11 лютага ў Стакгольме пачаўся суд, які вырашыць лёс немаўля, забранага швэдзкімі ўладамі ў маці, беларускай журналісткі Вольгі Класкоўскай.
Судовае паседжаньне адбываецца пры зачыненых дзьвярах. Ані бацькі дзіцяці, ані іх адвакаты на ім не прысутнічаюць. Як паведаміла Вольга Класкоўская, ёй з адвакатам Гансам Брэдбэргам дазволілі толькі зрабіць пісьмовыя тлумачэньні, каб акрэсьліць, як яны бачаць сытуацыю.
6 лютага супрацоўнікі сацыяльных службаў Швэцыі забралі ў Вольгі Класкоўскай 7-месячнага сына Адама ў сувязі з тым, што ў яе няма афіцыйнай працы і дазволу на жыхарства ў гэтай краіне. З-за таго, што Вольга разышлася з мужам, швэдзкія ўлады палічылі, што яна самастойна ня можа забясьпечыць сыну нармальных умоваў жыцьця. Пакуль тое, дзіця застаецца з бацькам. Вольга ня мае магчымасьці пабачыць сына.
«Уварваліся разам з паліцыяй, заламілі рукі. Адам учапіўся ў мяне, стаў плакаць. Але гэта супрацоўнікаў сацслужбаў не спыніла. Калі я стала выць, прыціскаць да сябе яго цацкі і рваць на сабе валасы, яны сказалі, што калі не супакоюся, то зараз забяруць і Міру, маю старэйшую дачку», — піша ў фэйсбуку Вольга Класкоўская.
Маці журналісткі Людміла Класкоўская: «Вольга нічога не зрабіла дрэннага. Проста аказалася занадта наіўнай. Яна выйшла замуж за швэдзкага турка, які аказаўся ня самым прыстойным чалавекам, таму ў іх пачаліся канфлікты. З боку швэдаў да яе як да асобы прэтэнзій няма: ані наркаманка, ані алькагалічка. Проста турыст, паводле іхных законаў. Проста трапіла ў бюракратычную пастку. Вольга зь дзецьмі была ў Беларусі, жылі ў маёй кватэры, а пасьля паехалі ў Швэцыю. Цяпер, калі з мужам пачаліся праблемы і яны падалі на развод, ён хоча забраць сына сабе».
У МЗС Беларусі, паводле Людмілы Класкоўскай, паставіліся да сытуацыі адказна:
«Яны цалкам на баку Вольгі. Нягледзячы на складанасьць нашай сям’і, супрацоўнікі МЗС мяне пераканалі, што будуць рабіць усё магчымае, каб мой унук Адам, які, дарэчы, мае і беларускае грамадзянства, і беларускі пашпарт, і менскую прапіску, быў вернуты маці. У нас ёсьць кватэра, ёсьць грошы, я цалкам у стане ўтрымліваць, калі трэба, і гэтае дзіця, і сваю дачку».
Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных пацьвердзіў, што Вользе Класкоўскай з боку ўладаў Беларусі будзе аказаная дапамога:
«Любому грамадзяніну Беларусі будзе аказвацца неабходная консульская дапамога. Гэта патрабаваньне закону, і ад патрабаваньня закону мы ніколі не адступаем».
Вольга Класкоўская паведаміла карэспандэнту «Свабоды», што, паводле ейнага адваката, рашэньне пра тое, з кім застанецца яе сын Адам, суд вынесе заўтра.