Кіраўнік спраў прэзыдэнта Віктар Шэйман заявіў, што адносна шэрагу службовых асобаў падначаленай яму структуры праводзіцца праверка Камітэту дзяржбясьпекі з падазрэньнем у карупцыйных злачынствах.
Таксама Сьледчы камітэт распачаў тры крымінальныя справы аб датычнасьці службовых асоб галоўнага ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва, галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня да злачынстваў — крадзяжу бюджэтных сродкаў.
Пра гэта Віктар Шэйман паведаміў Аляксандру Лукашэнку падчас адмысловай нарады, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.
Паводле Камітэту дзяржкантролю, 15 арганізацый кіраўніцтва справамі ў 2009-2012 гадах ажыцьцяўлялі фінансавую дзейнасьць з суб’ектамі гаспадараньня, якія мелі прыкметы ілжэпрадпрымальніцтва.
Шэйман распавёў таксама пра сур’ёзныя парушэньні ў справе эфэктыўнага расходаваньня грашовых сродкаў пры закупках для дзяржаўных патрэб у будаўніцтве і іншых сфэрах. Незаконным дзеяньням асобных службовых асобаў ужо дадзена прававая ацэнка, у дачыненьні да некаторых пачаты крымінальныя справы.
Паводле Шэймана, галоўнай прычынай гэтых праблем зьяўляецца слабая эфэктыўнасьць сыстэмы кіраваньня, а ў шэрагу выпадкаў — нізкі прафэсіяналізм кадраў і няздольнасьць вырашаць складаныя задачы.
Кіраўнічы апарат пакутуе ад адсутнасьці гнуткасьці, апэратыўнасьці, дзейснага кантролю.
Што да фінансавага стану арганізацый кіраўніцтва справамі,то паводле Шэймана, вузкім месцам застаецца праблема неплацяжоў. Так, на 1 сьнежня 2012 дэбіторская запазычанасьць у сыстэме склала Br 592,5 млрд., зь іх Br 61,6 млрд., або больш за 10% плацяжоў, — пратэрмінаваныя.
Віктар Шэйман паабяцаў разабрацца з арэндай нерухомасьці. Маўляў, асобныя камэрцыйныя структуры атрымліваюць неабгрунтаваныя прывілеі, шэрагу камэрцыйных фірмаў плошчы прадстаўлены без правядзеньня аўкцыёну.
«Пэўная фінансавая безгаспадарчасьць выяўляецца ўсюды: там недабор, тут недастача, што выліваецца ў самавітыя сумы», — адзначыў Віктар Шэйман.
Таксама ён паабяцаў правесьці сур’ёзную праверку будаўнічай галіны, дзе ёсьць «прамыя фінансавыя парушэньні, у тым ліку і крымінальнага характару, што асабліва характэрна для будаўніцтва аб’ектаў за межамі Беларусі».
Выслухаўшы Шэймана, Лукашэнка паабяцаў прыняць жорсткія меры:
"Вы, напэўна, думалі, што ўсё гэта так з рук сыдзе. А я вас папярэджваў: не глядзіце на тое, хто побач са мною ходзіць, кожны адказвае за канкрэтную справу. Усе вы маеце свае паўнамоцтвы і зону адказнасьці. І крымінальную справу, якая заведзеная, трэба актывізаваць, і прытым прайсьці шырокім фронтам, не гледзячы ні на набліжаных, ні на аддаленых.
"Сканчаючы размову пра факты магчымай карупцыі, майце на ўвазе, што я дарма нічога не кажу. Калі я кажу, што некаторыя нашы начальнікі прыродаахоўных зон, запаведнікаў, лясоў і гэтак далей пачынаюць абрастаць сваяцкімі сувязямі і дзе-нідзе хтосьці там свае ўгодзьдзі мае, пад дахам дзяржавы іх здае, то вось загрыміце адразу! Толькі адзін радок або заўвага, і вы будзеце размаўляць са сьледчым. Гэта я вам гарантую. Таму ў вас яшчэ ёсьць невялікі прамежак часу, пакуль да вас не прыйшлі, неадкладна кампэнсаваць усё, што, не дай бог, вы выпадкова паклалі ў сваю кішэню ці далі сваім сваякам. Я вас катэгарычна папярэджваю! Лепш у два разы больш заплаціце, свабода даражэй», — падкрэсьліў прэзыдэнт.