Жонцы былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Ірыне Халіп дазволілі часовы выезд зь Беларусі, каб наведаць мужа ў Лёндане і рэдакцыю расейскай «Новой газеты».
Пра гэта Ірыне Халіп сказалі 13 лютага ў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Партызанскага РУУС, дзе яна стаіць на ўліку.
Ірыне Халіп дазволілі выезд у пэрыяд да 3 красавіка, паведамляе сайт Хартыя 97.
Аляксандар Лукашэнка заявіў на прэсавай канфэрэнцыі 15 студзеня, што журналістка сама ня хоча нікуды ехаць, а насамрэч ёй ніхто не перашкаджае.
З таго часу Ірына Халіп напісала ў інспэкцыю, дзе яна стаіць на ўліку, заяву на атрыманьне дазволу на паездкі да мужа Андрэя Саньнікава ў Лёндан і ў Маскву ў рэдакцыю «Новай газэты», дзе яна працуе.
Ірына Халіп была асуджаная на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу за «арганізацыю групавых дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».