Лошыцкі бровар прадаецца

Your browser doesn’t support HTML5

20 лютага мае адбыцца аўкцыён па продажы будынку былога бровару ў Лошыцкім парку. У плянах зрабіць у будынку гатэль. Таксама ад інвэстара патрабуецца выкананьне заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Мураваны бровар быў пабудаваны ў 1896 годзе ў стылі мадэрн і быў галоўнай часткай прамысловага кварталу сядзібы Прушынскіх-Любанскіх. У савецкія часы бровар быў перароблены пад жылы дом. У 2006 годзе ўжо пусты будынак значна пацярпеў пры пажары.

Насупраць будынку бровару, на другім беразе Лошы, знаходзяцца рэшткі капліцы-пахавальні былых гаспадароў сядзібы з крыжом памяці расстраляных у Лошыцкім яры ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.