Папа абвясьціў пра гэта сам па-лацінску падчас кансысторыі, прысьвечанай кананізацыі пакутнікаў Атранта.
«Гэта гром сярод яснага неба». Так зрэагаваў на навіну дэкан калегіі кардыналаў Анджэла Садана.
Паводле італьянскага інфармацыйнага агенцтва Ansa, папа адчуваў цяжар папскіх абавязкаў і доўга раздумваў над гэтым рашэньнем, якое ён прымае дзеля дабра Царквы. Пантыфік пакіне сваю пасаду 28 лютага.
«Па прычыне сталага ўзросту мае сілы не дастатковыя, каб належным чынам ажыцьцяўляць служэньне сьв. Пятра. Я цалкам усьведамляю, што гэтае служэньне ў сваёй духоўнай сутнасьці павінна выконвацца ня толькі празь дзеяньні і словы, але ня ў меншай ступені, празь цярпеньне і малітву», — заявіў пантыфік.
«Аднак, каб кіраваць лодкай сьв. Пятра і абвяшчаць Эвангельле ў сучасным сьвеце, схільным да хуткіх зьменаў і хваляваным пытаньнямі, якія маюць вялікае значэньне для жыцьця веры, неабходная як сіла цела, так і духу, якая ў апошнія месяцы аслабела ў мяне настолькі, што я павінен прызнаць сваю няздольнасьць добра выконваць даручанае мне служэньне,» — сказаў Бэнэдыкт XVI.
Польскія экспэрты дапускаюць, што новым папам можа стаць прадстаўнік Італіі альбо Паўднёвай Амэрыкі.
Апошні раз Папа Рымскі абвяшчаў аб сваёй добраахвотнай адстаўцы амаль 600 гадоў таму: у 1415 годзе ад сану адрокся Рыгор XII.
85-гадовы Ёзэф Ратцынгер стаў Папам Бэнэдыктам XVI у красавіку 2005 году пасьля сьмерці Папы Рымскага Яна Паўла II.
Папа Бэнэдыкт XVI: дзякуй і даруйце
Рудкоўскі: 7 гадоў пантыфікату даліся Бэнэдыкту XVI нялёгка