«А амэрыканцам цікавая паэзія Янкі Купалы», — такое меркаваньне выказаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч на адкрыцьці стэнда сваёй краны на Менскай міжнароднай кніжнай выставе.
У Менску адкрылася ХХ міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У залях Нацыянальнага выставачнага цэнтру на вуліцы Янкі Купалы разьмясьцілі свае стэнды каля 120 удзельнікаў. Сярод іх — незалежныя выдавецтвы, якія сёлета маюць асобныя стэнды.
Кірмаш урачыста адкрывалі дзяржаўныя ідэолягі і чыноўнікі: Аляксандар Радзькоў, Лідзія Ярмошына, Лілія Ананіч і Мікалай Чаргінец. Уся цырымонія адбывалася па-расейску.
Стэнд ЗША ўрачыста адкрыў часовы павераны Злучаных Штатаў у Беларусі Ітан Голдрыч. Тэматыка стэнду — «Кнігі, якія вызначылі Амэрыку». Гэта 88 кніг, якія, на думку бібліятэкі Кангрэса ЗША, аказвалі найбольшы ўплыў на фармаваньне сьветапогляду амэрыканцаў.
Ітан Голдрыч: «Гэта розныя кнігі. Ад „Хаціны дзядзькі Тома“, якая падштурхнула антырабаўладальніцкія настроі ў ЗША яшчэ да пачатку грамадзянскай вайны. Да кнігі „Кот у капелюшы“. У ёй усяго толькі 220 словаў. Але яна заахвочвае дзяцей чытаць. Гэтыя кнігі пакінулі глыбокі сьлед у гісторыі культуры нашай нацыі».
Сам Ітан Голдрыч кажа, што з гэтага сьпісу яму асабіста падабецца «Вялікі Гэтсбі» Фіцжэральда, а таксама «Зьнесеныя ветрам» Мітчэл. У сьпісе ёсьць таксама кніга, якую Ітан Голдрыч любіць чытаць разам зь дзецьмі — гэта «Добрай ночы, Месяц».
Ітан Голдрыч кажа, што ў яго яшчэ не было часу, каб прачытаць вялікую аповесьць ці раман беларускага аўтара, але ён чытаў паэзію. Гэтак, з дапамогай сваёй настаўніцы беларускай мовы ён ужо прачытаў «Зорку Вэнэру» Багдановіча.
Ітан Голдрыч прызнаўся, што вывучае беларускую мову: «Падчас адной з сустрэчаў беларускія настаўнікі ангельскай мовы спыталіся ў мяне, ці магу я сказаць нешта па-беларуску? Мне было вельмі няёмка, што я нічога ня ведаў — толькі адну-дзьве фразы. Таму я папрасіў сваю настаўніцу займацца са мной беларускай мовай болей». Амэрыканскі дыплямат абяцае, што на наступнай прэс-канфэрэнцыі ўжо скажа некалькі слоў па-беларуску.
Шэраг амбасадараў, які працавалі ў Менску, вывучылі беларускую мову ці проста спрабавалі ня ёй размаўляць . Гэта пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан, пасол Чэхіі Іржы Карас, паслы ЗША Карэн Сьцюарт і Джордж Крол, пасол Літвы Эдмінас Багдонас ды іншыя.
А вось якія кнігі сфармавалі беларускую нацыю, ня так проста адказаць, наведваючы кніжную выставу ў Менску.
Літаратура на беларускай мове тут сапраўды ёсьць, і яе нямала. Збольшага гэта клясычныя творы, а таксама падручнікі. Працуюць на выставе як мінімум два стэнды незалежных беларускіх выдаўцоў. Гэта «Логвінаў» і «Галіяфы».
Дырэктарка кнігарні «Логвінаў» Кацярына Лёсік апавядае, што яны ўдзельнічаюць у такіх выставах ня першы год. Вялікага прыбытку гэта не дае, але шмат людзей проста даведваюцца, што ёсьць такое выдавецтва і такія кнігі. Па словах Кацярыны, гэта таго варта.
Кацярына Лёсік: «Рашэньне было простае. Для нас гэта ня продаж кніг, а знаёмства з новымі людзьмі, рэкляма нашага выдавецтва. Першы дзень толькі, але я ўжо бачу, наколькі вялікі попыт, наколькі гэтае рашэньне было слушным».
Павал Касьцюкевіч, дырэктар выдавецтва «Логвінаў», кажа, што яны — адзіныя неафіцыёзныя ўдзельнікі гэтага мерапрыемства. Маўляў, паўсюль толькі афіцыйныя выдавецтвы, а мы вясёлыя, незалежныя. Па ягоных словах, найбольшым попытам у пакупнікоў карыстаецца дзіцячая літаратура. А прадаць па-беларуску можна ўсё, што пакладзеш на відным месцы.
Зьміцер Вішнёў, дырэктар выдавецтва «Галіяфы», распавядае, што выдавецтва ўпершыню мае на выставе асобны стэнд. Некалькі гадоў таму яны дзялілі стэнд з чатырма іншымі незалежнымі выдаўцамі. Зьміцер кажа, што менская імпрэза моцна адрозьніваецца ад тых міжнародных кірмашоў, дзе яму даводзілася бываць. Няма той арганізацыі і мала ўдзельнікаў.
Зьміцер Вішнёў: «У мяне склалася ўражаньне, што напярэдадні кірмашу мала было рэклямы ў прэсе. Не хапае замежных выдавецтваў, не хапае прыватных выдаўцоў. Хацелася б бачыць тут „Беларускі кнігазбор“, выдавецтва Зьмітра Коласа. А іх тут няма».
За некалькі гадзін працы на кірмашы «Галіяфы» прадалі пераклад «Олівэра Твіста» на беларускую мову, а таксама некалькі кніг маладых аўтараў.
Сёлета на выставе шмат стэндаў, якія прадстаўляюць кнігі розных краінаў. Адмысловым госьцем стала Расея. Хоць расейскіх выдавецтваў якраз ня так і шмат, а асартымэнт іхнай прадукцыі ня надта адрозьніваецца ад таго, што можна штодня пабачыць у беларускіх кнігарнях і ў прыватных гандляроў.
Вялікія стэнды, як звычайна, маюць Францыя і Нямеччына.
6 лютага на польскім стэндзе мусіла адбыцца прэзэнтацыя новага раману Ўладзімера Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Паперус».
Прэзэнтацыю кнігі былога кандыдата ў прэзыдэнты, якога даўно не друкуюць у афіцыйных выдавецтвах, забаранілі.

Your browser doesn’t support HTML5