Хакейная зборная Беларусі ня трапіць на зімовыя Алімпійскія гульні 2014 году, якія пройдуць у расейскім Сочы.
Адзіную пуцёўку на галоўныя старты чатырохгодзьдзя датэрмінова заваявала каманда Славеніі — у алімпійскім кваліфікацыйным турніры, які праходзіць у Даніі, сьціплыя славенцы спачатку перамаглі беларусаў, а потым і гаспадароў пляцоўкі. Апошнія гульні ў нядзелю застаюцца пустой фармальнасьцю.
Многія аналітыкі сыходзяцца ў меркаваньні: вынік паездкі выхаванцаў нядаўна прызначанага трэнэра Андрэя Скабелкі ў Данію — ня толькі ганьба для ўсяго беларускага хакею, але і памылковасьць дзяржаўнай палітыкі ў фактычна прымусовай хакейнай «спэцыялізацыі» ўсяго грамадзтва. Чаму вялізныя сродкі, укладзеныя ў дзясяткі лядовых палацаў, такі і не паспрыялі зьяўленьню новага пакаленьня таленавітых хакеістаў? Спартовы аглядальнік Яўген Валошын лічыць: пры камандна-адміністрацыйным падыходзе да справы не дапамогуць нават мільённыя ўліваньні:
«Пра ўсё гэта намякаў старшыня праўленьня футбольнай каманды БАТЭ Анатоль Капскі. Можа быць, некарэктна яму было казаць у поўны голас, каб кагосьці не пакрыўдзіць, але ён гаварыў пра тое, што любы спартовая каманда — футбольная, хакейная — павінна разьвівацца як бізнэс-мадэль. То бок, мала проста ўкінутых туды грошай, трэба ўсё рабіць з розумам. Калі, напрыклад, параўноўваць з тым жа БАТЭ, то ў сьвеце хапае футбольных клюбаў з куды большым бюджэтам, але больш сьціплымі, чым у БАТЭ, вынікамі. Менавіта такая сытуацыя атрымалася з нашым беларускім хакеем. У нечым падыход быў граматным, нейкія вынікі ўсё ж былі — дзеля справядлівасьці, у нас жа таксама эканамічная сытуацыя яшчэ не фатальная была пару гадоў таму. Аднак у комплексе прафэсійнага падыходу не было. Вось і ўсе праблемы: падыход няправільны, у ланцужку гэта ўсё не спрацоўвала. І ў выніку — правал за правалам».
Экспэрты мяркуюць, што пралёт нацыянальнай зборнай міма Алімпійскіх гульняў-2014 — адчувальны пэрсанальны ўдар па Аляксандру Лукашэнку, які вось ужо паўтара дзясятка гадоў застаецца асноўным прапагандыстам хакею ў Беларусі. У адсутнасьць візавых перашкодаў у межах так званай саюзнай дзяржавы Лукашэнка ня ўпусьціць моманту асабіста наведаць Сочы. А паколькі хакей — адзіная камандная гульня, прадстаўленая ў алімпійскай праграме, можна было чакаць, што Лукашэнка, як і ў 1998 годзе ў Нагана, хацеў бы асабіста пазаўзець за беларускую дружыну. Але не атрымаецца.
Хакейны трэнэр Валеры Еўдакімаў кажа, што без сыстэмнага падыходу да разьвіцьця перадусім дзіцячага хакею разьлічваць на тое, што аднекуль самі па сабе зьявяцца таленавітыя гульцы, не рэальна:
«Я, канечне, разумею, што яны — цяперашнія трэнэры, кіраўнікі хакейнай фэдэрацыі — як кажуць, ня хочуць, каб было горш, каб каманда прайгравала. Але ўсе нашы хакеісты — ахвяры той нерацыянальнай сыстэмы, якая складавалася ў хакеі, асабліва ў дзіцяча-юнацкім, на працягу многіх апошніх гадоў. Зараз трэнэры і гатовыя нейкіх гульцоў ўзяць, паспрабаваць іх у справе, папоўніць сьпіс рэзэрвістаў, але ж узьнікае пытаньне — дзе ўзяць? Іх няма, нікога не падрыхтавана! Таму гаварыць, што ў зборнай сабраліся абсалютныя непрафэсіяналы, не выпадае. Гэтыя людзі шмат чаго дасягнулі, але на іх месца практычна ніхто не прыйшоў. Натуральна, усім ёсьць чаму вучыцца, але яшчэ раз паўтараю: гэта — бяда ўсёй нашай хакейнай гаспадаркі, якая ад году ў год толькі дэградуе. Вось такія незайздросныя нашы справы».
Вялізныя дзяржаўныя сродкі, якія накіроўваюцца ў разьвіцьцё хакею, насамрэч элемэнтарна праядаюцца. У пагоні за вынікамі, якія б сьведчылі на эфэктыўнасьць існуючай мадэлі, стаўка робіцца не на ўласныя кадры, а на легіянэраў. Заробкі некаторых замежнікаў у менскім «Дынама», якое гуляе ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе, вагаюцца ў межах 50-80 тысяч даляраў за месяц, а ў дакрызісны пэрыяд гэтыя лічбы былі ўдвая большыя. Ад 10 тысяч даляраў і вышэй атрымліваюць легіянэры ва ўнутраным чэмпіянаце Беларусі, узровень якога, мякка кажучы, не дацягвае да скандынаўскага ці нават чэска-славацкага.
Між тым, на думку аднаго з колішніх галоўных трэнэраў зборнай Беларусі Эдуарда Занкаўца, без іншаземцаў беларускі хакей загнецца зусім:
«Унутранаму чэмпіянату добрых легіянэраў, наадварот, не хапае. Гэта маё
меркаваньне. Адмыслова яго апускаць да яшчэ ніжэйшага ўзроўню, штучна зьмяншаць колькасьць добрых гульцоў, рабіць яго яшчэ больш усярэдненым — гэта, мне падаецца, шлях няправільны. Але, натуральна, што тут павінен быць правільны балянс. Паколькі ў нас сваіх хакеістаў, беларускіх, якія гуляюць ва ўнутраным чэмпіянаце, высокага ўзроўню ня так шмат, то, каб падняць плянку спаборніцтваў, неабходная пэўная колькасьць прыстойных легіянэраў. Якія будуць падцягваць, якія будуць паляпшаць узровень гульні, падвышаць узровень нацыянальнага чэмпіянату, накал барацьбы. Таму легіянэры тут патрэбныя, гэта нармальная практыка. Але патрэбна, канечне, разумная колькасьць».
Карэспандэнт: Апошнім часам нават Лукашэнка абураецца: у хакей укладзена столькі, што іншым відам нават ня сьнілася. Пры гэтым аддача амаль нулявая...
«Я на такіх нарадах не бываю, таму мне складана пра нешта аб’ектыўна меркаваць. Але тое, што каэфіцыент рацыянальнага выкарыстаньня гэтых сродкаў вельмі нізкі — гэта факт. Я б нават сказаў, што ён блізкі да нуля».
Пра тое, што Беларусь праляцела міма зімовай Алімпіяды-2014, стала вядома ў ноч на суботу, калі каманда Славеніі перамагла аднаго з фаварытаў кваліфікацыйнага турніру — зборную Даніі. Пасьля разгрому ў пятніцу беларусамі ўкраінцаў зь лікам 6:0 выхаванцам Андрэя Скабелкі трэба было ў гэткім жа стылі перагуляць гаспадароў пляцоўкі.
Але ўсе пляны парушылі славенцы, якія абсалютна нечакана абставілі ўсіх сваіх галоўных канкурэнтаў. І гэта ня гледзячы на тое, што сьціплую каманду Славеніі адмыслоўцы загадзя адносілі да аўтсайдэраў кваліфікацыйнага турніру. Маўляў, у яе складзе няма ніводнага хакеіста высокага ўзроўню, амаль усе прадстаўляюць нацыянальнае першынства. Тады як у той жа зборнай Беларусі 17 гульцоў — прадстаўнікі Кантынэнтальнай хакейнай лігі, якая пазыцыянуе сябе другой па зорнасьці складу пасьля заакіянскай НХЛ.
Многія аналітыкі сыходзяцца ў меркаваньні: вынік паездкі выхаванцаў нядаўна прызначанага трэнэра Андрэя Скабелкі ў Данію — ня толькі ганьба для ўсяго беларускага хакею, але і памылковасьць дзяржаўнай палітыкі ў фактычна прымусовай хакейнай «спэцыялізацыі» ўсяго грамадзтва. Чаму вялізныя сродкі, укладзеныя ў дзясяткі лядовых палацаў, такі і не паспрыялі зьяўленьню новага пакаленьня таленавітых хакеістаў? Спартовы аглядальнік Яўген Валошын лічыць: пры камандна-адміністрацыйным падыходзе да справы не дапамогуць нават мільённыя ўліваньні:
Экспэрты мяркуюць, што пралёт нацыянальнай зборнай міма Алімпійскіх гульняў-2014 — адчувальны пэрсанальны ўдар па Аляксандру Лукашэнку, які вось ужо паўтара дзясятка гадоў застаецца асноўным прапагандыстам хакею ў Беларусі. У адсутнасьць візавых перашкодаў у межах так званай саюзнай дзяржавы Лукашэнка ня ўпусьціць моманту асабіста наведаць Сочы. А паколькі хакей — адзіная камандная гульня, прадстаўленая ў алімпійскай праграме, можна было чакаць, што Лукашэнка, як і ў 1998 годзе ў Нагана, хацеў бы асабіста пазаўзець за беларускую дружыну. Але не атрымаецца.
Хакейны трэнэр Валеры Еўдакімаў кажа, што без сыстэмнага падыходу да разьвіцьця перадусім дзіцячага хакею разьлічваць на тое, што аднекуль самі па сабе зьявяцца таленавітыя гульцы, не рэальна:
Трэнэры і гатовыя нейкіх гульцоў ўзяць, паспрабаваць іх у справе, папоўніць сьпіс рэзэрвістаў, але ж узьнікае пытаньне — дзе ўзяць?
«Я, канечне, разумею, што яны — цяперашнія трэнэры, кіраўнікі хакейнай фэдэрацыі — як кажуць, ня хочуць, каб было горш, каб каманда прайгравала. Але ўсе нашы хакеісты — ахвяры той нерацыянальнай сыстэмы, якая складавалася ў хакеі, асабліва ў дзіцяча-юнацкім, на працягу многіх апошніх гадоў. Зараз трэнэры і гатовыя нейкіх гульцоў ўзяць, паспрабаваць іх у справе, папоўніць сьпіс рэзэрвістаў, але ж узьнікае пытаньне — дзе ўзяць? Іх няма, нікога не падрыхтавана! Таму гаварыць, што ў зборнай сабраліся абсалютныя непрафэсіяналы, не выпадае. Гэтыя людзі шмат чаго дасягнулі, але на іх месца практычна ніхто не прыйшоў. Натуральна, усім ёсьць чаму вучыцца, але яшчэ раз паўтараю: гэта — бяда ўсёй нашай хакейнай гаспадаркі, якая ад году ў год толькі дэградуе. Вось такія незайздросныя нашы справы».
Вялізныя дзяржаўныя сродкі, якія накіроўваюцца ў разьвіцьцё хакею, насамрэч элемэнтарна праядаюцца. У пагоні за вынікамі, якія б сьведчылі на эфэктыўнасьць існуючай мадэлі, стаўка робіцца не на ўласныя кадры, а на легіянэраў. Заробкі некаторых замежнікаў у менскім «Дынама», якое гуляе ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе, вагаюцца ў межах 50-80 тысяч даляраў за месяц, а ў дакрызісны пэрыяд гэтыя лічбы былі ўдвая большыя. Ад 10 тысяч даляраў і вышэй атрымліваюць легіянэры ва ўнутраным чэмпіянаце Беларусі, узровень якога, мякка кажучы, не дацягвае да скандынаўскага ці нават чэска-славацкага.
Між тым, на думку аднаго з колішніх галоўных трэнэраў зборнай Беларусі Эдуарда Занкаўца, без іншаземцаў беларускі хакей загнецца зусім:
«Унутранаму чэмпіянату добрых легіянэраў, наадварот, не хапае. Гэта маё
легіянэры тут патрэбныя, гэта нармальная практыка