1 лютага
Правільна расстаўленыя словы забіваюць, няправільна расстаўленыя — калечаць. 1 лютага 1774 году Гётэ, папярэдне запасшыся тытунём, атрамантам, віном і гесэнскай каўбасой, зачыніўся ў кабінэце і пачаў пісаць свайго «Вэртэра». Раман у лістах, які падрабязна, з паталягічнай засяроджанасьцю апісвае няшчаснае каханьне, што пакрысе перарастае ў хваравітую і самаразбуральную апантанасьць, імгненна зрабіў аўтара знакамітым на ўсю Эўропу. І неўзабаве выклікаў сапраўдную хвалю самагубстваў. Усе хацелі быць, як Вэртэр, і сысьці, як Вэртэр. Нават тыя, хто сыходзіць з жыцьця не зьбіраўся, з інтарэсам паглядзелі на свае пісталеты, макнулі пёры ў чарніліцу і селі за разьвітальную цыдулку. Паўнакроўныя зьбялелі, тоўстыя схуднелі, шчасьлівыя засумняваліся. Сямнаццацігадовы расейскі літаратар Сушкоў, прачытаўшы раман Гётэ, напісаў сваю вэрсію, паставіў апошнюю кропку і застрэліўся, ня ў змозе перажыць недагаворанасьць свайго тэксту.
А як перажыць недагаворанасьць жыцьця?
Чытач «Вэртэра», які пускаў сабе ў лоб кулю, ведаў, што ня глупствам займаецца, а зьдзяйсьняе прыгожы і рамантычны ўчынак. Аўтар «Пакутаў» легалізаваў чалавечыя пачуцьці — жарсьць, экзальтацыя і слабасьць больш не лічыліся неспалучальнымі і недарэчнымі. Эгаізму каханьня, аказваецца, ня трэба саромецца — вы што, не чыталі Гётэ? «Гэта раман пра мяне», — мог сказаць кожны, хто патрапіў у трохкутнік першага каханьня і біўся цяпер галавой аб ягоныя вострыя катэты і халодныя гіпатэнузы, ня ведаючы, дзе выхад. Выхад ёсьць — сказаў Вэртэр. І ён бліжэй, чым здаецца. «Зубны боль у сэрцы», пра які пазьней напіша Гайнэ, можна суняць.
Так літаратура пакаштавала на смак уладу над так званым жыцьцём. І ёй спадабалася.
Гётэ тады жыў у Вэцлары і, ня доўга думаючы, зрабіў гэты гарадок месцам дзеяньня свайго раману. «Вэртэра» ён напісаў за месяц — нічога дзіўнага, бо трагедыю галоўнага героя ён пісаў зь сябе, гэты раман шмат у чым — асабістая хроніка ўласнай апантанасьці. Для Гётэ, усё яшчэ закаханага ў сваю Лёту, ягонае напісаньне мела тэрапэўтычны эфэкт — ён вылечыўся ці, прынамсі, здолеў прыручыць сваю жарсьць. Ня хочаш паміраць сам — давер справу пэрсанажу. У яго гэта атрымаецца лепш. А далей — далей мастацтва здымае зь сябе адказнасьць за наступствы. Інакш яно ператварылася б у бясконцую памятку па тэхніцы бясьпекі.
Цікава, якія сучасныя беларускія творы маглі б справакаваць такую сьмертаносную рэакцыю, як некалі «Вэртэр». Што й казаць, жаданьне павесіцца выклікаюць шмат якія кнігі айчынных аўтараў. Толькі вось бяда: зубы ад іх баляць па-сапраўднаму, сэрца тут ні пры чым.