У душы сваёй, недзе вельмі глыбока у ейных нетрах, паміж любоўю да салодкага і зазубранымі ў дзяцінстве цытатамі з канфуцыянскіх кніг, ён, напэўна, быў усё ж паэтам. «Народ — гэта чысты аркуш паперы, на якім можна пісаць любыя герогліфы». Так мог сказаць толькі літаратар, і толькі кітайскі. А яшчэ ён любіў агаломшваць, атрымліваючы асалоду ад разгубленасьці і пакорлівасьці, якімі сустракаліся любыя зьмены ягонага курсу. 27 лютага 1957 году Мао Цзэдун, выступаючы ў Пэкіне з прамовай на ня надта ясна сфармуляваную тэму — «Аб разьвязаньні некаторых супярэчнасьцяў сярод кітайскага народу», нечакана для ўсіх загаварыў вершамі:
«Няхай расьцьвітаюць сто кветак,
Няхай змагаюцца сто вучэньняў!»
Фраза спадабалася ня толькі ў Кітаі, але і далёка за ягонымі межамі. Найперш таму, што гэта была чыста кітайская фраза, прыгожая і абцякальная, шматзначная і трапная. Магчыма, менавіта яна паклала пачатак мааізму, калі дзясяткі тысяч людзей камсамольскага ўзросту ва ўсім сьвеце ўпершыню адарваліся ад рок-н-ролу, піва і «Плэйбою» і з інтарэсам зірнулі на камуністычны Кітай. Ім, лайдакам, якія тупа блукалі ўздоўж вітрынаў грамадзтва спажывы, патрэбна было Слова, і Слова прагучала. Што яно значыла — было ня так важна. Старшыня Мао ня сам яго прыдумаў, а ўзяў са старых кніг — але ў прамове ня стаў апускацца да такіх непатрэбных нікому падрабязнасьцяў. Хай расьцьвітаюць, а там паглядзім.
Фраза азначала пачатак кароткай лібэралізацыі кітайскага жыцьця. Лібэралізацыя рана ці позна наганяе любую дыктатуру, ненадоўга, усяго толькі на нейкі час — бо і таму, хто заняты расчляненьнем трупа, трэба паўза, каб аддыхацца, выцерці пот і з новымі сіламі ўзяцца за сваю нялёгкую працу. Кітайская інтэлігенцыя, навучаная ня верыць паэтам з ЦК, спачатку не надала асаблівага значэньня вершаванаму закліку свайго строгага Старшыні. Васямсот тысяч судовых справаў за «контррэвалюцыю» за паўгода ня надта спрыялі таму, каб прынюхацца да прапанаванага букету. Але калі ёй далі зразумець, што Старшыня не жартуе, што «можна», што крытыка вітаецца, імпэратарскі пасад пад Мао адразу ж захістаўся. Сто кветак паціснулі плячыма і расьцьвілі, і сто вучэньняў, замест таго, каб змагацца паміж сабой, пачалі сумнявацца ў абраным курсе. І Вялікі Стырнавы і Руплівы Садоўнік павярнуў назад, пагнаўшы сваіх пасажыраў па дарогах культурнай рэвалюцыі. І калі які-небудзь мільёнчык душаў выпаў і не падняўся — атрад не заўважаў страты. Бо, як той казаў, тры гады працы — дзесяць тысяч гадоў шчасьця.
А фраза пра сто кветак засталася ляжаць пры дарозе, і раз-пораз нават цяпер, дзявочыя забыўшы сны, яе падымае які-небудзь рамантычны нэамарксіст, нюхае, гладзіць і ўсхвалявана шэпча запаветныя словы:
«... Жыжак, партыя, камсамол... Жыжак, партыя, камсамол...»