Самае масавае недзяржаўнае грамадзка-палітычнае выданьне краіны — газэта «Аргументы и факты в Беларуси» — 20-годзьдзе сваёй прысутнасьці ў краіне адзначыла паступовай беларусізацыяй некаторых матэрыялаў на старонках газэты. Ці азначае гэты факт тое, што незалежныя СМІ ўсё больш выкарыстоўваюць беларускую мову? Ці пацьвярджаецца фактамі ідэя, што беларуская мова зьяўляецца мовай дэмакратыі, у той час як расейская — мовай улады? На гэтыя пытаньні адказвае мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі.
— Ці можна сказаць, як сьцьвярджаюць некаторыя экспэрты, што ў недзяржаўных СМІ колькасьць беларускай мовы расьце, а ў дзяржаўных СМІ, наадварот, ідзе працэс русіфікацыі?
— Мне падаецца, што нельга казаць пра нейкую такую тэндэнцыю. Дастаткова недзяржаўных выданьняў, якія карыстаюцца выключна расейскай мовай, разам з тым дастаткова дзяржаўных выданьняў, найперш у раёнах, якія карыстаюцца выключна беларускай мовай. І хапае выданьняў, якія карыстаюцца дзьвюма мовамі — часам у іх можна заўважыць, што «пра эканоміку мы пішам па-расейску, а пра культуру — па-беларуску».
Таму я б не сказаў, што за апошні час нешта прынцыпова зьмянілася. Аднак сам факт таго, што «Аргументы и факты в Беларуси» палічылі патрэбным выкарыстоўваць і беларускую мову, я б назваў безумоўна станоўчым. Выданьне прыватнае, а значыць —для бізнэсу гэта мае сэнс. Ня проста так яны мяняюць моўны фармат свайго выданьня, бо ў Беларусі гэта ня толькі рашэньне выдаўца, аднак мусяць быць унесеныя зьмены і ў выдавецкія дакумэнты, і гэта дастаткова складаная працэдура.
— Ня раз выказваліся думкі, што беларуская мова зьяўляецца мовай дэмакратыі, а расейская, адпаведна, — мовай улады. Ці можна сказаць, што такая карціна існуе ў СМІ?
— Я не магу пагадзіцца з такімі высновамі — чорна-белай карціны не існуе. Ёсьць дэмакратычныя выданьні, якія, нават ахвяруючы сваім часам і вялікім аб’ёмам працы, перакладаюць артыкулы з сайту «Свабоды» на расейскую мову — бо лічаць, што такім чынам яны дапамогуць сваёй аўдыторыі. Ёсьць іншыя выпадкі — напрыклад, «Наша Ніва» ўвяла расейскую вэрсію свайго сайту, і гэтая вэрсія прыносіць ім пашырэньне аўдыторыі.
Ёсьць людзі, якія думаюць па-беларуску, і ім хочацца атрымліваць інфармацыю найперш па-беларуску. Ёсьць людзі, якія думаюць па-расейску. Але яны могуць быць аднадумцамі і разам змагацца за дэмакратыю і зьмену сытуацыі ў краіне. Разам з тым, ёсьць і тыя людзі, якія добра валодаюць беларускай і змагаюцца за статус-кво. Таму я ня думаю, што такія маркеры будуць заўсёды актуальнымі і паказваць тое, што адбываецца ў грамадзтве.