Былы кіраўнік партыі Саюз правых сілаў і цяперашні сустаршыня партыі РПР-Парнас Барыс Нямцоў у аўторак быў дапытаны ў справе аб крадзяжы ў СПС 100 мільёнаў рублёў фірмай Аляксея Навальнага ў 2007 годзе.
Паводле словаў Нямцова, ён проста перадаў сьледчаму камітэту Расеі свае пісьмовыя паказаньні, якія раней апублікаваў у Інтэрнэце. Ён выказаў упэўненасьць у невінаватасьці Навальнага і ў палітычным характары справы.
У аўторак раніцай паводле гэтай жа справы была дапытаная Марыя Гайдар, раней сьледчыя выклікалі Леаніда Гозмана і Мікіту Бялых. Усе яны ў розны час уваходзілі ў кіраўніцтва СПС.
У аўторак раніцай паводле гэтай жа справы была дапытаная Марыя Гайдар, раней сьледчыя выклікалі Леаніда Гозмана і Мікіту Бялых. Усе яны ў розны час уваходзілі ў кіраўніцтва СПС.