У судзе Ленінскага раёну працягваецца працэс над мадэльерам Сашам Варламавым. Падсуднаму стала кепска, з-за чаго пасяджэньне перапынялі. Пачаўся допыт Варламава. Працяг 6 лютага.
16:15 Паседжаньне завершылася. Працяг 6 лютага а 10:00.
15:30 Варламаў працягвае тлумачыць сытуацыю.
Ён кажа, што ягоная пасада — намесьнік старшыні аргкамітэту «Млына моды» па творчых пытаньнях — гэта не пасада, а грамадзкая праца. БДУ ніводнага разу не заплаціў яму за 1 і 2 тур «Млына моды», хаця ён мусіў гэта рабіць. 15 разоў на год яны праводзілі гэтую працу.
«Трэба было выехаць, заправіць аўтамабіль, пакарміць людзей, туды і назад. Тэлефон, інтэрнэт і ўсё іншае я аплачваў, а не БДУ». Кажа, што з 2007 году гэтыя туры ён таксама сам ладзіў, хоць мусіў БДУ.
У 2003 годзе ён правёў паказ ў Бэрліне калекцыі зь Берасьця «Чульлівасьць кветак».
Варламаў: Подыюм быў 1011 мэтраў. Была эмблема БДУ. Беларусаў было 100 чалавек. Я пакрыў усе выдаткі, у тым ліку з дапамогай спонсараў. З 2007 году паездкі былі і аплачваў нехта, але не бюджэт.
У 2007 годзе яго прыняў кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі. Пасьля гэтага выйшла пастанова, што сумесна зь легпрамам трэба заснаваць вытворчасьць па калекцыях «Млына моды».
Варламаў згадвае канцэпцыю, паводле якой ў 2009 годзе мусілі арганізаваць вытворчасьць. «Чаму гэтай канцэпцыі няма ў справе?» — пытаецца ў суду Варламаў.
Варламаў кажа, што насамрэч Цэнтра моды БДУ тады не было і думалі, як яго стварыць: «Ёсьць „Агенцтва моды Сашы Варламава“, а Цэнтар моды працуе на грамадзкіх пачатках».
Ён цытуе лісты Мінадукацыі ў Мінфін з просьбай выдаткаваць грошы на фэстывалі. Бо грошай не давалі, кажа Варламаў. Ён цытуе ліст рэктара БДУ Стражава за 2007 год, у якім той просіць выдаткаваць грошы для заснаваньня 7 штатных адзінак Цэнтра моды. Бо Цэнтру яшчэ не было.
Паводле Варламава, Стражаў прасіў увогуле забраць Цэнтр моды ў Нацыянальную бібліятэку зь ліцэю БДУ: «Ня ведалі куды яго падзець, хацелі сьпіхнуць у бібліятэку».
Яшчэ ліст: «Радзькоў просіць разьмясьціць Цэнтар моды ў Нацыянальную бібліятэку».
Толькі ў 2008 годзе Мінадукацыі націснуў на Сяргея Абламейку, які стаў рэктарам БДУ, каб выдзелілі 4 стаўкі для Цэнтру моды.
«Тады прынесьлі ліст, што Агенцтва мусіць выехаць зь ліцэю БДУ. Тады я пайшоў да рэктара і сказаў, што мы зьяжджаем і далей рабіце „Млын моды“ самі. І тады яны зразумелі, што мы былі адзіныя, хто цягнуў гэтую працу. За 11 гадоў мне за гэта не плацілі заробак. 1 і 2 туры мы самі аплачвалі. А БДУ быў толькі так — невядома для чаго. Таму „Агенцтва“ пакінулі».
У 2009 годзе Варламаў ужо зьбіраўся ўсё закончыць і «пайсьці на спачын, бо ня мог усё гэта цягнуць сам». Паводле Варламава, стаўкі, якія былі выдзеленыя для штату Цэнтра моды, былі сьмешныя. 150 тысячаў рублёў, 300 тысячаў — «Людзі не хацелі працаваць за такія грошы, сыходзілі».
«Што да абвінавачаньня паводле 424 у службовай карысьлівасьці — дык я ня быў службоўцам, у мяне не было пасады».
«Угаварыць прыняць беларускую дэлегацыю было складана і накладна, бо мы не Парыж , а Менск, Беларусь. Каб дамовіцца, мне трэба было прыкладаць свае высілкі. А гэта нішто не аплачвалася і ў каштарыс не закладвалася».
15:02 Пачаўся допыт Варламава.
Суд пастанавіў дапытаць спачатку абвінавачанага. Варламаў згодны даваць паказаньні.
Допыт вядзе пракурор Антон Загароўскі.
Варламаў: «Пачну з 1998 году. Мяне запрасіў рэктар БДУ Аляксандар Казулін. Я быў дырэктарам рэклямнага агенцтва. У мяне было імя. І да таго часу ў мяне было шмат праектаў. Я быў адным з суаўтараў Бэрлінскага тэатру моды».
Загароўскі: «Гэта мае дачыненьне да справы?»
Варламаў: «Так, бо мяне абвінавачваюць, што я ўсё рабіў па гэтых эпізодах справы, рабіў для свайго аўтарытэту. Між тым, яшчэ ў 1998 годзе ў мяне ужо быў вялікі аўтарытэт».
Далей Варламаў згадаў, што выступаў побач зь Міхаілам Гарбачовым, іншыя выступы — імя ў яго ужо было. Кажа, што Казулін прапанаваў цікавы праект, да якога можна было прыцягнуць студэнтаў.
Варламаў пагадзіўся працаваць над праектам, але сказаў, што за свае грошы ён яго ня зробіць і ня будзе рабіць. Тады была падпісаная пастанова кіраўніка ўраду Сяргея Лінга, паводле якой далі грошы праекту «Супэр-вобраз 21 стагодзьдзя», які ў 1999 пераўвасобіўся ў «Млын моды». У 1999 годзе быў падпісаны дакумэнт.
Дадатак да папярэдняга блёку
Загароўскі цытуе дакумэнт, які тычыцца канцэпцыі «Млына моды»:
«Дамова падпісаная рэктарам БДУ і Варламавым. Паводле гэтага дакумэнту Цэнтар моды БДУ ёсьць структурным падразьдзелам БДУ і Агенцтва Сашы Варламава. Фінансуецца разам і БДУ і Агенцтвам Сашы Варламава. У арганізацыйным пляне Цэнтар падпарадкоўваецца рэктару БДУ, у творчым пляне — Варламаву. Зацьверджаны кошт навучаньня цягам 3 месяцаў: бясплатна тым, хто прайшоў кастынг, іншым платна — кошты зацьверджаныя».
Варламаў заўважае, што брэнд «Млын моды» — ягоны асабісты брэнд, ён яго стварыў.
Пракурор цытуе пастанову Савету міністраў ад 20 кастрычніка 1999 году пра арганізацыю першага фэстывалю «Млын моды». Там напісана, што БДУ быў арганізатарам, але ў БДУ Цэнтру сучаснага стылю і моды не было. Гэта зьявілася толькі з 2009 году. А Цэнтар сучаснага стылю і моды быў заўсёды як структурнае падразьдзяленьне «Агенцтва моды Сашы Варламава».
Варламаў — пракурорам: Гэта каб вы не казалі, што ў 1997 годзе я пачаў думаць пра сваю кар’еру. Я ўжо закончыў думаць пра сваю кар’еру! У той час ў Бэрліне я правеў 1000-мэтровы паказ моды з удзелам Вэрсачэ — гэта быў мой праект! Я ўжо стварыў сабе імя.
Варламаў дэманструе дамову ад 2001 году, якую падпісаў тагачасны рэктар БДУ Казулін — на 10 гадоў: «БДУ аказвае матэрыяльную дапамогу „Агенцтву моды Сашы Варламава“ і дае на бясплатнай аснове плошчы».
Варламаў цытуе распараджэньне рэктара БДУ пра прадастаўленьне на 10 гадоў бясплатна неабходных плошчаў у ліцэі БДУ. «Дырэктару ліцэя — выканаць».
Варламаў: На падставе гэтага загаду я ўвогуле ня мусіў плаціць ні капейкі. Але бухгальтар угаварыў мяне, што нейкія грошы трэба плаціць. Гэта была просьба бухгальтара Галіны Касмоўскай.
Да красавіка 2009 году ўсе камунальныя плацяжы агенцтва аплачвала, а спыніла гэта ў 2009 годзе.
«Усе абвінавачаньні, што, нібыта, агенцтва не даплаціла — гэта хлусьня», — заявіў Варламаў.
Ён сказаў, што ў 2004 годзе яго прызначэньне дырэктарам Цэнтру моды пры БДУ было незаконным, бо ён не пісаў заявы, не было штату, а ён працаваў на грамадзкіх пачатках.
Варламаў: У 2004 годзе, калі да ўлады ў БДУ прыйшоў Стражаў, той папрасіў мяне падрыхтаваць канцэпцыю Цэнтру моды. Стражаў зацьвердзіў гэтую канцэпцыю. Паводле яе фэстываль «Млын моды» ёсьць сумесным праектам Цэнтру моды і Сашы Варламава.
Варламаў: Ужо ў 2004 годзе меркавалася, што ў Цэнтру будзе свой пашыў моды і тое будзе дзяржаўным прадпрыемствам. Тады была распрацаваная інструкцыя для арганізацыі паездак. Я аддаў у Мінадукацыі палажэньне аб конкурсе «Млын моды». Была распрацаваная інструкцыя, але яна была непісьменная. Мусіць быць дэлегацыя 78 чалавек, а мне даюць 50.
Варламаў: Тлумачу — 10 дызайнэраў мусяць быць толькі жаночай моды. 5 — мужчынскай. Але гэта вельмі складана. Яшчэ складаней мода падлеткаў і дзяцей. Мы сталі адзіныя, хто займаўся гэтым напрамкам — калі і «жанчыны» ёсьць, і «мужчыны», і «падлеткі», і «дзеці». Таму глядзім: колькі трэба людзей. 10 плюс 5 плюс 5 плюс 10 (дзіцячыя калекцыі — дзяўчынкі, хлопчыкі) бацькі. Цырульнікі, візажыст, перакладчык. Фатограф, пастаноўшчык дэфіле. Кіраўнік і памочнік, бо мне патрэбны быў памочнік — я ня мог сядезць, на баку ляжаў на праходзе аўтобуса.
Заля на гэта рэагуе: Так!
«Таму разьлік дэлегацыі 79 чалавек — дакладны, а гэтага ў інструкцыі не адлюстравана», — працягвае Варламаў.
«Нам не выдзяляліся горшы на тэхнічныя патрэбы. Часта не давалі грошы на харчаваньне. «Гэтак зьезьдзіш у Прагу, Бэрлін — а грошай няма. Мне кажуць, ня хочаш — ня едзь. А як я магу ня ехаць? Гэта мой праект».
«Няма ніводнай рэчы зь біркай „Саша Варламаў“, няма крамы „Саша Варламаў“ — а вы кажаце, што я сябе рэклямаваў» — кажа мадэльер пракурорам.
15:00 Варламаў не прызнаў віну
Пракурор закончыў зачытваць абвінавачаньне і судзьдзя спыталася пра стаўленьне Варламава.
Ён падняўся і пачаў з таго, што папрасіў прабачэньня ва ўсіх, хто на гэтым працэсе. Судзьдзя яго перапыніла і запытала пра яго стаўленьне да абвінавачаньня.
Тады ён сказаў: «Не скажу, што гэта хлусьня, скажу мякчэй, што гэта няпраўда».
І паўтарыў, што ня лічыць сябе вінаватым.
14:58 Варламаў зноў падняўся, стаіць, трымаючыся за краты. Твар чалавека сталага веку, замучанага жыцьццём. Побач зь ім, звонку ад клеткі, сядзіць малады міліцыянт — старшы сяржант. Правую руку трыма ў шапцы і часта туды пазірае. Уражаньне, што глядзіць у мабільнік.
14:30 Адзін з прысутных у судзе, спадар Уладзімер, дачка якога Наста прызнаная пацярпелай, падчас перапынку сказаў карэспандэнту Свабоды, што асабіста ён ня лічыць, што яны пацярпелі ад дзеяньняў Варламава.
«Я ведаў пра ўмовы, на якіх мы маглі ўдзельнічаць у паказах моды. Мы, дзякуючы гэтаму, пабывалі на паказах у Нямеччыне, Швэцыі, Чэхіі. Мая дачка магла вучыцца майстэрству дэманстрацыі моды, яна разьвівалася. А цяпер усё спынілася. Як арыштавалі Варламава, нічога не адбываецца. „Млын моды“ аказаўся ў некага, каму ўсё роўна. Нікуды ня езьдзім. Нічому не навучаемся. Усё стаіць і да нас сюды замежнікі на паказы моды ня едуць. Сумны вынік арышту Варламава».
Ён таксама выказаў меркаваньне, што прычынай арышту стала ўмяшальніцтва нейкіх зацікаўленых асобаў, якія вырашылі прыбраць Варламава з дарогі.
Пракурор пералічвае сумы, зь якіх ня сплачаныя падаткі. За 2005 — 4,17 мільёна рублёў. За 2006 год — 1,6 млн. За 2007 год — 2,3 мільёна. За 2008 — 3,5 мільна, 2009 — 5,15. У 2010 — 4,84 млн.
Далей пералічаюцца тыя выплаты, якія Варламаў, нібыта, не сплаціў у розныя фонды. У тым ліку ў дарожны фонд, у фонд падтрымкі сельскагаспадарчых вытворцаў і г. д.
Пракурор Папкоў працягвае зачытваць сумы нявыплаты падаткаў у розныя фонды па месяцах. Сумы ад 15 тысяч да больш за мільён. Таксама агучваецца, што Варламаў зьніжаў падатковую базу і такім чынам зьніжаліся падаткі. Указваюцца сумы зьніжэньня базы падаткаў па месяцах.
14:22 Працэс аднавіўся. Пракурор працягвае пералічваць людзей, ад якіх Варламаў атрымаў грошы за навучаньне, але ня унёс у касу. Зараз гэта тычыцца 2010 году.
13:00 Перапынак да 14:00
13:00 Адзін пракурор чытае, другі побач сьпіць.
Варламаў падняўся. Стаіць, трымаючыся за краты. Па міміцы бачна, што ён адвучае боль.
12:00 Працэс аднавіўся. Варламаву аказалі дапамогу, ён сядзіць і паказвае сваім выглядам, што можа ўдзельнічаць у працэсе далей. У перапынку бацькі зь дзецьмі пачалі абурацца наконт таго, колькі ім яшчэ тут знаходзіцца. Бо, маўляў, дзецям трэба на заняткі. Была выкліканая намесьнік старшыні Ленінскага суду Грачова. Вырашаецца пытаньне, каб пэўныя асобы ведалі дакладна, на які дзень чакаецца іх выступ.
Пакуль сакратар суду кажа ім: вы мусіце прысутнічаць на ўсіх паседжаньнях. Тыя абураюцца.
«Майму дзіцёнку ня трэба ваша даведка, што ён быў у судзе і прапусьціў заняткі. Зь яго будуць пытацца пра веды пры канцы навучальнага году! Колькі нам тут яшчэ знаходзіцца!» — гэтак абураўся бацька, які разам са сваёй дачкой прызнаны пацярпелым.
Варламаў сказаў судзьдзі на пытаньне, як ён сябе адчувае: «Мне прынесьлі таблетку і я пачынаю адчуваць сябе лепей».
Пракурор Папкоў працягнуў агалошваньне абвінавачаньня.
Пракурор 5 хвілінаў зачытваў правілы і інструкцыі, якія, нібыта, парушыў Варламаў падчас кіраўніцтва Цэнтрам сучаснага стылю і моды БДУ.
Гэта нібыта пачалося яшчэ ў 2004 годзе. Называюцца прозьвішчы навучэнцаў, за навучаньне якіх Варламаў браў грошы, але ня ўнёс гэта ў справаздачу.
Гучаць сумы ад 300 да 520 тысяч, якія ўзяў Варламаў за навучаньне, але не паказаў гэтыя грошы па бухгальтарскім уліку «Агенцтва моды Сашы Варламава». Такіх чалавек названа ўжо болей за 20 і пералік працягваецца.
Гучаць усё новыя прозьвішчы тых, хто навучаўся ў «Агенцтве моды Сашы Варламава», разьлічыўся наяўнымі за вучобу, але гэтыя грошы не прайшлі праз бухгальтэрыю прадпрыемства.
Сумы ад 200 тысяч да 1 мільёна рублёў. Прагучала яшчэ прыкладна 20 прозьвішчаў.
Гэтыя людзі навучаліся ў 2008-2009 гадах.
Зноў прагучала больш за 20 прозьвішчаў.
11:30 У судзе перапынак на 20 хілінаў. Варламаў прапрасіў таблеткі і укол. У залі праветрываюць, Варламаў паскардзіўся, што бракуе сьвежага паветра.
11:15 Паводле абвінавачаньня, Варламаў, нібыта, завалодаў сродкамі, якія БДУ выдаткоўваў на заробак і прэміі супрацоўнікам Цэнтру сучаснага стылю і моды.
Варламаў, нібыта, пазначыў несапраўдныя зьвесткі нейкага Квяткоўскага, які быў прыняты на працу ў Цэнтар, але фактычна зьяўляўся асабістым кіроўцам. Па дакумэнтах той працаваў на іншым месцы — нібыта адміністратарам, інструктарам аэробікі.
У 2009 па 2010 усяго гэтак Варламаў махлярствам з працоўнымі месцамі незаконна, нібыта, атрымаў 29 мільёнаў рублёў.
Паводле абвінавачаньня, Варламаў прысабечыў грошы, якія ў 2010 годзе, выдаткоўваліся на арэнду памяшканьня для фэстывалю «Млын моды» ў Аўстрыі, Чэхіі. Нібыта, аплаціў рахунак на 2 тысячы эўра, але не паказаў потым дакумэнты ў доказ таго, што арэнда была. Ня выдаў і 700 тысяч рублёў, якія засталіся нявыкарыстанымі.
Ад 2004 году арганізаваў у памяшканьні Ліцэя БДУ заняткі Цэнтра моды БДУ. А насамрэч браў грошы за заняткі ў межах «Агенцтва моды Сашы Варламава».
10:30 Пракурор сьцьвярджае, што Варламаў прымушаў сваіх падначаленых уводзіць у зман удзельнікаў фэстывалю наконт грошай, якія ім мусяць плаціць на камандзіроўкі. Дзеяньні Варламава пракурор тлумачыць, у тым ліку, жаданьнем зрабіць кар’еру ў мадэльным бізнэсе, «павысіць сваю значнасьць». Таксама яму прыпісваюць «карысьлівыя матывы».
Агалошваюцца зьвесткі пра махінацыі з страхоўкамі, з аплатай праезду на фэстывалі аўтатранспартам, са сьпісамі афіцыйных дэлегацый. Нібыта, у пэўных выпадках Варламаў хаваў зьвесткі ад бацькоў дзяцей, якія ехалі на фэстывалі, што яны таксама ўключаныя ў афіцыйны сьпіс, браў зь іх грошы на аплату праезду і прысабечваў гэтыя грошы. Прыводзіцца прыклад, як ехалі ў Швэцыю, пра квіткі на паром. Гэтак падсудны завалодаў нібыта больш як адной тысячай эўра.
Калі ехалі ў Аўстрыю і Чэхію ў 2007 годзе, нібыта завалодаў больш за 1300 эўра.
Кастрычнік 2007 году. Паездка ў Чэхію, Нямеччыну. Нібыта, праз махінацыі завалодаў болей як 1,5 тысячы эўра. Схаваў ад некаторых удзельнікаў паездкі, што БДУ пакрыў іх страты на паездку.
2009 год, студзень-люты. Па 300 эўра ўзяў у грамадзянак (называюцца прозьвішчы) на паездку ў Швэцыю. Пры гэтым схаваў зьвесткі, што іх страты пакрываліся зь бюджэту БДУ. Усяго гэтак завалодаў 1530 эўра.
Варламаў, нібыта, завалодаў 2700 эўра ад паездкі на фэстывалі моды ў Нямеччыну ў кастрычніку 2009 году.
Паездка ў Швэцыю на творчую майстэрню фэстывалю моды — больш за 1 тысячу эўра.
У Нямеччыну ў 2010 — больш за 1400 эўра.
Аўстрыя, Чэхія ў 2010 — болей за 1000 эўра.
Паездка ў Нямеччыну ў сьнежні 2010 году — каля тысячы эўра.
Усяго гэткімі махінацыямі Варламаў, нібыта, займеў болей за 27 тысяч эўра.
Таксама Варламаў, нібыта, падманваў тых удзельнікаў паездкі, якія ехалі разам з афіцыйнай дэлегацыяй, але не былі ўключаныя ў афіцыйныя сьпісы. Ім, нібыта, не паведамлялі пра тое, што пэўныя траты аплочвае БДУ, і бралі на гэта грошы. Гучаць прозьвішчы Мароз — 300 эўра, Мазгавой — 700 эўра, Піменава — 300 эўра, Гарбацэвіч — 600 эўра. Ды іншыя. Гэтак Варламаў авалодаў больш як 20 тысячамі эўра. Гэта таксама асабліва вялікі памер крадзяжу.
10:20 Працэс пачаўся. Слуханьні адбываюцца ў невялікай залі на першым паверсе.
Зачытваюць сумы грошай, якія Варламаў, паводле сьледзтва, скраў, калі не выдаваў сутачныя.
Сёньня у суд прыйшло толькі каля 20 пацярпелых. На ўваходзе ў судовую залю ў іх правяралі павесткі менавіта на 5 лютага. Гэта азначае, што ўчора пацярпелых разьмеркавалі па днях.
Варламаў сядзіць у жалезнай клетцы, але гэта стандартная клетка, шырокая. У такой самай (побач, праз калідор) сядзелі Мікола Статкевіч ды іншыя вязьні Плошчы.
Варламаў падняўся з лаўкі, стаіць, трымаючыся за краты. Побач на лаўцы ляжыць ягоная мыліца.
У першы дзень разгляду справы слуханьні адбываліся ў актавай залі Дому правасудзьдзя — там, дзе праходзіў працэс над «сьмяротнікамі» Ўладзіславам Кавалёным і Дзьмітрыем Канавалавым, якіх прызналі вінаватымі ў выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая».
5 лютага працэс праходзіць у іншай залі.
Былога кіраўніка фэстывалю «Млын моды» абвінавацілі ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку ў крадзяжы ў вялікім памеры праз злоўжываньне службовым становішчам.
Варламаў быў арыштаваны ў траўні 2011 году і з таго часу ўтрымліваецца пад вартай.

Што да абвінавачаньня паводле 424 у службовай карысьлівасьці — дык я ня быў службоўцам, у мяне не было пасады

На падставе гэтага загаду я ўвогуле ня мусіў плаціць ні капейкі
Варламаў: На падставе гэтага загаду я ўвогуле ня мусіў плаціць ні капейкі. Але бухгальтар угаварыў мяне, што нейкія грошы трэба плаціць. Гэта была просьба бухгальтара Галіны Касмоўскай.
Да красавіка 2009 году ўсе камунальныя плацяжы агенцтва аплачвала, а спыніла гэта ў 2009 годзе.
«Усе абвінавачаньні, што, нібыта, агенцтва не даплаціла — гэта хлусьня», — заявіў Варламаў.
Ён сказаў, што ў 2004 годзе яго прызначэньне дырэктарам Цэнтру моды пры БДУ было незаконным, бо ён не пісаў заявы, не было штату, а ён працаваў на грамадзкіх пачатках.
Варламаў: У 2004 годзе, калі да ўлады ў БДУ прыйшоў Стражаў, той папрасіў мяне падрыхтаваць канцэпцыю Цэнтру моды. Стражаў зацьвердзіў гэтую канцэпцыю. Паводле яе фэстываль «Млын моды» ёсьць сумесным праектам Цэнтру моды і Сашы Варламава.
Варламаў: Ужо ў 2004 годзе меркавалася, што ў Цэнтру будзе свой пашыў моды і тое будзе дзяржаўным прадпрыемствам. Тады была распрацаваная інструкцыя для арганізацыі паездак. Я аддаў у Мінадукацыі палажэньне аб конкурсе «Млын моды». Была распрацаваная інструкцыя, але яна была непісьменная. Мусіць быць дэлегацыя 78 чалавек, а мне даюць 50.
Варламаў: Тлумачу — 10 дызайнэраў мусяць быць толькі жаночай моды. 5 — мужчынскай. Але гэта вельмі складана. Яшчэ складаней мода падлеткаў і дзяцей. Мы сталі адзіныя, хто займаўся гэтым напрамкам — калі і «жанчыны» ёсьць, і «мужчыны», і «падлеткі», і «дзеці». Таму глядзім: колькі трэба людзей. 10 плюс 5 плюс 5 плюс 10 (дзіцячыя калекцыі — дзяўчынкі, хлопчыкі) бацькі. Цырульнікі, візажыст, перакладчык. Фатограф, пастаноўшчык дэфіле. Кіраўнік і памочнік, бо мне патрэбны быў памочнік — я ня мог сядезць, на баку ляжаў на праходзе аўтобуса.
Я ня мог сядезць, на баку ляжаў на праходзе аўтобуса
Заля на гэта рэагуе: Так!
«Таму разьлік дэлегацыі 79 чалавек — дакладны, а гэтага ў інструкцыі не адлюстравана», — працягвае Варламаў.
«Нам не выдзяляліся горшы на тэхнічныя патрэбы. Часта не давалі грошы на харчаваньне. «Гэтак зьезьдзіш у Прагу, Бэрлін — а грошай няма. Мне кажуць, ня хочаш — ня едзь. А як я магу ня ехаць? Гэта мой праект».
«Няма ніводнай рэчы зь біркай „Саша Варламаў“, няма крамы „Саша Варламаў“ — а вы кажаце, што я сябе рэклямаваў» — кажа мадэльер пракурорам.
15:00 Варламаў не прызнаў віну
Пракурор закончыў зачытваць абвінавачаньне і судзьдзя спыталася пра стаўленьне Варламава.
Ён падняўся і пачаў з таго, што папрасіў прабачэньня ва ўсіх, хто на гэтым працэсе. Судзьдзя яго перапыніла і запытала пра яго стаўленьне да абвінавачаньня.
Тады ён сказаў: «Не скажу, што гэта хлусьня, скажу мякчэй, што гэта няпраўда».
І паўтарыў, што ня лічыць сябе вінаватым.
14:58 Варламаў зноў падняўся, стаіць, трымаючыся за краты. Твар чалавека сталага веку, замучанага жыцьццём. Побач зь ім, звонку ад клеткі, сядзіць малады міліцыянт — старшы сяржант. Правую руку трыма ў шапцы і часта туды пазірае. Уражаньне, што глядзіць у мабільнік.
14:30 Адзін з прысутных у судзе, спадар Уладзімер, дачка якога Наста прызнаная пацярпелай, падчас перапынку сказаў карэспандэнту Свабоды, што асабіста ён ня лічыць, што яны пацярпелі ад дзеяньняў Варламава.
Мая дачка магла вучыцца майстэрству дэманстрацыі моды, яна разьвівалася. А цяпер усё спынілася