Агульнанацыянальныя дыктоўкі праводзяцца ў Беларусі з 2008 году. Сёлета адзін з ініцыятараў правядзеньня дыктовак Уладзімер Падгол зьвярнуўся з адкрытым лістом да беларусаў, кіраўнікоў партый і грамадзкіх аб’яднанняў, творчых саюзаў і рухаў правесьці агульнанацыянальную дыктоўку 2 лютага, у дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага. А тэкст дыктоўкі — паводле «Лістоў з-пад шыбеніцы» Каліноўскага.
Раней агульнанацыянальныя дыктоўкі праводзіліся ў Дзень Волі, 25 сакавіка. І аднымі зь першых на ініцыятыву правядзеньня беларускай дыктоўкі адгукнуліся амбасадары замежных дзяржаваў. Бо ў многіх краінах — Літве, Польшчы, Латвіі, іншых — гэта добрая нацыянальная традыцыя. А многія амбасадары па прыезьдзе ў краіну вывучаюць і беларускую мову. Але Дзень Волі па часе блізкі да каталіцкага Вялікадня, калі многія дыпляматы зьяжджаюць на радзіму. І час дыктоўкі для дыпляматаў пераносіўся. Потым і ТБМ прымеркавала дыктоўку да Дня роднай мовы.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў: «У любым выпадку, ТБМ пачынае дыктоўку на Дзень роднай мовы. Усіх будзем запрашаць у сядзібу ТБМ 21 лютага. Тэксты мы падбяром. Да 21 лютага яны будуць зьмешчаны ў інтэрнэце. Будзе адзін тэкст па Кірылу Тураўскім, адзін — па Каліноўскім, і адзін — па Максіму Гарэцкім. Мы бярэм юбілейныя гады, як заўсёды. Быў год Купалы і Коласа — па іх творах тэксты былі. Сёлета 900 гадоў Кірылу Тураўскаму, 150 гадоў — паўстаньню Каліноўскага і 130 гадоў — Максіму Гарэцкаму. А ў наступным годзе будзем па Быкаву пісаць — 90 гадоў Васілю Быкаву».
Што да канкрэтнага дня правядзеньня дыктоўкі, Уладзімер Падгол кажа:
«Я проста ініцыяваў — а тое, дзе і што праходзіць — гэта да кіраўнікоў партыяў і рухаў».
Сёлета народная артыстка Зінаіда Бандарэнка і пісьменьнік Уладзімер Арлоў запісалі відэазварот з дыктоўкай. І напісаць дыктоўку можа кожны з дапамогай інтэрнэту.
У Бабруйску некаторыя грамадзкія актывісты пісалі дыктоўку 31 студзеня. Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» вырашыла напісаць 1 лютага. Актывіст кампаніі Ігар Драко кажа:
«Якая, уласна кажучы, розьніца — сёньня мы гэта зробім ці заўтра? У пятніцу больш народу ў офісе, таму і пісалі. Як расказваў Уладзімер Арлоў, Кастусь Каліноўскі гэтыя свае аркушы зварочваў да памераў маркі паштовай. У фінале мы напісалі „Ліст“ зьвярнулі і тэатралізавана нібыта кудысьці адправілі. Пасьля я паглядзеў, ці нарабілі памылак. Ну, здаецца, і ня так шмат, як усе баяліся, што наробяць. Во, яшчэ была такая цікавая рэч! Некаторыя не пасьпявалі за тым, як надыктоўваў спадар Арлоў. Таму што людзі ўжо, на жаль, развучыліся пісаць асадкай. Здаецца, ня так ужо хутка Арлоў і гаворыць, але той, хто звычайна набірае тэксты на кампутары, асадкамі ды алоўкамі ўжо і ня піша. Можа, такім сучасным вучням трэба, каб надыктоўвалі крышачку павольней».
Агульнанацыянальная дыктоўка можа мець розныя формы. Не абавязкова ўсе сядаюць і пішуць пад дыктоўку нейкі тэкст, як на ўроку ў школе. Дый узровень веданьня мовы ў людзей розны, кажа Ўладзімер Падгол. Таму зьявіўся новы фармат дыктоўкі:
«Прыяжджаюць часам амбасадары, якія па-руску ня могуць размаўляць, ня кажучы ўжо пра беларускую мову. Я падумаў, што для такіх — клясны варыянт „эстафэтная“ дыктоўка, бо ня ўсе ж такія геніі, як Стэфан Эрыксан, Любамір Рэгак. Гэта сапраўдныя геніі мовазнаўства. Але адзін радок напісаць, і яшчэ калі перад імі пакласьці гэты радок, растлумачыць сэнс, гэта нармальна. Гэта ж дыктоўка салідарнасьці, а не іспыты па філялёгіі. У гэтым адрозьненьне нашай беларускай дыктоўкі ад польскай, літоўскай — што гэта дыктоўка салідарнасьці. Гэта талака, дыктоўка талакой, скажам так. Кожны па сказе, і гэты сказ уплятаецца ў агульнае».
У Магілёве ўсебеларуская дыктоўка прайшла 2 лютага на сядзібе Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Прыйшлі пятнаццаць чалавек. Пісалі «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.