8 лютага пачалося тэставае вяшчаньне новага тэлеканалу Белтэлерадыёкампаніі «Беларусь-3» — беларускага аналяга расейскай «Культуры». Першай перадачай стаў фільм «Горацкія пацехі» з цыклю «Зямля беларуская».
Канал «Беларусь-3» будзе толькі лічбавым. У лічбавым варыянце ён займае месца прыватнага «8 канала». Так што глядзець яго могуць толькі ўладальнікі новых тэлевізараў, якія падтрымліваюць DVB-T, астатнім трэба ўсталёўваць спэцыяльную прыстаўку. Пакуль што перадачы новага тэлеканала могуць бачыць нямногія.
Намесьнік міністра інфармацыі Дзьмітры Шадко распавёў:
«Я перакананы, што гэта будзе канал, які зойме вельмі важную нішу ў нашай прасторы, і кабэльныя апэратары будуць яго з задавальненьнем браць, уключаючы ў свае пакеты, і людзі будуць глядзець яго па ўсёй краіне незалежна ад таго, ёсьць у іх лічбавы тэлевізар ці не».
Пакуль толькі МТІС уключыў «Беларусь-3» у сетку тэставага лічбавага вяшчаньня.
Мяркуецца, што новы канал будзе арыентавацца галоўным чынам на культурнае жыцьцё Беларусі.
Кіраўніца прэсавай службы Белтэлерадыёкампаніі Сьвятлана Краскоўская ўдакладніла:
«Задача нумар адзін на першы час — ня толькі фондавыя матэрыялы, ня толькі лепшае з „залатой калекцыі“. Галоўнае — паказаць тое лепшае, што ёсьць у беларускай дакумэнталістыцы, зьнятае як раней, так і ў наш час».
Онлайн-канфэрэнцыю на сайце Белтэлерадыёкампаніі кіраўнік новага каналу Віктар Маючы і сьпявак Анатоль Ярмоленка правялі на расейскай мове. Праўда, Ярмоленка, калі пытаньне задавалася на беларускай мове, адказваў па-беларуску, а вось Маючы — заўсёды па-расейску.
«На сёньня сетка вяшчаньня складаецца прыкладна на 70% зь беларускамоўных праграм. Мы не павінны забываць пра дзьвюхмоўе ў нас у краіне і пра дзьве дзяржаўныя мовы. Аб’ектыўна гэты канал ня можа быць толькі беларускамоўным. Натуральна, будуць прысутнічаць праграмы і на рускай мове».
Але ў першы дзень на новым канале бальшыня дакумэнтальных фільмаў былі расейскамоўныя — і пра Юрыя Тарыча, і пра Анатоля Сабалеўскага.
Леанід Міндлін, які шмат гадоў працаваў на тэлебачаньні і ўважліва сочыць за тэлепрасторай, кажа:
«Увогуле такі канал патрэбны, але мы пакуль ня ведаем. А калі канкрэтызаваць, то мы ня ведаем, які зьмест будзе, якая накіраванасьць, якая ідэалёгія будзе на гэтым канале наконт культуры і наконт спадчыны».
Але, на думку Леаніда Міндліна, у Беларусі бракуе адмыслоўцаў-тэлевізійнікаў:
«Па-першае, людзі ўжо асабліва не ідуць у тэлежурналістыку з розных прычын — ідэалягічных, матэрыяльных. Калі ёсьць кваліфікацыя — творчая, тэхнічная, — то едуць ці ў Маскву, ці ў Кіеў. Там і цікавей працаваць, у сэнсе магчымасьцяў творчых. Ну, і там заробкі значна большыя. І там ня цісьне гэты ідэалягічны прэс. Творчых і тэхнічных работнікаў не хапае для Першага каналу і для «Беларусь-2».
Кіраўніца прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Сьвятлана Краскоўская распавяла, што да кадраў:
«Я ведаю, што нейкія людзі перайшлі зь іншых структур. Пакуль у нас толькі тэставае вяшчаньне, але вядучыя будуць. У плянах — вельмі шмат ідэй».
Частка праграмаў на новы канал пяройдзе з каналу «Беларусь-2» — «Калыханка», «Благавест», «Таямніца душы».