Самаспаленьне перад парлямэнтам (відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

Жанчына падпаліла сябе перад будынкам кіргіскага парлямэнту ў Бішкеку, пратэстуючы супраць прысуду свайму сыну.
31 студзеня Жыпаркан Амурава абліла сябе бэнзінам і падпаліла. Супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся каля будынку парлямэнту, пасьпелі пагасіць полымя, і «Хуткая дапамога» завезла жанчыну ў шпіталь. Паводле міністэрства аховы здароўя Кіргізстану, у жанчыны апёкі 2-3 ступені, яна знаходзіцца ў стане «сярэдняй цяжкасьці».

Летась Нарынскі гарадзкі суд апраўдаў сына Амуравай, якога вінавацілі ў зьбіцьці чалавека. Але празь некалькі месяцаў, сёлета 30 студзеня, абласны суд прыгаварыў яго да 13 гадоў зьняволеньня.