Абрушэньне чарнобыльскага даху — чырвоны сьцяжок усім палітыкам, якія прымаюць рашэньні аб будаўніцтве АЭС, кажа Уладзімір Чупроў.
Як паведаміла прэсавая служба Чарнобыльскай АЭС, 12 лютага ў 14 гадзін 3 хвіліны адбылося частковае разбурэньне сьценных панэляў і часткі даху машыннай залі блёку № 4. Плошча разбурэньня склала каля 600 квадратных мэтраў.
Паведамлялася таксама, што гэтыя канструкцыі не зьяўляюцца часткай будаўнічай канструкцыі аб’екту «Сховішча». Парушэньня межаў і ўмоваў бясьпечнай эксплёатацыі, згодна з тэхналягічным рэглямэнтам «Сховішча», няма. Зьмен радыяцыйнай сытуацыі на прамысловай пляцоўцы ЧАЭС, у зоне адчужэньня таксама няма.
Мы папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю кіраўніка энэргетычнай праграмы расейскага аддзяленьня ўсясьветна вядомай экалягічнай арганізацыі Greenpeace Уладзіміра Чупрова:
«Тут два моманты. Першы — наколькі можна давяраць інфармацыі з урадавых органаў Украіны і хто можа ідэнтыфікаваць гэтыя дадзеныя, таму што нават калі гэта не рэактарная, а машынная заля, тым ня менш, цыркуляцыя вады там таксама была. І наколькі там радыяцыя магла апынуцца і трапіць у асяродзьдзе ў выніку разгермэтызацыі тых самых трубаправодаў у выніку падзеньня даху — гэта пытаньне. Спадзяемся, нічога дрэннага ня здарылася і радыяцыйны фон у норме.
Другі момант, на які варта зьвярнуць увагу — тое, што пачалі абрынацца канструкцыі. І гэта трывожны сыгнал. Будаўнічая канструкцыя сучасная — гэта 50-70 гадоў эксплёатацыі, пасьля чаго ідзе старэньне, і ня выключэньне тут — будынкі АЭС, і мы бачым, што яны пачынаюць руйнавацца. Гэта трывожны сыгнал яшчэ і таму, што ў такім самым стане заняпаласьці і магчымага абрынаньня знаходзіцца і саркафаг над 4-ым блёкам ЧАЭС, тэрмін эксплёатацыі якога 25-40 гадоў, ён будаваўся ў 1986-ым, і ў гэтыя гады тэрмін сыходзіць. Верагоднасьць абрынаньня павялічваецца. І калі адбудзецца найгоршы сцэнар, і дробнадыспэрсны пыл радыеактыўны, які там знаходзіцца ўнутры саркафагу — можа патрапіць у паветра і распаўсюдзіцца на дзясяткі кілямэтраў. Гэта сьмяротна небясьпечны пыл. Таму мы і разглядаем гэта як трывожны сыгнал.
Насамрэч, Чарнобыль нікуды не сышоў, ён застаўся і дыхае. Мы патрабуем, каб на прыкладзе Чарнобылю, у ролі якога можа аказацца які заўгодна з 400 рэактараў у сьвеце (і гэта ўжо адбылося ў Фукусіме), ня трэба будаваць новыя рэактары, бо атрымаем праблемы на стагодзьдзі.
Спадзяемся, што сёньняшняя навіна — яшчэ адзін чырвоны сьцяжок усім палітыкам, якія прымаюць рашэньні аб будаўніцтве АЭС. У тым ліку і ў Беларусі.
Калі ж казаць аб Астравецкай АЭС у Беларусі, дык, па першае, там няма 100-адсоткавай гарантыі выключэньня ядзернай аварыі. Калі мы паглядзім аналіз найгоршых сцэнароў аварыі на Астравецкай АЭС, дык гэта прыблізна 10 тысячаў кюры выкіду цэзію-137 толькі па адным рэактары, і гэта параўнальна з тым, што было на Фукусіме. У рэактарах ужо цяпер закладаюцца сцэнарныя ўмовы, якія вядуць да эвакуацыі насельніцтва на тэрыторыі да 30-40 кілямэтраў, і гэта ня выдумкі Грынпісу, гэта афіцыйныя дадзеныя праекту Астравецкай АЭС. Ёсьць карты, на іх вызначаныя зоны забруджваньня — застаецца выпрацаваць шляхі адступленьня насельніцтва, прычым ня толькі беларускага, але і літоўскага, бо Літва ў гэтых сцэнарах таксама закранаецца, прычым значна».