Варкута: Ад ГУЛАГу да прамысловага заняпаду
Варкуцінскія лягеры былі заснаваныя ў 1931 годзе і існавалі да 1956-га.
Два варкуцінскія зьняволеныя пасьля вызваленьня. Справа - былы вайсковец Арміі Краёвай.
Вязьні ГУЛАГу на пабудове Паўночнапячорскай чыгункі.
Лягерныя ахоўнікі. Ахоўнікі звычайна служылі па трохгадовых кантрактах пасьля заканчэньня абавязковай вайсковай службы.
Жаўнер Арміі Краёвай Стэфан Юзэфовіч, арыштаваны ў 1945 і асуджаны на сьмерць. Сьмяротны прысуд быў заменены 20 гадамі лягероў. Юзэфовіч удзельнічаў у лягерным страйку на шахце №29. Вярнуўся ў Польшчу ў 1956-м.
Могілкі вязьняў і ссыльных на фоне шахтаў. На магілах ставіліся слупкі зь лягерным нумарам памерлага. Пасьля 1956 году вызваленыя вязьні апазнавалі магілы і ставілі на іх крыжы з імёнамі.
Лягерныя могілкі сёньня.
Закінутыя дамы на беразе ракі Варкута.
Закінутыя дамы ў пасёлку Варгашор.
Уваход на шахту "Варкуцінская", дзе ў выніку выбуху на пачатку лютага загінула 18 чалавек.
Побач з шахтай "Варкуцінская" - польскі помнік ахвярам ГУЛЯГу.
Побач - украінская дошка памяці ахвяраў ГУЛАГу.
Першы ў Варкуце помнік ахвярам палітычных рэпрэсіяў.
"Фрэскі" на жылым доме.
Уваход на шахту "Камсамольская?, зачыненую ў 1990-х гадах.
Пано дружбы Комі АССР з Баўгарыяй.
Закінуты дом у пасёлку Варгашор.