апошнія некалькі дзён суд у справе Варламава апытваў людзей, якія праходзяць як пацярпелыя. Амаль усе яны заявілі, што ня маюць фінансавых прэтэнзіяў да Варламава. Тыя, хто ўжо выступіў у судзе, таксама казалі, што сьледчыя ціснулі на іх у часе допытаў, каб давалі паказаньні супраць Варламава.
Былога кіраўніка фэстывалю «Млын моды» арыштавалі ў траўні 2011 году і з таго часу ўтрымліваюць пад вартай.