7 лютага ў Даніі, Латвіі і Нямеччыне стартуюць кваліфікацыйныя алімпійскія турніры сярод аўтсайдэраў усясьветнага хакею за права выступіць на зімовай Алімпіядзе-2014 у Сочы.
Падзеленыя на тры квартэты хакейныя зборныя пазмагаюцца за тры пуцёўкі — у Расею выправяцца пераможцы сваіх групаў. Беларусы базуюцца ў дацкім Военсе, а супрацьстаяць ім гаспадары пляцоўкі, славенцы і ўкраінцы. Ці здолеюць гульцы апраўдаць вялізныя дзяржаўныя інвэстыцыі ў хакей?
Фінансавыя ўкладаньні ў хакей у Беларусі непараўнальныя ні зь якім іншым відам спорту. Да чэмпіянату сьвету-2014, які пройдзе на пляцоўках Менску і Бабруйску, па ўсёй краіне вырасьце больш за паўсотні лядовых палацаў, мільёны даляраў укладзены ў будаўніцтва «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны». Колькасьць удзельнікаў нацыянальнага першынства агулам вырасла ўжо да трох дзясяткаў — у экстралізе, вышэйшым дывізіёне і юніёрскім першынстве. Менскія «Дынама» і «Юнацтва» выступаюць, адпаведна, у Кантынэнтальнай хакейнай лізе і расейскай Вышэйшай хакейнай лізе, бабруйскі «Дынама-Шыньнік» — фарм-клюб «зуброў» — у Моладзевай хакейнай лізе. Ладзяцца аматарскія турніры, у якіх няма роўных камандзе прэзыдэнта, асобна праводзіцца чэмпіянат Менску.
Нягледзячы на такую увагу з боку дзяржавы, беларускі хакей так і не дарос нават да эўрапейскага ўзроўню, ня кажучы ўжо пра заакіянскі. Удзел у алімпійскай кваліфікацыі камандаў другога дзясятку, якая 7–10 лютага пройдзе ў Даніі, Латвіі і Нямеччыне, — таму пацьверджаньне. Аднойчы зборная Беларусі ўжо ня здолела пераадолець аналягічнае сіта, застаўшыся за бортам Алімпіяды-2006 у Турыне. Няма ніякай пэўнасьці і цяпер — каманда дэманструе зусім не выбітныя вынікі.
Спартовы аглядальнік Яўген Валошын: «З майго пункту гледжаньня, як і ўвогуле з пункту гледжаньня многіх спэцыялістаў, у беларускі хакей укінулі вельмі шмат грошай, заробкі многім хакеістам неапраўдана завысілі, гэтым самым зьменшыўшы матывацыю. А сапраўды граматнага, як кажуць, паводле літары закону разьвіцьця гэтых хакейных камандаў няма. Іншымі словамі, няма па-сапраўднаму прафэсійнага падыходу. Хацелі вырашыць справу малой крывёю. Маўляў, замежны трэнэр, замежныя гульцы — яны вырашаць усе нашыя пытаньні. Ці ўкінем „бабкі“ і ўсяго дасягнем. Ці збудуем чарговую арэну — і ўсё будзе клясна. А ў комплексе душэўнага, прафэсійнага падыходу як не было, так і няма. Таму для мяне асабіста беларускі хакей — гэта як праекцыя ўсёй нашай краіны. У выніку тое ж маем і з „Дынама“, і са зборнай. Няма такога прафэсійнага, сыстэмнага падыходу, дзе ўсё было б у комплексе, ад фізычнай падрыхтоўкі — да заробкаў. Гэтага няма, таму наш беларускі хакей на сёньня і займае, у прынцыпе, даволі пасрэдныя пазыцыі».
Аляксандар Лукашэнка неаднаразова наракаў на неадпаведнасьць вынікаў, якія дэманструюць хакеісты, укладзеным у разьвіцьцё сродкам. А на нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі ён абураўся: для беларускіх хакеістаў заробак у 5000 даляраў — ужо ня грошы. Пры гэтым разьяжджаюць на даражэзных аўтамабілях, якіх ня могуць сабе дазволіць нават бізнэсоўцы. Прыгразіўшы, што далей так працягвацца ня можа, Лукашэнка загадаў адрэгуляваць мэханізм заахвочваньня — заробку павінна хапіць, каб пракарміць сям’ю. На большае ж можна разьлічваць толькі ў выпадку высокіх спартовых вынікаў.
А вось галоўнага рэдактара газэты «Прессбол» за спробу палічыць прыбыткі хакеістаў менскага «Дынама» пачалі выклікаць у праваахоўныя органы.
Кіраўніцтва каманды накіравала ў пракуратуру заяву з просьбай прыцягнуць Беражкова да крымінальнай адказнасьці за «паклёп і распаўсюд заведама хлусьлівай інфармацыі». Падставай сталі аўтарскія матэрыялы ў «Прессболе» і інтэрвію Беражкова іншым СМІ, у якіх ён казаў пра нерацыянальнае расходаваньне сродкаў у беларускім хакеі. Некалькі разоў Беражкоў мусіў даваць паказаньні, адкуль ён уведаў «страшную таямніцу» — гадавы бюджэт хакейнага «Дынама».
Агалошваньне сумаў ганарараў рэзка дысануе з урадавай задачай-мінімум — выхадам на 500 даляраў сярэдняга заробку. Але нават згаданыя Лукашэнкам 5000 даляраў — гэта звыклы заробак ва ўнутраным чэмпіянаце Беларусі. Кантрактныя сумы ў КХЛ — непараўнальна большыя.
Згодна з наяўнай інфармацыяй, бюджэт менскага «Дынама» ў сэзоне 2011–2012 гадоў перавысіў 24 мільёны даляраў. З гэтай сумы 52% — амаль 12 мільёнаў 500 тысяч — пайшлі на заробкі хакеістам. Такім чынам, сярэднемесячны даход «дынамаўца» (13 беларусаў і 15 легіянэраў) — у сярэднім 22 тысячы даляраў. Рэкардсмэнам — натуралізаваны беларус Джэф Плат, які за сэзон зарабіў больш як 800 тысяч даляраў. У гэтых жа межах атрымліваў экс-брамнік Андрэй Мезін. 500–600 тысяч даляраў зараблялі Збынек Іргл, Яраслаў Обшут, Шарль Лінгле. Ганарары беларусаў крыху меншыя — 200–350 тысяч даляраў. У гэтую дэльту ўклаліся Дзьмітрый Мялешка, Андрэй Міхалёў, Аляксандар Кулакоў, іншыя.
Як лічыць Яўген Валошын, менавіта прорва ў заробках паміж абсалютнай бальшынёй жыхароў Беларусі і абранымі хакеістамі вымушае адміністрацыю таго ж «Дынама» старанна хаваць усе зьвесткі пра заробкі спартоўцаў:
«Заробкі настолькі высокія, нават у гульцоў пасрэдных, маладых, якія толькі пачынаюць гуляць, што, напрыклад, клюб „Дынама — Менск“ зь велізарным незадавальненьнем паведамляе пра гэтыя заробкі. То бок мы можам ведаць, які прыкладна бюджэт у клюба, але ня можам ведаць заробкаў усіх хакеістаў. Таму што, мабыць, проста перад людзьмі сорамна называць гэтыя агромністыя, фантасмагарычныя лічбы. І вось, калі ласка, для параўнаньня футбольны клюб БАТЭ — і вынік лепшы, і заробкі футбалістаў нашмат меншыя, і ня сорамна іх называць. Ведаем і мы, і дырэктарат каманды не хавае, колькі кожны футбаліст зарабляе — апроч, праўда, Аляксандра Глеба зь нейкіх прычынаў. І тое, думаю, не такая ўжо праблема была б абвясьціць гэтыя лічбы. Але ў хакеі заробкі фантастычныя, неапраўданыя, і яны не называюцца з той прычыны, што людзям проста сорамна пра гэта праўдзіва сказаць».
Заробкі ў хакеі сапраўды на парадак вышэйшыя, чым у футболе. Нягледзячы нават на тое, што самаакупнасьць таго ж хакейнага «Дынама» складае ўсяго 12%. Гэта сродкі, якія паступаюць у камандную скарбонку ад продажу абанэмэнтаў і квіткоў на матчы, рэалізацыі фанацкіх швэдраў і шалікаў, а таксама чыпсаў, піва, арэшкаў, мыла і г.д. з клюбнай сымболікай. Усё астатняе — дзяржаўныя і спонсарскія ўліваньні. Для параўнаньня: футбольны БАТЭ, дзякуючы пасьпяховаму выступу ў эўракубках, ужо ня першы год забясьпечвае сябе фінансамі збольшага самастойна.
Фінансавыя ўкладаньні ў хакей у Беларусі непараўнальныя ні зь якім іншым відам спорту. Да чэмпіянату сьвету-2014, які пройдзе на пляцоўках Менску і Бабруйску, па ўсёй краіне вырасьце больш за паўсотні лядовых палацаў, мільёны даляраў укладзены ў будаўніцтва «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны». Колькасьць удзельнікаў нацыянальнага першынства агулам вырасла ўжо да трох дзясяткаў — у экстралізе, вышэйшым дывізіёне і юніёрскім першынстве. Менскія «Дынама» і «Юнацтва» выступаюць, адпаведна, у Кантынэнтальнай хакейнай лізе і расейскай Вышэйшай хакейнай лізе, бабруйскі «Дынама-Шыньнік» — фарм-клюб «зуброў» — у Моладзевай хакейнай лізе. Ладзяцца аматарскія турніры, у якіх няма роўных камандзе прэзыдэнта, асобна праводзіцца чэмпіянат Менску.
Нягледзячы на такую увагу з боку дзяржавы, беларускі хакей так і не дарос нават да эўрапейскага ўзроўню, ня кажучы ўжо пра заакіянскі. Удзел у алімпійскай кваліфікацыі камандаў другога дзясятку, якая 7–10 лютага пройдзе ў Даніі, Латвіі і Нямеччыне, — таму пацьверджаньне. Аднойчы зборная Беларусі ўжо ня здолела пераадолець аналягічнае сіта, застаўшыся за бортам Алімпіяды-2006 у Турыне. Няма ніякай пэўнасьці і цяпер — каманда дэманструе зусім не выбітныя вынікі.
Аляксандар Лукашэнка неаднаразова наракаў на неадпаведнасьць вынікаў, якія дэманструюць хакеісты, укладзеным у разьвіцьцё сродкам. А на нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі ён абураўся: для беларускіх хакеістаў заробак у 5000 даляраў — ужо ня грошы. Пры гэтым разьяжджаюць на даражэзных аўтамабілях, якіх ня могуць сабе дазволіць нават бізнэсоўцы. Прыгразіўшы, што далей так працягвацца ня можа, Лукашэнка загадаў адрэгуляваць мэханізм заахвочваньня — заробку павінна хапіць, каб пракарміць сям’ю. На большае ж можна разьлічваць толькі ў выпадку высокіх спартовых вынікаў.
А вось галоўнага рэдактара газэты «Прессбол» за спробу палічыць прыбыткі хакеістаў менскага «Дынама» пачалі выклікаць у праваахоўныя органы.
Кіраўніцтва каманды накіравала ў пракуратуру заяву з просьбай прыцягнуць Беражкова да крымінальнай адказнасьці за «паклёп і распаўсюд заведама хлусьлівай інфармацыі». Падставай сталі аўтарскія матэрыялы ў «Прессболе» і інтэрвію Беражкова іншым СМІ, у якіх ён казаў пра нерацыянальнае расходаваньне сродкаў у беларускім хакеі. Некалькі разоў Беражкоў мусіў даваць паказаньні, адкуль ён уведаў «страшную таямніцу» — гадавы бюджэт хакейнага «Дынама».
Сярэднемесячны даход «дынамаўца» (13 беларусаў і 15 легіянэраў) — у сярэднім 22 тысячы даляраў
Агалошваньне сумаў ганарараў рэзка дысануе з урадавай задачай-мінімум — выхадам на 500 даляраў сярэдняга заробку. Але нават згаданыя Лукашэнкам 5000 даляраў — гэта звыклы заробак ва ўнутраным чэмпіянаце Беларусі. Кантрактныя сумы ў КХЛ — непараўнальна большыя.
Згодна з наяўнай інфармацыяй, бюджэт менскага «Дынама» ў сэзоне 2011–2012 гадоў перавысіў 24 мільёны даляраў. З гэтай сумы 52% — амаль 12 мільёнаў 500 тысяч — пайшлі на заробкі хакеістам. Такім чынам, сярэднемесячны даход «дынамаўца» (13 беларусаў і 15 легіянэраў) — у сярэднім 22 тысячы даляраў. Рэкардсмэнам — натуралізаваны беларус Джэф Плат, які за сэзон зарабіў больш як 800 тысяч даляраў. У гэтых жа межах атрымліваў экс-брамнік Андрэй Мезін. 500–600 тысяч даляраў зараблялі Збынек Іргл, Яраслаў Обшут, Шарль Лінгле. Ганарары беларусаў крыху меншыя — 200–350 тысяч даляраў. У гэтую дэльту ўклаліся Дзьмітрый Мялешка, Андрэй Міхалёў, Аляксандар Кулакоў, іншыя.
Як лічыць Яўген Валошын, менавіта прорва ў заробках паміж абсалютнай бальшынёй жыхароў Беларусі і абранымі хакеістамі вымушае адміністрацыю таго ж «Дынама» старанна хаваць усе зьвесткі пра заробкі спартоўцаў:
У хакеі заробкі фантастычныя, неапраўданыя, і яны не называюцца з той прычыны, што людзям проста сорамна пра гэта праўдзіва сказаць