Ці патрэбная Беларусі АЭС? Наколькі ўдалае месца абранае для пабудовы першай у краіне атамнай электрастанцыі? Ці слушны абраны падрадчык для будаўніцтва? Ці можна сказаць, што Беларусі ўдасца ўлагодзіць супярэчнасьці зь Літвой наконт месца пабудовы станцыі? На гэтыя пытаньні адказвае акадэмік Аляксандар Вайтовіч.
— Як вы ў цэлым ставіцеся да ідэі пабудовы ў Беларусі АЭС?
— Ва ўсім сьвеце выкарыстоўваецца гэтая крыніца энэргіі. Нічога страшнага, калі і ў нас гэта адбудзецца. Я сам фізык паводле адукацыі, і лічу, што яшчэ пэўны час гэтая крыніца энэргіі будзе ўжывацца.
— Ці лічыце вы, што быў зроблены найлепшы выбар наконт месца, абранага для пабудовы АЭС, і наконт падрадчыка, які будзе будаваць АЭС?
— Што наконт месца, то мне здаецца, гэта не самы лепшы выбар. Што тычыцца ружы вятроў, то з гэтага гледзішча Астравецкі раён — ня самае лепшае месца. Але гэта мае значэньне толькі ў выпадку нейкага выкіду радыенуклідаў — спадзяёмся, што гэтага не адбудзецца.
Што тычыцца падрадчыка, то ў сытуацыі, у якой знаходзіцца наша краіна, іншага выбару не магло і быць. Бо адносіны з усімі іншымі дзяржавамі, якія валодаюць тэхналёгіямі ў атамнай энэргетыцы, вельмі кепскія. І вядома, што немагчыма было там здабыць падрадчыка і крэдыты, якія дае Расея.
— Месца пабудовы АЭС выклікала пярэчаньні ў суседзяў Беларусі, найперш Літвы, ад мяжы якой да станцыі — 12 кілямэтраў. Ці лічыце вы, што беларускім уладам удасца ўлагодзіць адносіны зь Літвой па гэтым пытаньні?
— А ў самой Літве колькі гадоў працавала АЭС побач зь мяжой Беларусі. Таму ім трэба крыху і на сябе глянуць. Вядома, яны могуць сваё меркаваньне выказваць, але варта ім паглядзець на ўласныя дзеяньні.
Даведка Свабоды: Ігналінская АЭС, пра якую кажа спадар Вайтовіч, была пабудаваная на тэрыторыі Літвы савецкімі ўладамі ў 1983 годзе. 31 сьнежня 2009 году ўладамі незалежнай Літвы станцыя была зачыненая.