Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на пашыраным пасяджэньні калегіі ФСБ заклікаў спэцслужбы «нэўтралізаваць экстрэмістаў і радыкалаў» у інтэрнэце, каб яны не маглі выкарыстоўваць глябальную сетку ў сваіх мэтах.
«Пры нэўтралізацыі рознага роду экстрэмісцкіх структураў трэба дзейнічаць максымальна рашуча, блякаваць спробы радыкалаў выкарыстоўваць для сваёй прапаганды магчымасьці інфармацыйных тэхналёгіяў, рэсурсы інтэрнэту і сацыяльных сетак», — сказаў Пуцін сілавікам.
Летась улетку ў Расеі ўступіў у сілу закон аб стварэньні гэтак званых «чорных сьпісаў» інтэрнэт-сайтаў, згодна зь якім інтэрнэт-рэсурсы, якія трапляюць у рэестр, могуць быць зачыненыя без рашэньня суду. Праваабаронцы і дзеячы рунэту асьцерагаюцца, што закон можа выкарыстоўвацца для ціску на непажаданыя Крамлю сайты.