Расея завочна выставіла абвінавачваньне грузінскаму палітыку

Гіві Таргамадзэ

Галоўная пракуратура Грузіі выключае выдачу грузінскага палітыка Гіві Таргамадзэ расейскаму боку. Пра гэта заявіла прадстаўніца Галоўнай пракуратуры Грузіі Хатуна Пайчадзэ.
Раней у чацьвер Сьледчы камітэт Расеі завочна выставіў абвінавачаньне ў справе аб падрыхтоўцы масавых непарадкаў у краіне грузінскаму палітыку Гіві Таргамадзэ і абвясьціў яго ў вышук.

Пайчадзэ заявіла, што рашэньне аб крымінальным перасьледзе Таргамадзэ можа быць прынятае пасьля атрыманьня запыту ад Сьледчага камітэту Расеі.

Імя Гіві Таргамадзэ фігуравала ў фільме расейскага тэлеканалу НТВ «Анатомія пратэсту-2», пасьля паказу якога ўвосень летась і была ўзбуджаная справа аб непарадках. Абвінавачанымі праходзяць таксама расейскія апазыцыянэры Сяргей Удальцоў, Леанід Развазжаеў і Канстанцін Лебедзеў.