16 лютага 2013 г. у памяшканьні Беларускага грамадзка-рэлігійнага цэнтру Таронта адбылася вечарына беларускай лірыкі, прысьвечаная Дню закаханых.
Імпрэза была арганізаваная Згуртаваньнем беларусаў Канады. Са сцэны гучалі вершы і песьні на вершы Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна.
Госьцяй вечарыны была беларуская пісьменьніца і паэтэса Вольга Іпатава, якая прачытала некалькі сваіх лірычных вершаў розных гадоў. Пасьля заканчэньня «афіцыйнай» часткі гледачы таксама атрымалі магчымасьць выступіць зь вершам і песьнямі.
Узрост выступоўцаў вагаўся ад 10 да 80 гадоў.