«Грамадзянская актыўнасьць у рэгіёнах: міт ці рэальнасьць?» — гэтую тэму абмяркоўвалі ў пятніцу ў кампаніі «Гавары праўду». 25 лютага «Гавары праўду» адзначае сваё трохгодзьдзе.
Лідэр кампаніі Ўладзімер Някляеў на самым пачатку папярэдзіў: сёлета трэба наагул забыцца пра выбары, а сканцэнтравацца толькі на працы ў рэгіёнах, стварыць «новую большасьць»:
«Тая праца, якая робіцца ў рэгіёнах, — гэта найпершая праца і найгалоўная праца, якой мы займаемся і займацца будзем. Мы павінны стварыць гэту „новую большасьць“. Мы павінны на наш бок схіліць людзей. Для мяне ўся палітыка — гэта перш за ўсё людзі. Для мяне будучыня Беларусі — гэта яе людзі. Мы зь імі працуем і будзем працаваць».
Грамадзкі актывіст з Воршы Алесь Шутаў так бачыць паўсядзённую працу ў рэгіёнах:
«Няўхільнае, нязьменнае рэгулярнае заваёўваньне даверу ў сваіх выбарцаў рэгіянальнымі палітыкамі. І вось гэтая праца не павінна спыняцца. Мы павінны кожны дзень шукаць новых прыхільнікаў, пераконваць, далучаць да сябе, цікавіцца іх праблемамі заробкаў, пражываньня, усімі камунальнымі праблемамі. І чым людзі дыхаюць, мы павінны самі ведаць, каб ведаць праблемы, якія ёсьць у рэгіёне, каб гаварыць зь людзьмі на адной мове».
Менск у «Гавары праўду» лічаць таксама не сталіцай, мэгаполісам, а рэгіёнам, дзе вялікая праблема — гэта забудова, ушчыльненьне, высечка паркаў і сквэраў, каб пабудаваць бізнэс-цэнтры і офісы. Адзін з апошніх прыкладаў — людзі адстаялі парк Дружбы народаў, апавядае Юры Салодкі:
«Там спрабавалі частку парку зьнішчыць, пабудаваць там нейкія спартовыя і гандлёвыя аб’екты. Людзі зьбіралі подпісы, адстаялі гэты парк. Нічога ня зьнішчылі, ніводнага дрэўца. Што для мяне было важна — гэта ініцыятыва людзей зьнізу. Тэлефануюць да нас у кампанію. Людзі самі сталі, як кажуць, „грамадзянамі звацца“. Яны сталі разумець, што ад іх меркаваньня, ад іх пазыцыі залежыць вельмі шмат, яны могуць вырашаць свае праблемы».
Але ўсё часьцей, калі людзі адстойваюць свае інтарэсы і праект быццам бы павінен быць спынены, ім улады зноў падсоўваюць гэты самы праект. Так было з вуліцамі Заслаўскай, Цнянскай, Уруччам.
Узгадалі сытуацыю з кітайскім тэхнапаркам пад Смалявічамі, калі праблема ўскалыхнула сотні людзей. Вельмі важна, каб людзі, разьвязаўшы сваю праблему, заставаліся ў грамадзкім жыцьці, кажа Сяргей Вазьняк:
«Няхай яны не ўступаюць у партыі, у грамадзкія арганізацыі, але каб вось гэты градус грамадзянскай актыўнасьці, якая аднойчы прачнулася, яны навучыліся падаграваць. Вось узбунтаваліся яны ў Смалявічах — і Лукашэнка ўнёс зьмены ва ўказ. Каб, аднойчы стаўшы грамадзянамі, яны пераканаліся, што і ад іх нешта залежыць».
Моладзь прагне пераменаў, але, на жаль, яна ў бальшыні сваёй апалітычная, кажа юная актывістка зь Берасьця Ганна Курловіч:
«Мне было цікава, чаму ў нас нічога не мяняецца, зыходзячы з сытуацыі, калі ўсё разумеюць, але ніхто нічога ня робіць? Мне вельмі хацелася нешта рабіць, мне здавалася, што я магу нешта памяняць у краіне, хаця б зразумець, чаму ўсё ў такім застоі. Хоць цяпер усё больш маладых людзей абмяркоўвае праблемы на інтэрнэт-пляцоўках, таму што там гэта бясьпечней, прасьцей і ня трэба нікуды выходзіць».