Грамадзкае абмеркаваньне пэрспэктываў разьвіцьця гістарычнага цэнтру Менску, якое адбылося ўвечары 29 студзеня, чарговым разам засьведчыла адсутнасьць паразуменьня паміж чыноўнікамі і жыхарамі.
У часе бурных спрэчак нават прагучала радыкальная прапанова — зьнесьці будынак адміністрацыі і аднавіць на гэтым месцы зруйнаваны некалі Юбілейны рынак: «У такім выпадку хоць для людзей будзе толк», — чуліся воклічы мясцовых старажылаў.
Прадстаўнікі ўладнай вэртыкалі, а таксама прадпрыемстваў «Менская спадчына», «Мінскграда» адчулі народны гнеў у першыя ж хвіліны. Пасьля таго як намесьнік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску Дзьмітрый Ляшчынскі агучыў склад працоўнай групы па сыстэматызацыі выказаных грамадзянами заўвагаў, прысутныя абурыліся: чаму ў камісію ня ўключаны самы зацікаўлены бок у гэтым працэсе? Гаворыць жыхар вуліцы Рэвалюцыйнай Аляксандар Каржанеўскі:
«Парушаны пункт 17 палажэньня аб грамадзкіх абмеркаваньнях, у якім гаворыцца: у склад камісіі ў абавязковым парадку запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкасьці. На сайце адміністрацыі Цэнтральнага раёну зьмешчаная інфармацыя пра тое, што тут адбываецца сход у справе грамадзкага абмеркаваньня. У сувязі з гэтым і ў мэтах прадухіленьня далейшых масавых парушэньняў Канстытуцыі, законаў аб архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасьці прапануем у склад камісіі па грамадзкім абмеркаваньні ўключыць старшыню Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, а таксама жыхароў дамоў, якія антыканстытуцыйнымі мэтадамі прымусова пазбаўляюцца нерухомасьці ў гістарычным цэнтры».
Ляканічна адказаўшы, што такая ўмова, маўляў, зусім не абавязковая, арганізатары ўсё ж абяцалі ўлічыць пажаданьне. Пакуль жа пэрсанальны склад камісіі застаецца ранейшы: ужо згаданы спадар Ляшчынскі, галоўны архітэктар Цэнтральнага раёну Тацьцяна Чыжык, начальнік упраўленьня архітэктуры Менгарвыканкаму Сяргей Осіпаў, дэпутат Менскага гарсавету Юрый Канзас, галоўны архітэктар праекту «Менскае замчышча» Сяргей Багласаў ды іншыя.
Нямала нараканьняў было і на арганізацыю мерапрыемства. Арганізатары толькі пад канец сходу наладзілі працу мікрафона, а цягам дзьвюх гадзінаў некалькі сотняў чалавек, якія сабраліся ў актавай залі, выступоўцаў ледзь чулі. З галёркі раз-пораз даносіліся просьбы гаварыць гучней. У выніку гарачых спрэчак паразуменьня так і не дасягнулі. Начальства настойвае на камэрцыялізацыі нерухомасьці і ўшчыльненьні гарадзкой забудовы, жыхары змагаюцца за сваю маёмасьць. У выпадку ўхваленьня скарэктаванага Генэральнага пляну пад знос пойдуць ня толькі гаспадарчыя пабудовы, але і шэраг жылых дамоў. Бальшыню ўдзельнікаў, як, прыкладам, Юлію Балашэвіч, цікавіць адно пытаньне: які лёс чакае жыхароў такіх дамоў?
«Згодна з праектам, прадугледжаная значная рэканструкцыя жылога фонду
цэнтральнай часткі гораду. Яна мае на ўвазе адназначнае высяленьне жыльцоў за межы іх уласнасьці. Так, сёньня вас не зьнясуць. І заўтра, магчыма, не зьнясуць. Але пасьлязаўтра вам прыйдзе позва ад Ляшчынскага — менавіта з гэтага будынка, які мы ўтрымліваем і кормім сваімі падаткамі —што ваша маёмасьць ужо, прабачце, ня ваша. Што ваша маёмасьць падлягае альбо зносу, альбо рэканструкцыі. Што сваёй маёмасьцю, на якую вы кроўна зарабілі, вы болей ня маеце права распараджацца безь яго, Ляшчынскага, ведама. І калі вы хочаце прапісаць сваю маці ці дачку, то мусіце прыйсьці да яго на паклон. Бо ёсьць указ прэзыдэнта № 58 — ён забараняе грамадзянам, якія жывуць у дамах, якія падлягаюць зносу ці рэканструкцыі з высяленьнем, прапісаць сваіх сваякоў без дазволу мясцовай адміністрацыі».
Зрэшты, маленькай перамогі грамадзкасьць усё ж дамаглася: чыноўнікі прызналі пляны рэарганізацыі занадта амбітнымі і запэўнілі, што прынамсі да 2017 году жылыя дамы ніхто чапаць ня будзе. Аднак далейшыя пэрспэктывы гістарычнага цэнтру застаюцца цьмянымі. Гаворыць галоўны інжынэр прадпрыемства «Менская спадчына» Міхаіл Жых:
«Кіруючыся вынікамі першага абмеркаваньня, аўтар праекту ўжо ўнёс пэўныя зьмены — ніякага зносу не прадугледжваецца. Былі абмеркаваньні па прафэсійных саюзах — дызайнэраў, архітэктараў, будаўнікоў. Зараз — сход грамадзкасьці, мы таксама прымем любую вашу разумную прапанову. У сваю чаргу, магу сказаць, што тое памылковае рашэньне, якое было закладзенае праектам, выключанае. Перадусім гэта тычыцца дамоў па Раманаўскай Слабадзе. Гэта прыміце як дадзенасьць. 31 студзеня мы падсумуем вынікі абмеркаваньня — спадзяюся, што ў скрынях будзе маса вашых заўвагаў. Потым будзе нейкі час — мяркую, што паўтара тыдня цалкам дастаткова для сыстэматызацыі заўвагаў. І ўжо на падставе гэтага я як заказчык дам даручэньне інстытуту „Мінскграда“, які згодна з рашэньнем выканкаму ўнясе зьмены ў рэглямэнт праекту дэталёвага плянаваньня».
Галоўны архітэктар праектаў «Мінскграда» Аляксандар Акенцьеў удакладніў: адзіны будынак, які падлягае зносу да 2017 году з наступнай трансфармацыяй і заменай функцый, — гэта сярэдняя школа № 44 у двары за крамай «Алеся» на праспэкце Пераможцаў. Што, у сваю чаргу, выклікала новае абурэньне прысутных — куды падзенуцца 1000 вучняў і настаўнікаў?
Жыхар дому № 1 па менскім праспэкце Пераможцаў Сяржук Сыс канстатуе: за два дзясяткі гадоў «аднаўленьня » цэнтральнай часткі сталіцы ніякага даверу да чыноўнікаў ужо не засталося:
«Падман усплывае пастаянна. Выступалі з фактамі парушэньня заканадаўства жыхары Рэвалюцыйнай вуліцы. Я, у сваю чаргу, таксама пераканаўся, што тое ж адбываецца і з нашай часткай дому № 1 па праспэкце Пераможцаў. Там паводле пляну будзе пралягаць новая вуліца, якая пойдзе праз 44-ю школу. Таму давяраць іх абяцаньням няма магчымасьці ў прынцыпе. Акрамя таго, вельмі дзіўна, што на месцы жыльлёвага фонду, якога зараз вельмі моцна не хапае Менску, будзе ўзьведзены чарговы пусты офісны мікрараён, які пасьля заканчэньня працоўнага дня будзе ператварацца ў пустэльню. Як ужо здарылася з Траецкім прадмесьцем: калі туды зойдзеш уначы, там адны пацукі бегаюць. Жахліва, калі гістарычны цэнтар ператвараецца ў мёртвы горад. Гэта вельмі страшна».
Згодна зь дзейным Генплянам разьвіцьця гістарычнага цэнтру Менску, ухваленым у 2006 годзе, пад знос заплянаваныя хлебазавод № 1, шпалерная фабрыка, школа № 44, былы ваенкамат, а таксама асобныя жылыя дамы па вуліцах Раманаўская Слабада, Шпалерная, Ракаўская, Гарадзкі вал, Камсамольская ды іншых. Ад татальнай зачысткі гараджанаў уратуюць толькі карэнныя зьмены ў горадабудаўнічых дакумэнтах.
Прадстаўнікі ўладнай вэртыкалі, а таксама прадпрыемстваў «Менская спадчына», «Мінскграда» адчулі народны гнеў у першыя ж хвіліны. Пасьля таго як намесьнік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску Дзьмітрый Ляшчынскі агучыў склад працоўнай групы па сыстэматызацыі выказаных грамадзянами заўвагаў, прысутныя абурыліся: чаму ў камісію ня ўключаны самы зацікаўлены бок у гэтым працэсе? Гаворыць жыхар вуліцы Рэвалюцыйнай Аляксандар Каржанеўскі:
Ляканічна адказаўшы, што такая ўмова, маўляў, зусім не абавязковая, арганізатары ўсё ж абяцалі ўлічыць пажаданьне. Пакуль жа пэрсанальны склад камісіі застаецца ранейшы: ужо згаданы спадар Ляшчынскі, галоўны архітэктар Цэнтральнага раёну Тацьцяна Чыжык, начальнік упраўленьня архітэктуры Менгарвыканкаму Сяргей Осіпаў, дэпутат Менскага гарсавету Юрый Канзас, галоўны архітэктар праекту «Менскае замчышча» Сяргей Багласаў ды іншыя.
Нямала нараканьняў было і на арганізацыю мерапрыемства. Арганізатары толькі пад канец сходу наладзілі працу мікрафона, а цягам дзьвюх гадзінаў некалькі сотняў чалавек, якія сабраліся ў актавай залі, выступоўцаў ледзь чулі. З галёркі раз-пораз даносіліся просьбы гаварыць гучней. У выніку гарачых спрэчак паразуменьня так і не дасягнулі. Начальства настойвае на камэрцыялізацыі нерухомасьці і ўшчыльненьні гарадзкой забудовы, жыхары змагаюцца за сваю маёмасьць. У выпадку ўхваленьня скарэктаванага Генэральнага пляну пад знос пойдуць ня толькі гаспадарчыя пабудовы, але і шэраг жылых дамоў. Бальшыню ўдзельнікаў, як, прыкладам, Юлію Балашэвіч, цікавіць адно пытаньне: які лёс чакае жыхароў такіх дамоў?
«Згодна з праектам, прадугледжаная значная рэканструкцыя жылога фонду
сваёй маёмасьцю, на якую вы кроўна зарабілі, вы болей ня маеце права распараджацца безь яго, Ляшчынскага, ведама