Беларускі пашпарт паплечніка Бакіева — фальшывы

Пайзулабек Рахманаў

Праваахоўныя органы Кіргізстану паведамілі, што беларускі пашпарт на імя Пазылы Ташбаева, які меў эктрадыраваны з Казахстану Пайзулабек Рахманаў, аказаўся фальшывым.
Пра гэта паведаміў Радыё Свабода супрацоўніка прэс-цэнтру Генэральнай пракуратуры Кіргізстану Акманбэт Абраманаў. Справай Пайзулабека Рахманава займаецца Камітэт нацыянальнай бясьпекі. Паводле Абраманава, праваахоўныя органы разглядаюць Рахманава як грамадзяніна Кіргізстану.

Другі сакратар амбасады Беларусі ў Бішкеку Міхаіл Карачун заявіў Радыё Свабода, што амбасада не разглядае Рахманава як беларускага грамадзяніна і, адпаведна, ня будзе аказваць яму прававой ды консульскай дапамогі.

Пайзулабека Рахманава абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Джалал-Абадзе, дзе ён пэўны час быў губэрнатарам, а таксама ў карупцыі (пры прэзыдэнце Бакіеве ён займаў пасаду кіраўніка агенцтва па матэрыяльных рэзэрвах).

Рахманаў, якога Кіргізстан абвясьціў у вышук, быў затрыманы праваахоўнымі органамі Кахзахстану яшчэ ў чэрвені 2012 году, а 30 студзеня ён быў выдадзены Кіргізстану.