Да Бога па-ангельску
Your browser doesn’t support HTML5
У нядзелю ў менскім касьцёле Сьвятога Роха, што на Залатой Горцы, прайшла англамоўная імша для замежнікаў. Былі і цікаўныя беларусы. Ідэя служыць па-ангельску ўзьнікла на гэтыя Каляды – парафіяне выказалі патрэбу, касьцёл пайшоў насустрач. Цяпер англамоўныя службы будуць кожную першую нядзелю месяца.