Пераможцы 56-га конкурсу World Press Photo
Пол Хансэн (Швэцыя) — пераможца конкурсу. Палестынцы на вуліцах гораду Газа нясуць целы двух загінулых дзяцей.
Маджыд Саэдзі (Іран) — другі прыз у катэгорыі «Гісторыі сучасных праблемаў» з сэрыяй «Жыцьцё на вайне». На гэтым здымку 20-гадовая Захра з аўганскага гораду Герат, якая 4 гады таму падпаліла сябе.
Фаўста Падавіні (Італія) — першы прыз у катэрыі «Гісторыі штодзённага жыцьця» з сэрыяй «Мірэла». На гэтым здымку жыхарка Рыму Мірэла дапамагае свайму мужу Люіджы, які пакутуе на хваробу Альцгаймэра.
Пол Ніклен (Канада) — першы прыз у катэгорыі «Гісторыі прыроды» з сэрыяй «Імпэратарскія пінгвіны». На гэтым здымку імпэратарскія пінгвіны плывуць у Моры Роса каля Антарктыды.
Міка Альбэрт (ЗША) — першы прыз у катэгорыі «Асобны здымак штодзённага жыцьця». На здымку жанчына, якая працуе зьбіральніцай сьмецьця на велічэзным сьметніку ў Найробі, Кенія.
Сяргей Ільніцкі (Расея) — другі прыз у катэгорыі «Спартовыя гісторыі» з сэрыяй «Залаты дотык — фэхтаваньне на Алімпіядзе.» На здымку Алаэльдзін Абуэлькасэм з Эгіпту (вышэй) змагаецца супраць Пэтэра Ёпіха зь Нямеччыны у 1/8 фіналу на Алімпійскіх гульнях у Лёндане.
Майка Элан (Віетнам) — першы прыз у катэгорыі «Гісторыі сучасных праблемаў» з сэрыяй «Ружовы выбар, Віетнам». На гэтым здымку дзьве дзяўчыны ў горадзе Да Нанг, якія год жывуць разам.
Ананда ван дэр Плуім (Нідэрлянды) — трэці прыз у катэгорыі «Гісторыі заўважаных партрэтаў» з сэрыяй «Марцін». Пражыўшы 10 гадоў з бацькам, а потым пажыўшы ў прытулку для моладзі, 18-гадовы Марцін вярнуўся ў дом сваёй маці ў Тылбургу.
Ілона Шварц (Польшча) трэці прыз у катэгорыі «Заўважаныя партрэты — асобны здымак». Кайла зь лялькай каля партрэту сваіх продкаў у Бостане, ЗША.
Крысьціян Цыглер (Нямеччына) — першы прыз у катэгорыі «Асобны здымак прыроды». Паўднёвы казуар, які знаходзіцца пад пагрозай выміраньня, корміцца ў Аўстраліі.
Радрыга Абд (Аргентына) — першы прыз у катэгорыі «Асобны здымак агульных навінаў». Жанчына, параненае пасьля артабстрэлу яе дому сырыйскімі ўрадавымі войскамі.
Фабіё Бучыярэлі (Італія) — другі прыз у катэгорыі «Гісторыі гарачых навінаў» з сэрыяй «Бітва на сьмерць». На здымку баец Свабоднай сырыйскай арміі займае пазыцыю падчас бою з урадавымі войскамі ў горадзе Алепа.
Стэфан Ванфлетэрэн (Бэльгія) — першы прыз у катэгорыі «Людзі — гісторыі пастановачных партрэтаў» з сэрыяй «Людзі міласэрнасьці, Гвінэя». На здымку 30-гадовая Маконэ Сумаора, якая хварэе на вальляк.
Даніэль Бэрэгулак (Аўстралія) — трэці прыз у катэгорыі «Гісторыі агульных навінаў» з сэрыяй «Японія пасьля хвалі». Гэтыя сосны ў мястэчку Рікудзэнтаката вырвала з каранямі падчас цунамі.
Эмін Азмэн (Турэччына) — другі прыз у катэгорыі «Асобнае фота гарачых навінаў». Ваяўнікі сырыйскай апазыцыі катуюць даносчыка падчас допыту ў горадзе Алепа.
Чэн Вэй Сэнг (Малайзія) — першы прыз у катэгорыі «Асобны спартовы здымак». На здымку жакей на заканчэньні небясьпечнага забегу быкоў на высьпе Заходняя Суматра ў Інданэзіі.
Ян Граруп (Данія) — першы прыз у катэгорыі «Спартовыя фотанарысы» з сэрыяй «Жаночы баскетбол, Магадзішу, Самалі». На здымку ўзброены ахоўнік, наняты баскетбольнай асацыяцыяй Самалі, ахоўвае жаночую баскетбольную каманду падчас гульні ў Магадзішу.
Сорэн Бідструп (Данія) — другі прыз у катэгорыі «Асобны здымак штодзённага жыцьця». Здымак зроблены ў летнім лягеры ў Джэсэла, Італія.
Стэфэн Чоў (Малайзія) — другі прыз у катэгорыі «Асобны пастановачны партрэт». На здымку кітайскі мастак-дысыдэнт Ай Вэйвэй у Пэкіне.