9 лютага мусіць выйсьці на волю палітвязень Васіль Парфянкоў.
Улетку 2012-га Парфянкова асудзілі на 6 месяцаў арыштнага дому за парушэньне правілаў адбыцьця хатняга прафіляктычнага нагляду. Гэты нагляд быў накладзены на Парфянкова за ўдзел у 2011 годзе ў акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.
Васіль Парфянкоў адбываў пакараньне ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць).
Даведка Свабоды: Васіль Парфянкоў
Нарадзіўся 30 жніўня 1983 г. у Менску. Скончыў 9 клясаў менскай школы № 163. Атрымаў будаўнічую прафэсію «майстар аддзелачных работ», працаваў рабочым у прыватных будаўнічых кампаніях, аўтасьлесарам у 7-м аўтапарку Менску.
Удзельнічаў у абароне Курапатаў у 2001-2002 г. Быў сябрам Беларускай партыі свабоды, удзельнічаў у акцыях разам з Маладым Фронтам і «Зубром». Неаднаразова бываў затрыманы і адбываў адміністрацыйныя тэрміны за грамадзкую актыўнасьць.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. супрацоўнічаў з кампаніяй «Гавары праўду!», быў актывістам штабу Ўладзімера Някляева. Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 г. Быў затрыманы 4 студзеня 2011 г. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Да суду знаходзіўся ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску.
17 лютага 2011-га судзьдзя Фрунзэнскага суду Менску Вольга Комар асудзіла Парфянкова на 4 гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Таксама ён мусіў кампэнсаваць страты — 14 мільёнаў 700 тысяч рублёў за нібыта пашкоджаны будынак. Грошы на штраф сабралі салідарныя з палітвязьнем людзі. Адбываў пакараньне ў Аршанскай калёніі № 8. Быў вызвалены 13 жніўня 2011 году.
Васіль Парфянкоў. Партрэт на фоне кратаў