На плошчы перад саборам Сьвятога Пятра ў Ватыкане сёньня сабраліся каля ста тысяч чалавек, каб прысутнічаць на апошняй нядзельнай малітве Бэнэдыкта XVI, які пакідае пасаду кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы.
Зьвяртаючыся да вернікаў, Бэнэдыкт XVI сказаў, што пакідае пасаду, выконваючы волю Бога. «Бог заклікае мяне падняцца на гару», — сказаў пантыфік, дадаўшы, што пасьля адстаўкі 28 лютага прысьвеціць сябе малітвам і мэдытацыі. На апошні дзень лютага ў Бэнэдыкта XVI прызначаначя сустрэча з кардыналамі, пасьля чаго а 8-й гадзіне вечара ён афіцыйна перастане быць Папам Рымскім.
Гаворачы аб прычынах сваёй добраахвотнай адстаўкі, першай у гісторыі Рымска-каталіцкай царквы за амаль 600 гадоў, 85-гадовы Бэнэдыкт XVI спаслаўся на сталы ўзрост і адсутнасьць фізычных сілаў.
У Ватыкане не выключаюць, што новы пантыфік будзе абраны да пачатку сьвяткаваньня Вялікадня.