У сярэдзіне кастрычніка мінулага году Аляксандар Лукашэнка распусьціў назіральныя рады кандытарскіх фабрык «Камунарка» і «Спартак», замяніў дырэктарат прадпрыемстваў і загадаў давесьці долю акцый дзяржавы да кантрольнай. Стратэгічны акцыянэр — амэрыканскі бізнэсовец беларускага паходжаньня Марат Новікаў — быў названы «жулікам» і фактычна пазбаўлены бізнэсу ў Беларусі. Больш чым праз тры месяцы пасьля гэтага спадар Новікаў расказаў «Свабодзе», чаму ў апошні момант перадумаў ляцець зь Нью-Ёрку ў Менск і завочна адказаў Лукашэнку на ягоныя выказваньні, якія ён лічыць антысэміцкімі. З Маратам Новікавым пагутарыў Ігар Карней.
— Марат Міхайлавіч, амаль ува ўсіх выступах, якія тычацца сытуацыі на «Камунарцы» і «Спартаку», з боку Аляксандра Лукашэнкі на ваш адрас гучыць ня толькі крытыка, але і выразы, якія многія лічаць абразьлівымі. У тым ліку і па нацыянальнай прыкмеце. Адна з цытат: «Былы бухгальтар Ізя Сыгізмундавіч (ці як яго там), зьмяніўшы прозьвішча на Новікаў, зьехаў у Амэрыку і ўсталяваў кантроль над беларускімі прадпрыемствамі, скупіўшы за бутэльку гарэлкі акцыі кандытарскіх фабрык».
— Асабіста я прыйшоў на прадпрыемства ў 1993 годзе (пакуль гаворым пра гомельскі «Спартак»). Якраз тады, калі фабрыка проста стаяла. Шакалядны і цукеркавыя цэхі былі зачыненыя на сьвірнавыя замкі. Гэта тагачаснае кіраўніцтва ўгаварыла нас прыехаць на фабрыку і паглядзець, што ў іх ёсьць добрае абсталяваньне, але яно прастойвае. І тады мы дамовіліся, што прадпрыемству дапаможам. Чым мы маглі дапамагчы ў той час? Зразумела, не тэхналёгіямі і не спэцыялістамі. Але мы дапамаглі тым, што далі сыравіну. Закупілі для іх сыравіну і паставілі ім. Такім чынам, у 1993 годзе фабрыка пачала выпускаць шакаляд і шакалядныя цукеркі, якіх дагэтуль не выпускала 4,5 года. З гэтага пачалася наша эпапэя ўваходжаньня на бізнэс-рынак Беларусі. Роўна 20 гадоў таму.
Кандытарскія прадпрыемствы пачалі акцыянавацца ў 1994 годзе — прычым, важна заўважыць, працэс быў пачаты дзяржавай. Нам акцыі былі прапанаваныя таксама — зрэшты, тады гэтыя акцыі прадаваліся ва ўсіх паштовых аддзяленьнях і ашчадных касах. То бок у той час яны прадаваліся літаральна ўсюды і былі даступныя любому чалавеку, можна было набываць у тым ліку за ваўчэры. Мы тады купілі, здаецца, усяго 6–6,5%, потым з гэтага пачалі расьці, паціху скупляючы акцыі далей. Вядома, мы куплялі не за бутэльку гарэлкі. Мы набывалі за беларускія грошы, тагачасныя «зайчыкі». А калі ўбачылі, што можна працаваць, можна зарабляць грошы, мы, натуральна, пачалі разьвіваць прадпрыемствы. Гэта была наша асноўная задача. І за 20 гадоў, трэба сказаць, дасягнулі вялікіх посьпехаў. Прадпрыемствы сталі значнымі ня толькі на прасторах краінаў СНД, але, безь перабольшваньня, сталі значнымі ў сьвеце. Прадукцыю прадпрыемстваў пазнаюць у многіх частках сьвету, пазнаюць нас.
— Чаму тады Новікаў у інтэрпрэтацыі кіраўніка Беларусі фігуруе як «хітры габрэй», які намагаўся разваліць кандытарскую галіну?
— Давайце, каб зьняць усе пытаньні, скажу па нацыянальнасьці. Хоць, вядома, і мяне, і ўсіх людзей са здаровай псыхікай такая акцэнтаванасьць з боку кіраўніка краіны зьдзіўляе. Мне сапраўды вельмі шмат тэлефанаваньняў з гэтай нагоды ішло — калі першы раз Лукашэнка спыніўся на «Ізю Сыгізмундавічу», а потым і другі. Я збольшага разумею, навошта гэта патрэбна Лукашэнку, які надзвычай умела маніпулюе сьвядомасьцю — ён жа і ўвасабляе тэатар аднаго актора. Натуральна, непрыемна чуць такі непрыхаваны антысэмітызм, які гучыць з боку першай асобы ў дзяржаве. І калі, як я памятаю, Аляксандар Рыгоравіч біў сябе ў грудзі і гаварыў, што ён не антысэміт, то якраз па маёй пэрсоне вельмі яскрава бачна — хто антысэміт, а хто не антысэміт.
Значыць, так: у мяне мама беларуска, бацька — габрэй. Калі я нарадзіўся, мяне запісалі на прозьвішча бацькі — Слоўш. Ня буду моцна ўдавацца ў нюансы, хачу толькі зрабіць рэмарку. Прозьвішча Слоўш у мяне насамрэч было, гэта, як я сказаў, прозьвішча бацькі. Але паколькі мая мама, я і мой брат, малодшы за мяне на 7 гадоў, не пражывалі з бацькам (не хачу яго характарызаваць, але ён быў ня вельмі добры чалавек), мама запісала нас на сваё прозьвішча. Зразумела, што ў 16 гадоў ні я, ні мой брат не маглі штосьці самастойна вырашаць, і падчас атрыманьня пашпарту яна запісала нас Новікавымі. Мая мама — Новікава Еўдакія Андрэеўна, родам яна з-пад Воршы, з Пугляёўскага сельсавету, зь вёскі Сідараўкі. У мяне мама вясковая, карэнная беларуска.
Таму і мне, і ўсім маім сваякам, знаёмым, якія тэлефанавалі, абураліся — як ён увогуле мог такое гаварыць, — было вельмі непрыемна. У мяне прозьвішчаў ня два, у мяне прозьвішча адно — такое, якое я атрымаў разам з пашпартам. Для тых, хто яшчэ не разумее: завуць мяне Новікаў Марат Міхайлавіч. Міхаіл — гэта быў мой бацька. Новікава — гэта была па прозьвішчы мая мама. Таму ніхто нікуды не хаваўся, як спрабаваў паказаць кіраўнік краіны. Хоць я і разумею, дзеля чаго ён усё гэта зрабіў — перадусім каб апраўдаць свае дзеяньні. Яму ж трэба было на нешта перавесьці ўвагу, каб апраўдацца?
— Адно з абвінавачаньняў, якое вам выстаўляюць беларускія ўлады, грунтуецца на наступным: маўляў, калі Новікаў праігнараваў запрашэньне прыехаць на сход з удзелам кіраўніка дзяржавы, значыць, яму ёсьць што хаваць.
— Для таго, што я не прыехаў, былі падставы. Аляксандар Рыгоравіч думае, што ў яго настолькі тут усё заціснута і ён усё трымае ў яжовых рукавіцах, але ж гэта ня так. Насамрэч я ўзяў квіток на самалёт і павінен быў ляцець у Менск. Зараз ужо адкрыта магу сказаць: я зьбіраўся прыляцець на гэты сход. То бок, я сабраўся і ў думках ужо ляцеў. Але за тры дні да адлёту мне затэлефанаваў зь Беларусі супрацоўнік — ня буду гаварыць чаго — і папярэдзіў: ні ў якім разе не прылятай. Маўляў, табе наручнікі надзенуць проста ў аэрапорце, бо цалкам падрыхтавана, што цябе прадставяць жулікам і ўсім гэта прадэманструюць. Кшталту — мы рады інвэстарам, але не такім жулікам, як Новікаў, які, апроч таго, што краў, больш нічога не рабіў. І вы самі той выступ бачылі: разьюшаны Лукашэнка, якому ўсе былі зблытаныя карты. Аналітыкі, якія з намі працавалі і якія думалі, што мы нічога ня ведаем, мы зь імі гулялі таксама. Дакладна гэтак жа, як яны з намі. Мы разумелі і мы ведаем, што такое аналітычнае ўпраўленьне, каму яно падпарадкоўваецца і хто на гэтыя фабрыкі вока паклаў.
Паколькі гэта прыбытковыя фабрыкі, яны палічылі, што нічога ня трэба рабіць, толькі забіраць прыбытак. Яны, вядома, у гэтым зараз расчаруюцца. Бо там ня толькі трэба нешта рабіць, а трэба працаваць так, як мы працавалі — 24 гадзіны ў суткі... Карты ўсе былі зблытаныя Аляксандру Рыгоравічу, калі яму далажылі, што Новікаў не прыляцеў. Таму ён такі разьюшаны ішоў па «Камунарцы», нічога ня бачыў, нічога не глядзеў. І ўжо ўсё там, канечне, адбывалася хаатычна. Ужо і дырэктары былі жулікамі, і назіральная рада не пасавала, і адно за адным пакацілася. То бок, каб я прыляцеў, нас бы, усю «банду», пасадзілі б, назваўшы бандай жулікаў і нягоднікаў і выставіўшы на публіку. Маўляў, гатовыя прымаць чэсных інвэстараў, але ня тую банду, якую тут стварыў Новікаў. Але гэта не адбылося і не адбудзецца ніколі, таму што мы ніколі не былі жулікамі. У нас працаваў мэнэджмэнт зь ліку самых высокіх прафэсіяналаў. Мы іх падрыхтавалі, мы іх зрабілі. Сёньня попыт на работнікаў, зь якімі мы працавалі, вялізарны. І я ведаю, што ня толькі з усіх куткоў Беларусі і краінаў СНД, а нават з Эўропы і Амэрыкі просяць нашых людзей працаваць у іх. Такімі прафэсіяналамі не раскідваюцца. Яны вельмі цэняцца, бо іх сапраўды вельмі мала ў сьвеце.
— Колькі цяпер належыць акцый на «Камунарцы» і «Спартаку» стратэгічнаму колісь акцыянэру Марату Новікаву? Было, нагадаю слухачам і чытачам, 34% і 54% адпаведна, але ў кастрычніку 2012-га дзяржава павялічыла сваю долю на «Камунарцы» да 57%, на «Спартаку» — да 60%.
— На «Камунарцы» доля акцыяў складае 12%, на фабрыцы «Спартак» — 24%. Яны адмыслова ўсё парэзалі і так падвялі, каб ня даць нам ні блякуючага пакету, ні кантрольнага, нічога. Усё выведзена з-пад нашага кантролю. То бок, падлічана Дзяржкантролем, выключаная любая магчымасьць нашага ўдзелу. Там сядзяць, вядома, сур’ёзныя «хімікі», з адукацыяй, так бы мовіць, «хімічнай». Вядома, усё гэта даведзена да абсурду. І відавочна, дзеля чаго гэта зроблена. Але ёсьць важныя нюансы. Найперш, акцыянэры і акцыянэрныя таварыствы ня могуць адказваць за тое, што рабіла дзяржава. Акцыянавала прадпрыемствы дзяржава — Дзяржкаммаёмасьць. У законе так і запісана: уся адказнасьць у далейшым ускладаецца на згаданае ведамства, а служачыя, якія дапусьцілі нейкія парушэньні, караюцца ажно да крымінальнай адказнасьці.
Прадпрыемствы акцыянавала менавіта Дзяржкаммаёмасьць, акцыянэрныя таварыствы да гэтага ніякіх адносінаў ня маюць. Іншымі словамі, людзям прадала акцыі за ваўчэры дзяржава. І калі штосьці было няправільна акцыянавана, акцыянэрнае таварыства не нясе адказнасьці за гэта; нясе дзяржава, тыя чыноўнікі, якія гэта рабілі. Таму ўсе прэтэнзіі, нават калі лічыць іх абгрунтаванымі, адносяцца да кампэтэнцыі дзяржавы. Мала таго, тыя чыноўнікі, якія акцыянавалі прадпрыемствы, да нядаўняга часу яшчэ працавалі, і толькі ў сувязі з апошнімі падзеямі іх пазвальнялі. Але яны, што самае цікавае, працавалі да апошняга — тыя, хто непасрэдна ўдзельнічаў у «нячэснай» прыватызацыі. Як кажуць, Чапаеў шашкай махнуў і адсек галаву. Але ж вядома, што без галавы тулава не жыве. І гэта ўсім трэба памятаць. Якраз гэта цяпер і адбываецца на фабрыках «Камунарка» і «Спартак» — спрабуюць ажывіць тулава без галавы.
— Многіх аналітыкаў зьдзівіла, што нацыяналізацыя мела месца ў той час, калі прадпрыемствы выйшлі на рэкордныя паказьнікі чыстага прыбытку.
— У тым уся і справа, што ўжытыя нейкія жахлівыя, неадэкватныя захады. Тое, што замянілі кіраўніцтва і, можна сказаць, дзяржава так бесцырымонна ўварвалася ў акцыянэрнае таварыства — ня ведаю, для нас гэта і сёньня незразумела, гэта проста шокава. Парушаныя ўсе законы Рэспублікі Беларусь: закон аб інвэстыцыйнай дзейнасьці, падпісаны кіраўніком дзяржавы, законы аб акцыянэрных таварыствах, аб замежным інвэстару і інвэстыцыях. Усе гэтыя нормы парушаныя! Махнулі шашкай і ў адзін момант адсеклі ўсе існуючыя законы, а цяпер увогуле невядома, які новы закон у Беларусі ўваскрос. Што тычыцца нашай працы, то, вядома ж, калі б мы былі жулікамі, не было б такога прыбытку. Каб мы былі такімі, як нас абазвалі, асабліва падчас апошняй прамовы кіраўніка дзяржавы, калі ён мяне назваў жулікам, то мы, нібыта «уцякаючы», не давялі б прадпрыемствы да такіх паказьнікаў: «Камунарку» — да 12 мільёнаў даляраў у год чыстага прыбытку, «Спартак» — да 15 мільёнаў даляраў. То бок, гэта было яшчэ намі заплянавана: па выніках 2012 году фабрыкі выходзілі на гэтыя лічбы чыстага прыбытку.