Толькі 1,6-1,8 працэнтаў карыстальнікаў вікіпэдыі зь Беларусі чытаюць яе па-беларуску. 83,8% абіраюць расейскую вэрсію. Трохі больш за 7 працэнтаў юзэраў чытаюць вікіпэдыю па-ангельску.
«Гэта абсалютна ўнікальная сытуацыя. Ні ў воднай краіне такога няма, каб энцыкляпэдыю на нацыянальнай мове чытала так мала людзей», — кажа мянчук Марк Бернштэйн, адзін з самых уплывовых аўтараў расейскай вікіпэдыі.
Як мяркуе Бэрнштэйн, менавіта ў гэтым унікальнасьць беларускай вікіпэдыі, а зусім ня тое, што ў яе дзьве моўныя вэрсіі: наркамаўская і тарашкевіцкая. У нечым падобная сытуацыя ёсьць і ў кітайскай Вікіпэдыі. «А вось тое, што беларуская мова ў такім „загоне“ — гэта адметнасьць нашай сытуацыі. Людзі па-беларуску проста не чытаюць».
Беларускі разьдзел вікіпэдыі — самай буйной інтэрнэт-энцыкляпэдыі — па-свойму ўнікальны. Яна мае два моўныя варыянты: клясычным правапісам і акадэмічным. У кожнага свая каманда аўтараў і рэдактараў, свае прынцыпы ў асьвятленьні падзеяў, а часам паміж імі вядзецца сапраўдная вайна.
На «наркамаўскім» баку цяпер каля 56 тысяч артыкулаў, на «клясычным» — пад 48 з паловай тысяч. На сусьветнай мапе Вікіпэдыі гэта даволі добры вынік .
«Такія групы энтузіястаў (а Вікіпэдыя ствараецца і рэдагуецца толькі валянтэрамі) робяць тытанічную працу, — упэўнены Марк Бэрнштэйн. — пастаянных рэдактараў там па паўтара-два дзясяткі чалавек у кожным разьдзеле».
«Ім проста помнік трэба ставіць!» — кажа вікіпэдыст
У сярэдзіне 90-х у інтэрнэце не было ні слова па-беларуску
«У 1996 недзе годзе ў мяне зьявіўся інтэрнэт, і я стаў нешта шукаць па-беларуску, — распавядае Максім Лепушэнка, удзельнік „акадэмічнага“ разьдзелу белвікі, — і не знайшоў нічога. А цяпер стала зусім па-іншаму. Вікіпэдыя — самы буйны беларускамоўны рэсурс і ён разьвіваецца кожны дзень!»
Калі беларуская вікіпэдыя толькі стваралася (дамэн яна атрымала 6 кастрычніка 2003 году), ніякага моўнага падзелу не існавала. Аўтары пісалі свае артыкулы на тым варыянце правапісу, які выбіралі самі — хто наркамаўкай, а хто тарашкевіцай. Але грамаду разьдзіралі моўныя канфлікты, якія аказаліся невырашальнымі. Паводле правілаў Вікіпэдыі, артыкул можа быць напісаны і адрэдагаваны любым чалавекам.
«Калі я магу ў артыкул, напісаны іншым правапісам, дадаць болей і лепей, то што мне рабіць?! — амаль абураецца Лепушэнка. — Я ня буду рэдагаваць артыкул, калі мне кажуць, што я мушу рэдагаваць толькі на тарашкевіцы, таму што нехта раней там напісаў два радкі».
У жніўні 2006 году прыхільнікі акадэмічнага правапісу падалі заяўку на асобны дамэн, і атрымалі яго ў 2007-м. Праўда, не абышлося без скандалу: артыкулы, напісаныя тарашкевіцай, проста зьніклі з сайту беларускай вікіпэдыі.
Руслан Равяка, адзін з найстарэйшых аўтараў белвікі, распавядае, што адэпты клясычнага правапісу правялі вялікую працу і аднавілі ўсе матэрыялы. Цяпер яны знаходзяцца на гэтым адрасе.
А прыхільнікі наркамаўкі — тут.
Лепушэнка перакананы, што разьяднаньне пайшло толькі на карысьць. Калі на жнівень 2006 у белвікі было 3 800 артыкулаў, то цяпер іх амаль 100 тысяч на «дваіх». «Гэта колькасны паказьнік, і ён вельмі важны, — перакананы Максім.
Руслан Равяка застаўся верны «тарашкевіцы». «Наркамаўка» прывяла беларускую мову ў гаротны стан, упэўнены ён.
«Я намагаюся больш пісаць артыкулы, якія зьвязаныя зь Беларусьсю. Пра тыя падзеі, якія нельга знайсьці ані на польскай, ані на расейскай вікіпэдыі. І падзеі мы адлюстроўваем зь беларускага пункту гледжаньня, а ня з пункту гледжаньня суседзяў».
У «наркамаўцаў» памкненьні такія самыя. Лепушэнка кажа, што самае галоўнае — «гэта само стварэньне свабоднай энцыкляпэдыі, асабліва на нашай мове, якая ўвогуле пад пагрозай зьнікненьня»
Праўда, паводле Равякі, «вікіпэдыя наркамаўкай пазьбягае палітызаваных артыкулаў, артыкулаў пра эміграцыю, пра калябарацыю падчас Другой усясьветнай вайны. Там збольшага энцыкляпэдычная інфармацыя, якую можна знайсьці і ў Беларускай энцыкляпэдыі».
Лепушэнка ня згодны: «Вядома, што пераважае беларуская тэматыка. Яна нам цікавая. Але нас нагэтулькі мала, каб ахапіць усе тэмы. І няма ў нас адмыслоўцаў ва ўсіх галінах. Пераважае біяграфічны кірунак».
Беларускую вікіпэдыю хоча аб’яднаць паляк
«Спадарства, давайце спачатку даведзем да таго, каб большасьць людзей гаварыла па-беларуску, а толькі тады будзем размауляць, якім варыянтам артаграфіі карыстацца», — кажа Томаш Блядынец.
Томашу 30 гадоў. Беларускую мову вывучыў гадоў дзесяць таму, проста зь цікавасьці. Піша ў польскую вікіпэдыю на беларускую тэматыку, а часам і ў беларускую. Пра Беларусь напісаў больш за тысячу артыкулаў. Зь іх 24 былі азначаныя вікісупольнасцю як асабліва якасныя.
16 лютага Блядынец арганізоўвае ў Варшаве Дзень беларускай Вікіпэдыі.
«На нашай акцыі ня будзе прадстаўнікоў Вікіпэдыі, — распавядае Томаш. — Гэта акцыя перш за ўсё для людзей, якія яшчэ ня мелі дачыненьня да стварэньня Вікіпэдыі. Дасьведчаныя рэдактары могуць працаваць паўсюль — і яны гэта робяць штодзённа, без аніякіх акцыяў. А нашая падзея накіравана на тых, хто хацеў бы нешта напісаць, нешта выправіць, палепшыць у Вікіпэдыі, але ім здалося, што яны ня ведаюць як, што гэта складана, цяжка, або ім не хапала матывацыі. Мы хочам паказаць, што на самай справе пісаць артыкулы вельмі проста».
Томаш перакананы, што беларуская вікіпэдыя мусіць быць адзінай:
«Я — за аб’яднаньне беларускіх Вікіпэдыяў. На карысць якой? Гэта павінны вырашыць беларусы. Гэта іх мова, а я буду працаваць згодна зь іх рашэньнем. Я проста лічу, што нейкае рашэньне ў гэтай справе павінна быць, а змаганьне паміж двума падобнымі варыянтамі артаграфіі — ня толькі ў Вікіпэдыі, але ўвогуле ў беларускамоўным асяродзьдзі — у сытуацыі, калі менш і менш людзей гаворыць па-беларуску, гэта доказ недаросласьці і неразуменьня сытуацыі».
Зь ім згодны і Марк Бернштэйн. Існаваньне дзьвюх вікіпэдыяў, на ягоную думку — распыленьне чалавечых сілаў, а гэта самы галоўны рэсурс энцыкляпэдыі.
«Што вы прапануеце? — Лепушэнка вельмі хвалюецца, адказваючы на пытаньне, ці магчымае аб’яднаньне белвікі. — Каб той, хто карыстаецца тарашкевіцай, адмовіўся ад яе? Я ня бачу прычынаў, каб адмовіцца ад акадэмічнага правапісу і перайсьці на тарашкевіцу, а магчымасьцяў канвэртацыі няма. Я лічу, што гэта няправільна. Чаму нехта мусіць адмаўляцца, калі ёсьць магчымасьць пісаць менавіта тым правапісам, які ты лічыш мэтазгодным?!»
У Томаша ёсьць і рэцэпт, як зрабіць суіснаваньне абедзьвюх моўных вэрсій дзеяздольным: «Прапаную прыняць мадэль, якая пасьпяхова дзейнічае ў англамоўнай Вікіпэдыі. Там ёсьць таксама варыянты: брытанскі і амэрыканскі. Там прынята так, што калі хтосьці ўводзіць большую колькасьць тэксту або піша артыкул ад пачатку, тады мае права абраць артаграфію, якая будзе ў гэтым артыкуле, і яна павінна застацца. Нельга ўводзіць зьмены, якія мяняюць толькі артаграфію з амэрыканскай на брытанскую і наадварот».
«Мы там ужо былі! — пярэчыць Максім Лепушэнка. — Спрабавалі ўжо. Гэта немачыгма. Увогуле Вікіпэдыя — гэта адсутнасьць усялякіх правілаў. Чаму ж цяпер нам гэтыя правілы спрабуюць навязаць?!»
«Я да падзелу ўвогуле мала пісаў. Ну ня ведаю я тарашкевіцы, ня ведаю я гэтых правілаў! — кажа Лепушэнка — Навошта заціскаць цяпер удзельнікаў такімі рамкамі?!»
Аб’яднаньне немагчыма — перакананы прыхільнік «акадэмічнага» разьдзелу белвікі Лепушэнка.
І на думку Руслана Равякі, аб’яднаць абедзьве беларускія вікіпэдыі ўжо немагчыма:
«Аб’яднаюцца, калі правапіс аб’яднаецца. Так проста цяпер ужо немагчыма. Шмат хто піша на форумах, што трэба аб’ядноўвацца. Але падзяліцца было лягчэй, чым аб’яднацца. Шмат артыкулаў, якія па тэматыцы не супадаюць. Пакуль правапіс не аб’яднаецца, нічога ня будзе».
«Да нас 5000 наведвальнікаў заходзіць штогадзіну, а вы кажаце беларускую вікіпэдыю ніхто не чытае, — падсумоўвае Лепушэнка. — А колькі ў нас людзей па-беларуску размаўляе на вуліцах? Вы выйдзіце на вуліцы, паслухайце. Столькі ж вікіпэдыю нашую чытае. Але гэта важная справа. Вось нават Мінкульт ужо зацікавіўся, будуць нейкія артыкулы ў Вікіпэдыю пісаць».
«Дзяржаўная дапамога — гэта, канечне, добра, — кажа Максім Лепушэнка, — Але трэба, каб беларускамоўныя далучыліся да гэтага праекту — ня важна, тарашкевіца ці акадэмічны правапіс, вось гэта б зрушыла сытуацыю».
«Гэта абсалютна ўнікальная сытуацыя. Ні ў воднай краіне такога няма, каб энцыкляпэдыю на нацыянальнай мове чытала так мала людзей», — кажа мянчук Марк Бернштэйн, адзін з самых уплывовых аўтараў расейскай вікіпэдыі.
Як мяркуе Бэрнштэйн, менавіта ў гэтым унікальнасьць беларускай вікіпэдыі, а зусім ня тое, што ў яе дзьве моўныя вэрсіі: наркамаўская і тарашкевіцкая. У нечым падобная сытуацыя ёсьць і ў кітайскай Вікіпэдыі. «А вось тое, што беларуская мова ў такім „загоне“ — гэта адметнасьць нашай сытуацыі. Людзі па-беларуску проста не чытаюць».
Беларускі разьдзел вікіпэдыі — самай буйной інтэрнэт-энцыкляпэдыі — па-свойму ўнікальны. Яна мае два моўныя варыянты: клясычным правапісам і акадэмічным. У кожнага свая каманда аўтараў і рэдактараў, свае прынцыпы ў асьвятленьні падзеяў, а часам паміж імі вядзецца сапраўдная вайна.
На «наркамаўскім» баку цяпер каля 56 тысяч артыкулаў, на «клясычным» — пад 48 з паловай тысяч. На сусьветнай мапе Вікіпэдыі гэта даволі добры вынік .
«Ім проста помнік трэба ставіць!» — кажа вікіпэдыст
У сярэдзіне 90-х у інтэрнэце не было ні слова па-беларуску
«У 1996 недзе годзе ў мяне зьявіўся інтэрнэт, і я стаў нешта шукаць па-беларуску, — распавядае Максім Лепушэнка, удзельнік „акадэмічнага“ разьдзелу белвікі, — і не знайшоў нічога. А цяпер стала зусім па-іншаму. Вікіпэдыя — самы буйны беларускамоўны рэсурс і ён разьвіваецца кожны дзень!»
Калі беларуская вікіпэдыя толькі стваралася (дамэн яна атрымала 6 кастрычніка 2003 году), ніякага моўнага падзелу не існавала. Аўтары пісалі свае артыкулы на тым варыянце правапісу, які выбіралі самі — хто наркамаўкай, а хто тарашкевіцай. Але грамаду разьдзіралі моўныя канфлікты, якія аказаліся невырашальнымі. Паводле правілаў Вікіпэдыі, артыкул можа быць напісаны і адрэдагаваны любым чалавекам.
У жніўні 2006 году прыхільнікі акадэмічнага правапісу падалі заяўку на асобны дамэн, і атрымалі яго ў 2007-м. Праўда, не абышлося без скандалу: артыкулы, напісаныя тарашкевіцай, проста зьніклі з сайту беларускай вікіпэдыі.
Руслан Равяка, адзін з найстарэйшых аўтараў белвікі, распавядае, што адэпты клясычнага правапісу правялі вялікую працу і аднавілі ўсе матэрыялы. Цяпер яны знаходзяцца на гэтым адрасе.
А прыхільнікі наркамаўкі — тут.
Лепушэнка перакананы, што разьяднаньне пайшло толькі на карысьць. Калі на жнівень 2006 у белвікі было 3 800 артыкулаў, то цяпер іх амаль 100 тысяч на «дваіх». «Гэта колькасны паказьнік, і ён вельмі важны, — перакананы Максім.
Руслан Равяка застаўся верны «тарашкевіцы». «Наркамаўка» прывяла беларускую мову ў гаротны стан, упэўнены ён.
«Я намагаюся больш пісаць артыкулы, якія зьвязаныя зь Беларусьсю. Пра тыя падзеі, якія нельга знайсьці ані на польскай, ані на расейскай вікіпэдыі. І падзеі мы адлюстроўваем зь беларускага пункту гледжаньня, а ня з пункту гледжаньня суседзяў».
У «наркамаўцаў» памкненьні такія самыя. Лепушэнка кажа, што самае галоўнае — «гэта само стварэньне свабоднай энцыкляпэдыі, асабліва на нашай мове, якая ўвогуле пад пагрозай зьнікненьня»
Праўда, паводле Равякі, «вікіпэдыя наркамаўкай пазьбягае палітызаваных артыкулаў, артыкулаў пра эміграцыю, пра калябарацыю падчас Другой усясьветнай вайны. Там збольшага энцыкляпэдычная інфармацыя, якую можна знайсьці і ў Беларускай энцыкляпэдыі».
Лепушэнка ня згодны: «Вядома, што пераважае беларуская тэматыка. Яна нам цікавая. Але нас нагэтулькі мала, каб ахапіць усе тэмы. І няма ў нас адмыслоўцаў ва ўсіх галінах. Пераважае біяграфічны кірунак».
Беларускую вікіпэдыю хоча аб’яднаць паляк
Томашу 30 гадоў. Беларускую мову вывучыў гадоў дзесяць таму, проста зь цікавасьці. Піша ў польскую вікіпэдыю на беларускую тэматыку, а часам і ў беларускую. Пра Беларусь напісаў больш за тысячу артыкулаў. Зь іх 24 былі азначаныя вікісупольнасцю як асабліва якасныя.
16 лютага Блядынец арганізоўвае ў Варшаве Дзень беларускай Вікіпэдыі.
«На нашай акцыі ня будзе прадстаўнікоў Вікіпэдыі, — распавядае Томаш. — Гэта акцыя перш за ўсё для людзей, якія яшчэ ня мелі дачыненьня да стварэньня Вікіпэдыі. Дасьведчаныя рэдактары могуць працаваць паўсюль — і яны гэта робяць штодзённа, без аніякіх акцыяў. А нашая падзея накіравана на тых, хто хацеў бы нешта напісаць, нешта выправіць, палепшыць у Вікіпэдыі, але ім здалося, што яны ня ведаюць як, што гэта складана, цяжка, або ім не хапала матывацыі. Мы хочам паказаць, што на самай справе пісаць артыкулы вельмі проста».
Томаш перакананы, што беларуская вікіпэдыя мусіць быць адзінай:
«Я — за аб’яднаньне беларускіх Вікіпэдыяў. На карысць якой? Гэта павінны вырашыць беларусы. Гэта іх мова, а я буду працаваць згодна зь іх рашэньнем. Я проста лічу, што нейкае рашэньне ў гэтай справе павінна быць, а змаганьне паміж двума падобнымі варыянтамі артаграфіі — ня толькі ў Вікіпэдыі, але ўвогуле ў беларускамоўным асяродзьдзі — у сытуацыі, калі менш і менш людзей гаворыць па-беларуску, гэта доказ недаросласьці і неразуменьня сытуацыі».
Зь ім згодны і Марк Бернштэйн. Існаваньне дзьвюх вікіпэдыяў, на ягоную думку — распыленьне чалавечых сілаў, а гэта самы галоўны рэсурс энцыкляпэдыі.
Я ня бачу прычынаў, каб адмовіцца ад акадэмічнага правапісу і перайсьці на тарашкевіцу, а магчымасьцяў канвэртацыі няма
«Што вы прапануеце? — Лепушэнка вельмі хвалюецца, адказваючы на пытаньне, ці магчымае аб’яднаньне белвікі. — Каб той, хто карыстаецца тарашкевіцай, адмовіўся ад яе? Я ня бачу прычынаў, каб адмовіцца ад акадэмічнага правапісу і перайсьці на тарашкевіцу, а магчымасьцяў канвэртацыі няма. Я лічу, што гэта няправільна. Чаму нехта мусіць адмаўляцца, калі ёсьць магчымасьць пісаць менавіта тым правапісам, які ты лічыш мэтазгодным?!»
У Томаша ёсьць і рэцэпт, як зрабіць суіснаваньне абедзьвюх моўных вэрсій дзеяздольным: «Прапаную прыняць мадэль, якая пасьпяхова дзейнічае ў англамоўнай Вікіпэдыі. Там ёсьць таксама варыянты: брытанскі і амэрыканскі. Там прынята так, што калі хтосьці ўводзіць большую колькасьць тэксту або піша артыкул ад пачатку, тады мае права абраць артаграфію, якая будзе ў гэтым артыкуле, і яна павінна застацца. Нельга ўводзіць зьмены, якія мяняюць толькі артаграфію з амэрыканскай на брытанскую і наадварот».
«Мы там ужо былі! — пярэчыць Максім Лепушэнка. — Спрабавалі ўжо. Гэта немачыгма. Увогуле Вікіпэдыя — гэта адсутнасьць усялякіх правілаў. Чаму ж цяпер нам гэтыя правілы спрабуюць навязаць?!»
Да нас 5000 паведвальнікаў заходзіць штогадзіну, а вы кажаце беларускую вікіпэдыю ніхто не чытае