«Пад каўпаком» («Under the Hood») — фільм ірляндзка-літоўскай вытворчасьці, будзе прэзэнтваны 9 лютага на фэстывалі «Бэрлінале» ў межах Эўрапейскага кінакірмашу. Рэжысэры фільму — Робэрт Дэніс і Марк Бэрн.
Ірляндзкі кінарэжысэр Марк Бэрн распавёў Радыё Свабода пра асаблівасьці працы над фільмам «Пад каўпаком».
Радыё Свабода: Як доўга вы працавалі над фільмам «Пад каўпаком»?
Марк Бэрн: Мы ўпершыню наведалі Беларусь у жніўні 2011 году і скончылі фільм толькі пару дзён таму. Я думаю, агулам праца над фільмам «Пад каўпаком» заняла амаль два гады.
Радыё Свабода: А ўвогуле, якія мэты вы ставілі перад сабой?
Марк Бэрн: Нашая мэта была ніколі не казаць, што Беларусь — гэта жахлівае месца, але проста паглядзець на жыцьцё там, якім яно ёсьць сёньня. Мы сустракаліся зь людзьмі з рознымі гісторыямі і прасілі іх распавесьці. Мы хочам усім нагадаць, што Беларусь — гэта наш блізкі эўрапейскі сусед.
Радыё Свабода: Страшна было ехаць у Беларусь?
Марк Бэрн: Пакуль мы былі там, мне сапраўды было страшна толькі тройчы. Гэта ўсё прамежак паміж жніўнем 2011 і верасьнем 2012 году. Першы раз 3 міліцыянты за мной сачылі, зайшлі са мной у дом і маленькі ліфт, націснулі кнопку майго паверху, прапусьцілі мяне на выхад і сышлі. Яны проста хацелі прадэманстраваць мне, што ведаюць, дзе я жыву. Проста далі мне гэта зразумець. Другі раз, пасьля таго, як мы запісалі інтэрвію з Халіп, таму што я не хацеў згубіць стужкі, што магло стварыць ёй сур’ёзныя праблемы. Яшчэ было страшна, калі мы паехалі да турмы Акрэсьціна. Больш за ўсё я палюбіў час, праведзены ў Беларусі таму, што я ніколі ня думаў, што там такія цёплыя і прыветныя людзі. Але я заўжды баяўся камусьці стварыць праблемы, і цяпер, калі фільм выходзіць на публіку, я баюся больш за ўсё.
Я думаю, што сытуацыя ў вашай краіне вельмі непрадказальная, і ад гэтага мне страшна.
ТРЭЙЛЕР
http://player.vimeo.com/video/58210092
Фільм здымаўся цягам двух гадоў у Беларусі і за мяжой. Героі фільму — беларускія журналісты, грамадзкія дзеячы, вяскоўцы, як апазыцыянэры, так і прыхільнікі Лукашэнкі. Удзел у стужцы бралі Ірына Халіп, Франак Вячорка, Эдуард Мельнікаў, Яўген Афнагель, Віктар Марціновіч ды іншыя.
Некаторыя здымкі адбываліся ў офісе Радыё Свабода ў Празе.
Фільм апісвае падзеі Плошчы 19 сьнежня 2010 году і тое, што адбывалася пасьля. Аўтары спрабуюць сутыкнуць розныя погляды розных людзей палярызаванага беларускага грамадзтва.

Under the Hood trailer from Beyond the Wall Films on Vimeo.