Парлямэнт Кіргізстану зьвяртаецца да міжнародных арганізацыяў з просьбай дапамагчы ў экстрадыцыі на радзіму былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева і яго бліжэйшага атачэньня.
У чацьвер парлямэнт прыняў зварот да міжнародных арганізацыяў. Дакумэнт будзе накіраваны ў Міжпарлямэнцкую асамблею СНД, ЭўрАзЭС, Парлямэнцкую асамблею АДКБ, Парлямэнцкую асамблею АБСЭ і Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы.
«Парлямэнт выказвае сур’ёзную заклапочанасьць у сувязі з тым, што Рэспубліка Беларусь працягвае ўхіляцца ад выкананьня міжнародных абавязацельстваў па экстрадыцыі Курманбека Бакіева і Жаныбека (Жаныша) Бакіева для адбыцьця пакараньня», — гаворыцца ў звароце.
«Сёньня, калі суд прызнаў іх вінаватымі, ёсьць усе падставы для іх выдачы Кіргізстану і выкананьня прысуду», — падкрэсьліваецца ў ім.
Дэпутаты таксама нагадалі, што раней па лініі праваахоўных органаў, у тым ліку Інтэрполу, краіна неаднаразова накіроўвала запыт аб іх экстрадыцыі.
Вайсковы суд Бішкецкага гарнізону сёлета ў лютым вынес прысуд былому прэзыдэнту Кіргізстану К.Бакіеву і яго брату — экс-кіраўніку Службы дзяржаўнай аховы Жаныбеку (Жанышу) Бакіеву. Суд прызнаў іх вінаватымі ў цяжкіх злачынствах па арганізацыі выкраданьня, катаваньняў і забойства з асаблівай жорсткасьцю трох чалавек, прысудзіўшы былому прэзыдэнту 24 гады турмы з канфіскацыяй маёмасьці, а ягонаму брату — пажыцьцёвае зьняволеньне з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем воінскага званьня генэрала.
У сьнежні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што пытаньне пра выдачу Курманбека Бакіева ня зьяўляецца праблемай у адносінах дзьвюх краін. «Праблема з Бакіевым — гэта сёньня ўжо ня праблема ў нашых адносінах. Вам патрэбны Бакіеў? Навошта? Чалавек жыве, зьехаў, усялякае бывае, гадуе дзяцей», — сказаў Лукашэнка 11 сьнежня ў Менску на сустрэчы з журналістамі.
Яшчэ ў верасьні Генпракуратура Беларусі адмовіла Кыргызстану ў выдачы Жаныбека Бакіева. Менск расцаніў запыт аб ягонай экстрадыцыі як перасьлед па палітычных перакананьнях.
У канцы жніўня мінулага году ўлады Кіргізстану адклікалі зь Беларусі свайго пасла.