Моладзевая арганізацыя «Малады фронт» 16 лютага ўручыла свае традыцыйныя штогадовыя прэміі «Люблю Беларусь» у васьмі катэгорыях.
Прэмію ўручаюць за папулярызацыю беларушчыны, разьвіцьцё нацыянальнай ідэнтычнасьці, за новае і цікавае ў культуры, палітыцы, журналістыцы. Сярод сёлетніх намінантаў былі і два журналісты Свабоды — Сяргей Дубавец і Аляксандар Лукашук.
* У намінацыі «Беларусізацыя» перамагла журналістка Кацярына Кібальчыч, якая зьняла фільм «Беларуская мара» і арганізавала ў Маскве курсы беларускай мовы «Мова ці кава».
* У намінацыі «Pro-Belarus» перамог пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан, якога ўлады фактычна выслалі зь Беларусі. Ён удзельнічаў у цырымоніі праз скайп.
* У намінацыі «Палітыка» перамог Віталь Каратыш, які летась балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў.
* У намінацыі «Культура» перамог салігорскі музыка Сеня Shane, які выступае ў стылі біт-бокс.
* У намінацыі «Журналістыка» перамог карэспандэнт польскага выданьня «Gazeta Wyborcza» Андрэй Пачобут.
* У намінацыі «Спорт» пераможцай стала плыўчыха Аляксандра Герасіменя. Яе папулярнасьці ў інтэрнэт-публікі паспрыяла і тое, што ў адным са сваіх інтэрвію яна з сымпатыяй выказалася пра бел-чырвона-белы сьцяг.
* У намінацыі «Грамадзкая чыннасьць» перамог Дзяніс Кандратовіч, які заснаваў праект «Мае сэнс». У гэтым праекце, людзі могуць за грошы замовіць сустрэчу зь вядомымі людзьмі, а атрыманыя грошы ідуць на дабрачыннасьць.
* У намінацыі «Змагар году» перамаглі палітвязьні, якіх цяпер у Беларусі, паводле праваабарончых арганізацый, застаецца прынамсі трынаццаць. Прэмію перадалі Васілю Парфянкову, які нядаўна вызваліўся з арыштнага дому.