Юшчанку выключылі з партыі

Віктар Юшчанка

Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка выключаны з партыі «Наша Украіна». Аб гэтым рашэньні паведаміў сёньня на сустрэчы з журналістамі кіраўнік палітрады партыі Сяргей Бандарчук.
Паводле ягоных словаў, Юшчанка выключаны за «здраду праграмным мэтам» і «незаконную ўзурпацыю кіраўніцтва партыяй». «Наша Украіна» існуе з 2005 году. Яна зьявілася як аб'яднаньне прыхільнікаў Юшчанкі, які займаў на той момант пасаду прэзыдэнта.