Пра магчымасьці выдачы Курманбека Бакіева беларускімі ўладамі і рэакцыю на прысуд у Кіргізстане мы гутарым з дырэктарам кіргіскай службы Радыё Свабода Венерай Джуматаевай.
Экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў завочна асуджаны на 24 гады зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Такое рашэньне прыняў сёньня вайсковы суд Бішкецкага гарнізону ў крымінальнай справе, зьвязанай з забойствам экс-кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Кіргізстану Медэта Садыркулава.
Ганна Соўсь: Кіргізстан ужо не адзін год бяз посьпеху дамагаецца ад беларускіх уладаў выдачы Курманбека Бакіева. Пасьля гэтага прысуду ці зьявіцца больш падставаў для выдачы Бакіева?
Венера Джуматаева: Падставаў для таго, каб Беларусь выдала Бакіева, пакуль няма ніякіх. Хоць у 1992 годзе і падпісаная дамова ў Менску паміж краінамі СНД аб выдачы асабліва небясьпечных злачынцаў і асобаў, якіх падазраюць у злачынствах, гэтая дамова не працуе дагэтуль, асабліва ў дачыненьні да высокіх палітыкаў, былых прэзыдэнтаў. Так што надзеі і падставаў для пасьпяховага завяршэньня гэтай справы няма. Але я думаю, што гэта хутчэй палітычнае рашэньне — давесьці гэтую справу да канца, таму што ёсьць забітыя. Сьледзтва ўсё ж даказала, што клан Бакіевых, брат Бакіева Джаныш меў дачыненьне да гэтага забойства, таму лягічнае завяршэньне судовай справы было неабходна для палітычнай сытуацыі ў Кіргізстане. Бо гэта было забойства, адно з самых гучных палітычных забойстваў за гады незалежнасьці — быў забіты кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі, ён быў уплывовым палітыкам, быў амбасадарам Кіргізстану. Таму гэтую справу давялі да лягічнага канца.
Соўсь: Малодшы брат Бакіева, якога апазналі на фота ў кавярні ў цэнтры Менску, асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне за арганізацыю забойства былога кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Улады Беларусі не пацьвердзілі, што Джаныш Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі. Як у Кіргізстане ацэньваюць шанцы знайсьці брата Бакіева і прыцягнуць яго да адказнасьці?
Джуматаева: Кіргіскія ўлады ад самага пачатку кажуць, што дасылаюць усе неабходныя паперы ў Менск і просяць беларускія ўлады садзейнічаць выдачы братоў Бакіевых, каб запанавала справядлівасьць. Як мы ведаем, прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка некалькі разоў паўтараў, што ён ня верыць у гэтыя крымінальныя справы супраць былога прэзыдэнта Бакіева, што ён лічыць, што гэта палітычны перасьлед. І ён нават гаварыў пра тое, што Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства, а Беларусь заўсёды будзе абараняць сваіх грамадзянаў. Такім чынам, пакуль Лукашэнка ва ўладзе, афіцыйны Бішкек і не спадзяецца, што Бакіевых выдадуць.
Соўсь: Кіргізстан адклікаў свайго амбасадара зь Беларусі, прэзыдэнт Кіргізстану не паехаў на леташні саміт СНД у Ашгабаце, як лічыцца, адной з прычынаў стала нявыдача Беларусьсю Бакіевых. Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Кіргізстану зь Днём незалежнасьці, беларускага амбасадара не адсылаюць з Бішкеку. Ці ёсьць шанцы на паляпшэньне двухбаковых адносінаў без вырашэньня пытаньня Бакіевых?
Джуматаева: Ня думаю, што без вырашэньня пытаньня Бакіевых мы можам гаварыць пра нейкае паляпшэньне адносінаў паміж краінамі, усё ж гэта вельмі балючая тэма для ўладаў Кіргізстану. Апошнім часам гучаць галасы, што, маўляў, трэба разабрацца, хто вінаваты ў расстрэле людзей падчас падзеяў красавіка 2010 году. Суд па гэтых падзеях працягваецца, і ён павінен вызначыць, хто ўсё ж вінаваты ў расстрэле каля 100 людзей і таго, што яшчэ сотні былі параненыя. Ізноў жа гэта вельмі вялікая праблема для ўладаў Кіргізстану, яны нібыта аказваюцца інэртнымі, недзеяздольнымі давесьці справу да канца. Яны ж атрымалі ўладу дзякуючы гэтым красавіцкім падзеям, і разам з тым незадаволенасьць людзей расьце, гучаць галасы апазыцыянэраў, якія гучна заяўляюць, што трэба яшчэ разабрацца, ў тым, хто вінаваты ў расстрэле людзей. Тыя самыя апазыцыянэры, якія арганізавалі масавыя дэманстрацыі і давялі справу да таго, што там былі ўзброеныя людзі... І хто пачаў страляць першым, і гэтак далей... Шмат розных галасоў, таму кіргіскія ўлады будуць спрабаваць давесьці гэтыя справы да канца і вынесьці судовае рашэньне. Але гэтыя рашэньні будуць толькі даваць ім палітычны дывідэнд і пакуль больш нічога. Але гэта вельмі важная для іх праблема.
Соўсь: Якая рэакцыя ў Кіргізстане на гэтыя прысуды? Ці адназначная?
Джуматаева: Сярод правых і левых палітыкаў, экспэртаў мала хто сумняваецца, што Джаныш Бакіеў меў дачыненьне да забойства, што суд вынес прысуд паводле ягоных заслугаў. Наконт Курманбека Бакіева гаворыцца, што пакуль ня бачылі непасрэдных доказаў таму, што ён быў зьвязаны з забойствам, хаця і былі паказаньні сьведкаў, якія казалі, што Джаныш Бакіеў заходзіў да брата, даваў яму справаздачу і раіўся зь ім. Усе ўскосныя доказы кажуць пра тое, што Курманбек Бакіеў быў у курсе справы.