Грып можа падпільноўваць вас ня толькі на дварэ, але і ў кватэры
Вірусы грыпу распаўсюджваюцца, як лясны пажар. І небясьпека падпільноўвае ня толькі ў публічных месцах (на працы, у крамах, у грамадзкім транспарце), але — і ў вашым жытле. Асабліва калі нехта ўжо захварэў. І, тым ня менш, ёсьць спосабы засьцерагчыся ад распаўсюду вірусаў. Пра іх паведамляе амэрыканскае інтэрнэт-выданьне The Huffington Post.
Трэба памятаць, што вірусы грыпу могуць заставацца жывымі на паверхні прадметаў на працягу трох гадзінаў (!), і ёсьць пэўныя месцы ў нашых дамох, якія асабліва заражаныя. Таму:
Выкарыстоўвайце аднаразовыя папяровыя ручнікі. Калі вы выкарыстоўваеце губку або шчотку для мыцьця посуду, мыйце іх у пасудамыйнай машыне штодня.
Увогуле, ракавіна — найбольш небясьпечнае месца. Яе, а таксама кран дэзынфікуйце штодня. І не забудзьцеся зьвярнуць пільную ўвагу на месца, дзе сямейнікі трымаюць свае зубныя шчоткі. Лепш не захоўваць зубныя шчоткі вашай сям’і разам, калі нехта хварэе. Нарэшце, не забывайцеся праціраць выключальнікі ў ванным пакоі і ў прыбіральні, а таксама дзьвярныя ручкі.
Цяпер папулярнае антыбактэрыяльнае мыла. Але дасьледаваньні паказалі, што ў справе барацьбы зь вірусамі грыпу яно ня больш эфэктыўнае за звычайнае, «традыцыйнае». Але змываць рукі пад струменем вады трэба 20-25 сэкундаў.
Такія рэчы агульнага карыстаньня, як пульты дыстанцыйнага кіраваньня, джойстыкі для гульняў, кампутарныя клявіятура і мыш, тэлефоны — павінны дэзынфікавацца рэгулярна, асабліва пасьля таго, як нехта ў вашай сям’і захварэў на грып.
Ручнікі, а таксама пасьцельную бялізну пярыце штодня, пажадана ў машыне зь вялікай тэмпэратурай.