У інтэрвію Кіргіскай службы Радыё Свабода расейскі журналіст Аркадзі Дубноў пракамэнтаваў рашэньне суду ў дачыненьні да братоў Бакіевых.
Дубноў: Мне здаецца, што прысуд у дачыненьні да Жаныша Бакіева быў, безумоўна, справядлівым. Паколькі выстаўленыя яму абвінавачаньня выглядаюць жахлівымі, і я не сумняваюся, што ён сапраўды вінаваты ў гэтых злачынствах. Я маю на ўвазе патройнае забойства — былога кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Мэдзета Садыркулава, былога дырэктара інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Сяргея Сьлепчанкі і іх кіроўцы Кубата Сулайманава.
Я меў да гэтай справы і асабістае дачыненьне, паколькі я праходзіў сьведкам па справе аб забойстве Садыркулава. Думаю, што Жаныш Бакіеў сапраўды забойца ў самым праўдзівым сэнсе гэтага слова. Нават калі ён сваімі рукамі не душыў, не забіваў. Нават больш за тое — упэўнены, што калі б працэс адбыўся ў Бішкеку з удзелам Жаныша Бакіева, то ў адрозьненьне ад мноства такіх працэсаў, якія праходзяць у апошнія гады ў Бішкеку, ён быў бы даведзены да канца. Яго віна судовым чынам была б даказаная.
Што тычыцца прысуду ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якога прысудзілі да 24 гадоў. Тут у мяне няма абсалютнай упэўненасьці, што вынесены яму прысуд адлюстроўвае ступень яго рэальнай віны. Мне здаецца, што гэты прысуд некалькі палітычна ангажаваны і мне цяжка нешта казаць па сутнасьці справы. Калі б ён быў вынесены ў вочным судовым працэсе, тады было б больш падставаў, каб камэнтаваць гэта. На працэсе, дзе былі б забясьпечаныя правы абодвух бакоў — як абвінавачаньня, так і абароны.
Іншая справа, што вынесены прысуд дае фармальныя юрыдычныя падставы кіргіскім уладам патрабаваць яго экстрадыцыі зь Беларусі, дзе ён мае грамадзянства гэтай краіны. Увогуле, я перакананы, як, напэўна, большасьць камэнтатараў і аналітыкаў, што справа гэта безнадзейная, але палітычна вельмі гучная.
Радыё Свабода: На вашу думку, ці ёсьць у краінах СНД нейкія мэханізмы, якія давалі б магчымасьць для выдачы калі не былых кіраўнікоў дзяржаў, то хаця б высокапастаўленых чыноўнікаў?
Дубноў: Калі браць прэзыдэнцкі ўзровень, то я ведаю адзін такі прэцэдэнт. Гэта былы прэзыдэнт Азэрбайджану Аяз Муталібаў, які зьбег з краіны ў 1992 годзе. Ён быў асуджаны судом у 1994 годзе з-за датычнасьці да трагічных студзеньскіх падзеяў 1990 году ў Баку. Ён быў затрыманы ў 1996 годзе ў Маскве, дзе знайшоў прытулак. Але Генэральная пракуратура РФ адмовіла азэрбайджанскім уладам у яго выдачы на падставе недаказанасьці яго віны. Іншага такога прэцэдэнту не было.
Хоць былі выпадкі, калі зрынутых кіраўнікоў дзяржаў спрабавалі прыцягнуць да судовай адказнасьці. Скажам, гэта былы прэзыдэнт Грузіі Зьвіяд Гамсахурдзія. Яму быў дадзены прытулак у Чачэнііі, дзе ён празь некаторы час памёр пры невядомых абставінах. Іншых прыкладаў на тэрыторыі СНД я ня ведаю. Магчыма, у такой сытуацыі можа апынуцца цяперашні прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, якога ад абвінавачаньняў апазыцыі пакуль ахоўвае прэзыдэнцкі статус. Ну а ўвогуле, практыка выдачы высокапастаўленых дзяржаўных мужоў на прасторы СНД не назіраецца.
Гэта выключна рэдкая рэч. Калі ёсьць такія прыклады, то размова можа ісьці аб асобах не палітычнага ўзроўню, якія маюць дачыненьне да нейкіх крымінальных або карупцыйных справах. Гэта, можа быць, бізнэсмэн, удзельнікі незаконных узброеных фармаваньняў альбо злачынных груповак. Выпадкі выдачы палітычных дзеячаў, якія атрымалі прытулак у краінах СНД і выдачы якіх патрабуюць іншыя дзяржавы-члены СНД я, шчыра кажучы, ня ўзгадваю.
Радыё Свабода: Вы адзначылі, што прысуд дае падставы Кіргізстану запатрабаваць у Менску выдачы Бакіевых. Ці ёсьць нейкія пагадненьні ўнутры СНД, якія рэгулююць гэтае пытаньне?
Дубноў: Па-першае, ёсьць так званае Менскае пагадненьне ад 1992 году аб супрацоўніцтве ў выдачы асоб, якія вышукваюцца за зьдзяйсьненьне тых ці іншых злачынстваў на тэрыторыі краін СНД. Але я думаю, Бішкеку будзе цяжка патрабаваць яго экстрадыцыі. Ну, па-першае, таму што прэзыдэнт Беларусі Лукашэнка ня раз падкрэсьліваў, што Курманбеку Бакіеву дадзена беларускае грамадзянства, а Менск сваіх грамадзян не выдае.
Па-другое, ён паўтарае, што былому прэзыдэнту Кіргізстану выстаўленыя палітычныя абвінавачваньні і што зь ім хочуць зьвесьці палітычныя рахункі. Акрамя таго, доказаў яго крымінальных злачынстваў няма, альбо ён ім ня верыць. Мне здаецца, што і ў Бішкеку разумеюць, што гэта будзе гучнай палітычнай справай, на посьпех якой наўрад ці варта разьлічваць.
***
Раней у інтэрвію сайту www.ca-news.org Аркадзі Дубноў сказаў пра ўлады Беларусі, што яны апошнім часам імкнуліся не даваць новых падстаў для абвастрэньня адносін з Бішкекам. Пасьля таго як у Кіргізстане стала вядома, што беларускі бізнэс братоў Бакіевых квітнее настолькі, што імі ўжо распачата ўзьвядзеньне гандлёвага цэнтру ў Менску каля парку Чалюскінцаў, гэтае будаўніцтва было прыпынена.
Цяпер, пасьля вынясеньня прысуду Курманбеку і Жанышу Бакіевым, які хай нават завочна, але абвясьціў іх злачынцамі, перамовы паміж Бішкекам і Менскам пры магчымым пасярэдніцтве Масквы аб далейшым лёсе былых высокапастаўленых кіргіскіх братоў, падобна, пяройдуць у новую стадыю.
Варта мець на ўвазе, што якраз сёлета Беларусь і Кіргізстан старшынююць: першая ў СНД, другі ў АДКБ. Ужо ў пачатку красавіка ў Менску павінна адбыцца пасяджэньне Рады кіраўнікоў урадаў СНД, і, як сьцьвярджаюць інфармаваныя крыніцы ў Бішкеку, удзел у ім кіргіскай дэлегацыі будзе шмат у чым залежаць ад пазыцыі беларускага боку па «бакіеўскім» пытаньні.

Што тычыцца прысуду ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якога прысудзілі да 24 гадоў. Тут у мяне няма абсалютнай упэўненасьці, што вынесены яму прысуд адлюстроўвае ступень яго рэальнай віны.

Але я думаю, Бішкеку будзе цяжка патрабаваць яго экстрадыцыі... таму што прэзыдэнт Беларусі Лукашэнка ня раз падкрэсьліваў, што Курманбеку Бакіеву дадзена беларускае грамадзянства, а Менск сваіх грамадзян не выдае.