«Мова ці кава»? І кава. І мова
Your browser doesn’t support HTML5
Нефармальныя курсы беларускай мовы пачаліся ў Менску. Першы занятак курсаў «Мова ці кава» сабраў больш за 100 чалавек. Вядучыя Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская распавялі цікавыя факты з гісторыі беларускай мовы, пераклалі імёны ўсіх прысутных і навучылі знаёміцца і разьвітвацца па-беларуску.