Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў ня зможа выйсьці датэрмінова з калёніі ў Навасадах пад Барысавым.
Пра гэта Малчанаў паведаміў у лісьце грамадзкай актывістцы Тацяне Кім, зь якой рэгулярна лістуецца.
«Напісаў, што нядаўна хадзіў на камісію, дзе яму адмовілі ўва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні, бо ў яго ёсьць непагашаныя пакараньні за парушэньні. Дадаў, праўда, што іншага ён і не чакаў».
Жыхар Барысава Аляксандар Малчанаў летась увесну быў прызнаны вінаватым у крадзяжы мэталалому зь мясцовага заводу і асуджаны на 1,5 года зьняволеньня. У 2011 годзе Аляксандар Малчанаў быў асуджаны да зьняволеньня першы раз — тады ён атрымаў 3 гады зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Малчанаў быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і выйшаў на волю ў верасьні 2011 году. Праз паўгода яго зноў затрымалі, абвінаваціўшы ў крадзяжы мэталалому. Малады чалавек даводзіў, што яго нікуды ня бралі на працу, і каб пражыць, ён мусіў зьбіраць мэталалом. Дзеля гэтага ён і прайшоў на тэрыторыю мясцовага заводу цяжкіх штамповак, якая не ахоўвалася, дзе і быў затрыманы.
У лісьце да актывісткі Тацяны Кім Аляксандар Малчанаў паведаміў пра сябе, што працягвае навучацца на працоўных курсах і ў вольны час чытае кнігі. На волю Аляксандар Малчанаў мае выйсьці ўлетку 2013 году.